Вера Смирнова - Героі Элады

Здесь есть возможность читать онлайн «Вера Смирнова - Героі Элады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Героі Элады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Героі Элады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі Элады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Героі Элады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Арганаўты пераначавалі ў гасцінных даліёнаў і назаўтра раніцай сабраліся ў дарогу, развіталіся з Кізікам і селі на карабель.

Раптам вялікія камяні нібы сарваліся з Мядзведжай гары, паляцелі ў ваду каля «Арго»; пачуўся дзікі рык, і падарожнікі ўбачылі веліканаў. Яны былі вышынёй з маладую сасну, і ў кожнага, нібы сукі ў дрэве, тырчалі шэсць доўгіх рук: дзве, як у людзей, - ад плеч, дзве каля паясніцы і яшчэ дзве па баках. Веліканы з шумам выварочвалі камяні з гары, адрывалі цэлыя скалы і кідалі ў заліў, каб загарадзіць «выхад караблю ў адкрытае мора. Каменныя глыбы падалі ў ваду і маглі разбіць «Арго». Даліёны ад страху разбегліся, пахаваліся, і самі арганаўты разгубіліся. Тады Геракл схапіў свой лук, стаў на носе карабля і пачаў пускаць у веліканаў стрэлы. Адзін за другім, нібы падсечаныя пад корань дрэвы, падалі веліканы з гары ў мора. Прыкрыўшыся шчытамі ад камянёў і асколкаў, арганаўты сышлі на зямлю і распачалі бой з шасцірукімі. Веліканы былі перабіты, і, пакінуўшы іх на спажыву рыбам і птушкам, арганаўты адплылі ад Кізіка.

Цэлы дзень плыў «Арго», хутка аддаляючыся ад Мядзведжай гары. Калі надышоў вечар і карабель быў ужо далёка ад берага, у адкрытым моры раптам падзьмуў моцны вецер. Арганаўты ўзрадаваліся ветру, распусцілі ветразі і леглі спаць, не заўважыўшы, што вецер дзьме ў той бок, адкуль яны спачатку плылі. Уночы бура прыгнала іх назад да Кізіка, але ў цемры яны не пазналі знаёмага берага і падумалі, што гэта нейкая новая краіна на іх шляху. Яны прычалілі да берага і сышлі на зямлю, грозна бразгаючы зброяй.

Даліёны ў начной цемры таксама не пазналі арганаўтаў. Пачуўшы плёскат вёслаў і звон мячоў, яны падумалі, што гэта марскія разбойнікі выкарысталі бурную цёмную ноч і напалі на Кізік. Мячамі і коп'ямі сустрэлі цяпер даліёны сваіх учарашніх гасцей. Да світання не спыняўся на беразе жорсткі бой. Арганаўты былі больш вопытныя ў баі і дужэйшыя, і шмат даліёнаў загінула. Сам юны цар быў насмерць працяты меткім кап'ём Язона.

Калі ж развіднела і стала ўсё добра відаць наўкол, праціўнікі з жахам убачылі, што ў цемры ночы яны біліся з сябрамі.

Тры дні і тры ночы аплаквалі арганаўты і даліёны сваю жудасную памылку і смерць цара. Яго пахавалі на беразе мора і на магіле насыпалі высокі пагорак. І доўга ўзвышаўся гэты пагорак, і маракі з караблёў, якія заходзілі ў гавань, адразу пазнавалі тое месца.

Сварка на караблі

Сум агарнуў сэрцы арганаўтаў пасля таго злоснага жарту, які падстроіў ім вецер. Моўчкі выконваў кожны сваю дзённую работу; не чуваць было на караблі ні смеху, ні жартаў, ні расказаў бывалых маракоў. І Арфей не спяваў больш песень.

І мора было неспакойнае. Парывісты вецер увесь час мяняўся, сярдзіта дзьмуў і гнаў карабель то ў адзін, то ў другі бок. Цяжка было рулявому весці карабель, і вялікія хвалі перашкаджалі веслярам. Марудна плыў уперад «Арго».

Раптам зламалася вясло ў Геракла. Вясло адразу ж знесла цячэннем, толькі палка засталася ў руках у героя. Са злосці шпурнуў ён абломак у непрыветныя хвалі і пакінуў сваё месца сярод весляроў.

Язон сказаў рулявому:

- Кіруй да берага! Мы стаміліся змагацца з хвалямі, патрэбны адпачынак. І Гераклу патрэбна новае вясло. Ён знойдзе яго ў лесе на беразе. Прычалім да берага!

Рулявы паслухмяна накіраваў карабель да зямлі, і неўзабаве яны прысталі да пустыннага берага, зарослага густым лесам.

Геракл накінуў на плечы львіную шкуру, якую ён насіў замест плашча, узяў свой меч, лук і калчан са стрэламі і рушыў у лес па новае вясло. Стомленыя весляры з радасцю апусцілі вёслы, прылеглі на траве адпачыць, пакуль згатуецца вячэра, а юнага Гіласа, выхаванца Геракла, якога ён вельмі любіў, паслалі пашукаць у лесе ручай і прынесці вады.

Весела падсвістваючы птушкам, Гілас ішоў па лесе і прыслухоўваўся. Вось збоку, за кустамі, ледзь чутна ляпечуць лянівыя рачныя струмені. Хлопчык расхінуў кусты, і перад ім бліснула лясная затока. Было так ціха і такой ласкавай здавалася рака ў зялёных берагах, што Гілас без усякай апаскі падышоў да вады і доўга любаваўся, як цудоўна адлюстроўваліся ў рацэ кусты і дрэвы, і сіняе неба, і хмаркі, што плылі над лесам, і ён сам з вялікім збаном у руках. Раптам ён убачыў у празрыстай вадзе красуню німфу з зялёнымі валасамі; яна вабіла яго і клікала да сябе на дно, дзе быў такі чысты пясок і мільгалі рознакаляровыя рыбкі.

Хлопчык спалохаўся, хацеў хутчэй зачэрпнуць вады збаном, нагнуўся, і ў той жа момант дзве тонкія рукі высунуліся з вады, абнялі яго моцна за шыю і пацягнулі за сабою. Збан выпаў у яго з рук, і Гілас з жаласным крыкам апусціўся ў ваду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Героі Элады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Героі Элады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Героі Элады»

Обсуждение, отзывы о книге «Героі Элады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x