Рекс Стаут - Крылаты рэвальвер

Здесь есть возможность читать онлайн «Рекс Стаут - Крылаты рэвальвер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крылаты рэвальвер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крылаты рэвальвер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крылаты рэвальвер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крылаты рэвальвер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паліцэйскія не зрабілі ніякіх заяў наконт адбіткаў пальцаў, што само па сабе не дзіўна, бо на зброі рэдка ўдаецца знайсці больш-менш годныя для расследавання сляды пальцаў. На працягу дзвюх з паловай гадзін Вулф раз-пораз вяртаўся да рэвальвера і кожны раз прыходзіў да простай думкі, што ён не меў крылаў.

Уяўленне пра той дзень было поўнае. Раніцай нічога не здарылася — усё пачалося з абеду, на якім прысутнічалі пяць чалавек: Міён, Пегі, Фрэд, нейкая Адэль Бослі і доктар Лойд. Сустрэча мела хутчэй прафесійны, чым свецкі характар. Фрэда запрасілі таму, што Міён хацеў прапанаваць яму ідэю для артыкула ў «Гэзэт»: чуткі аб тым, што Міён ніколі ўжо не зможа спяваць, — зласлівая лухта. Адэль Бослі, якая ўзначальвае службу інфармацыі тэатра «Метраполітэн-опера», прыйшла, каб дапамагчы паўздзейнічаць на Фрэда. Доктара Лойда запрасілі, каб запэўніць Уэплера ў тым, што аперацыя на гартані Міёна была паспяховая і што можна было смела ісці ў заклад наконт таго, што да адкрыцця опернага сезона ў лістападзе вялікі тэнар будзе ў сваёй звычайнай форме.

Нічога асаблівага не здарылася, апрача таго, што Фрэд пагадзіўся падрыхтаваць адпаведны матэрыял. Адэль Бослі і доктар Лойд, развітаўшыся, пайшлі, Міён падняўся ў сваю гукаізаляваную студыю, а Фрэд і Пегі зірнулі адно на аднаго і раптам адкрылі для сябе самую значную, пачынаючы з часоў вядомай гісторыі пра райскі сад, жыццёвую з'яву.

Праз нейкую гадзіну адбылася яшчэ адна сустрэча, на гэты раз паверхам вышэй, у студыі, каля паловы чацвёртай, але ні Фрэд, ні Пегі ў ёй не ўдзельнічалі. Перад гэтым Фрэд выйшаў, каб супакоіцца, і патэлефанаваў Пегі, і яна пайшла на сустрэчу з ім у парк. Таму іх інфармацыя аб сустрэчы, што адбылася ў студыі, была з чужых слоў. Акрамя Міёна і доктара Лойда там былі яшчэ чатыры чалавекі: Адэль Бослі, якая займалася інфармацыйнымі справамі опернага тэатра, містэр Руперт Гроўв — імпрэсарыо Міёна, містэр Джыфард Джэймс — барытон, які шэсць тыдняў таму стукнуў Міёна па шыі, і суддзя Генры Арнольд — адвакат Джэймса. Гэта сустрэча была яшчэ менш свецкая, чым папярэдні званы абед, бо яе наладзілі, каб абмеркаваць афіцыйнае патрабаванне Міёна да Джыфарда Джэймса: заплаціць яму чвэрць мільёна даляраў за шкоду, нанесеную яго гартані.

Інфармацыя, якую Фрэд і Пегі атрымалі з чужых слоў, сведчыла аб тым, што размова часам была даволі гарачая, атмасфера падагрэлася з самага пачатку, калі Міён узяў з бюста Каруза рэвальвер і паклаў яго на стол побач з локцем. Аб падрабязнасцях таго, як праходзіла сустрэча, яны мелі даволі агульнае ўяўленне, бо самі ў ёй не ўдзельнічалі, але ва ўсякім разе ў час сустрэчы з рэвальвера не стралялі.

Акрамя таго, было дастаткова доказаў таму, што Міён заставаўся жывым і здаровым, калі не лічыць пашкоджанай гартані, пасля таго як удзельнікі сустрэчы разышліся. Пасля размовы, што адбылася ў час сустрэчы, ён двойчы гаварыў па тэлефоне — са сваім цырульнікам і з адной багатай опернай мецэнаткай; крыху пазней яму патэлефанаваў імпрэсарыо Руперт Гроўв; а прыкладна а палове шостай ён патэлефанаваў пакаёўцы, каб тая прынесла наверх бутэльку вермуту і мёд, і яна зрабіла ўсё, што было загадана. Калі пакаёўка зайшла з падносам у студыю, Міён быў жывы і здаровы.

Я старанна запісаў усе прозвішчы ў блакнот, пераправерыўшы іх напісанне, бо, як мне здавалася, адно з іх прыйдзецца выкарыстаць у сувязі з забойствам; асабліва ўважліва я паставіўся да прозвішча, што было названа апошнім: Клары Джэймс — дачкі Джыфарда.

Існавалі тры прычыны, каб звярнуць на яе асаблівую ўвагу. Па-першае, Джэймс ударыў Міёна, бо ведаў ці падазраваў — Фрэд і Пегі не маглі сказаць дакладна, — што Міён парушыў адпаведныя межы ў адносінах да дачкі Джыфарда Джэймса.

Па-другое, яе прозвішча было ў канцы спіса асоб, якія заходзілі ў дом у другой палове таго дня, спіса, які Фрэд атрымаў ад швейцара і ліфцёра. Тыя паведамілі, што яна прыйшла прыкладна ў шэсць гадзін пятнаццаць хвілін, выйшла з ліфта на паверсе, дзе знаходзіцца студыя, а значыць — на трынаццатым, а крыху пазней, можа, хвілін праз дзесяць, выклікала ліфт на дванаццаты паверх і паехала ўніз.

На трэцюю прычыну звярнула ўвагу Пегі, якая нейкі час заставалася ў парку, пасля таго, як Фрэд выйшаў з будынка, а потым рушыла дадому і зайшла ў кватэру каля пяці гадзін. Яна не падымалася ў студыю і не бачылася з мужам. Недзе пасля шасці гадзін, на яе думку, а палове сёмай, яна, пачуўшы званок, сама пайшла адчыняць дзверы, бо пакаёўка з кухарам былі на кухні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крылаты рэвальвер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крылаты рэвальвер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крылаты рэвальвер»

Обсуждение, отзывы о книге «Крылаты рэвальвер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x