Валеры Гапееў - Ноч цмока

Здесь есть возможность читать онлайн «Валеры Гапееў - Ноч цмока» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ноч цмока: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ноч цмока»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая – лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзея, аздобленая пачуццём кахання, збочвае ў гушчар містыкі.
Такім чынам, гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…

Ноч цмока — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ноч цмока», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна не стала сядаць і пасля кароткай паўзы прамовіла:

– Мяне выклікалі… Анатаміравалі нашу санітарачку. Дык вось… Насця Грыцук нарадзіла сама больш за трое-чацвёра сутак да сённяшняга дня. Маса маткі больш за 600 грамаў, невялікія разрывы яшчэ не зацягнуліся…

Яна абвяла позіркам усіх прысутных у кабінеце, і ў ім чыталіся выразныя асуджэнне і абвінавачанне.

Войкнула, не ўтрымаўшыся, старшая медсястра. Галоўурач нечакана густа пачырванеў, устаў і ціха спытаў, і было бачна, што спакойныя словы даюцца яму з цяжкасцю:

– Святлана Мікалаеўна, як так магло здарыцца? Я падпісваў паўтара месяцы таму яе заяву на два тыдні адпачынку без утрымання – у яе вельмі слабы бацька, так Насця патлумачыла ў заяве. А пасля ў яе быў планавы адпачынак. Цяжарнасць… Яна павінна б была стаяць на ўліку ды і… Як не заўважылі?

Я назіраў за тварам загадчыцы аддзялення, на якім акрамя ўвагі да субяседніка нічога не адбілася. Яна адказала спакойна і ўпэўнена:

– Віктар Паўлавіч, калі жанчына пажадае, ёй няцяжка схаваць сваю цяжарнасць ад непатрэбных вачэй. Тым больш такой жанчыне, як наша Насця. У яе буйныя формы цела, пэўнае павелічэнне аб’ёму жывата лёгка прыкрыць адзеннем. Яна насіла касцюм, які даваў практычна поўную гарантыю трымаць цяжарнасць у таямніцы. Да пэўных тэрмінаў, зразумела, хоць ведаю выпадкі, калі жанчыны прыхоўвалі свой стан да апошняга тыдня. Трэба ўлічыць, дзеля спецыфічных адносінаў да Насці ў жаночым калектыве, яна, наколькі я ведаю, пераапраналася без сведкаў. Таму я не здзіўляюся факту ўтойвання цяжарнасці. Здзіўляюся таму, што яна зацяжарыла… улічваючы яе відавочныя лесбійскія схільнасці… І ў той момант быццам нехта нябачны збоку нашаптаў мне прама ў галаву: калі б Насця Грыцук не нарадзіла, яна б засталася жыць.

3

Нават самы бязглузды на першы погляд рытуал некалі быў важным і асэнсаваным дзеяннем.

Для Тамары курэнне даўно стала і патрэбнасцю, і рытуалам – я ў гэтым быў перакананы. Варта было толькі пабачыць, як яна нетаропка дастае наступную цыгарэту, нейкі час круціць яе ў руках, потым бярэ ў левую руку запальнічку, пстрыкае і зноў нейкае імгненне марудзіць, глядзіць на язычок полымя, і толькі потым прыкурвае. Зацягваецца, заўсёды два разы запар, і павольна выпускае дым тонкім струменем праз сціснутыя вусны. Потым адкладвае цыгарэту ў попельніцу, падсоўвае на сярэдзіну стала патрэбны ёй дакумент, апускае з ілба на вочы невялікія, у тонкай жоўтай аправе акуляры. Чытае, цыгарэта дыміць, дым выцягваецца ў расчыненае акно…

Курыць яна пачала даўно, адразу пасля разводу. Мясцовым пляткаркам развод пракурора з мужам, начальнікам буйнога ПМК, даў мала навінаў для плётак: няхай сабе Тамара і злавіла свайго мужа, як кажуць, на гарачым – нечакана завітала на дачу, дзе ён бавіў час са сваім эканамістам, – але скандалу ніякага не ўчыняла. Больш за тое, развяліся яны так, як даўнія сябры маглі б разабраць падстрэленага на паляванні секача: спакойна, памяркоўна падзялілі кватэру і іншую маёмасць, дамовіліся аб пытаннях далейшай дапамогі дзецям – старэйшая дачка ўжо працавала на той час у сталіцы настаўніцай, ёй збіралі грошы на кватэру, а малодшы сын вучыўся ва ўніверсітэце на трэцім курсе юрыдычнага факультэта. Праз год пасля разводу былы муж з усіх сілаў дапамагаў Тамары на дачы: прывозіў гной, шукаў гаспадара з конікам, каб узараць зямлю пад грады. Тамара большую частку зямлі засеяла травой, зрабіла адмысловую зону адпачынку з альтанкай і мангалам, але парнік з памідорамі быў заўсёдным на яе ўчастку. У пракуратуры пасля чэрвеня аж да позняй восені мы частаваліся памідорамі з таго парніка. Іншым разам Тамара брала ў былога мужа іх некалішні агульны аўтамабіль, а яму давала ключы ад дачы – на выхадныя ці ў які іншы дзень. І пры праверках выканання працоўнага заканадаўства яго ПМК не ставілася Тамарай пад асабліва жорсткі кантроль. Карацей, як кажуць у такіх выпадках, разведзеныя муж і жонка засталіся сябрамі. Праўда ці не, але гуляла пагалоска, што адну ўмову Тамара паставіла надзвычай жорстка: муж перад разводам мусіў знішчыць усё з асабістых рэчаў, якія мелі дачыненне да іх сямейнага жыцця. Пачынаючы ад падараванай ручкі з сапраўдным залатым пяром і заканчваючы ношанымі шкарпэткамі і бялізнай. А вось ці захавала сама Тамара што-колечы са свайго мінулага замужняга жыцця, тое нікому не вядома. Як заставалася тайнай і яе асабістае жыццё пасля разводу: ніхто не бачыў пракурора ў кампаніі якога мужчыны ці ў горадзе, ці за горадам. Ну, калі не лічыць сустрэч па пракурорскіх справах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ноч цмока»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ноч цмока» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ноч цмока»

Обсуждение, отзывы о книге «Ноч цмока» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x