Вера Смирнова - Героі Элады

Здесь есть возможность читать онлайн «Вера Смирнова - Героі Элады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Героі Элады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Героі Элады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі Элады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Героі Элады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Анціопа выкрала яго ў царыцы і аддала мне, - сказаў Тэзей.

Геракл не захацеў карыстацца здабычай, якая дасталася яму падманам, і бой пачаўся.

На дзікім кані, шпаркім, як вецер, памчалася на Геракла Аэла, самая імклівая з амазонак. Геракл на ўсім скаку выбіў у яе з рук сякеру. Яна кінулася наўцёкі, спадзеючыся выратавацца, але страла Геракла дагнала яе. І другая амазонка, Пратоя, якая перамагала ў паядынках сем разоў, была забіта Гераклам.

Тады выйшлі наперад тры дзяўчыны, тры самыя лепшыя паляўнічыя, якіх сама багіня Артэміда брала з сабою на паляванне, - не было ім роўных у кіданні кап'я. Адначасова ўсе разам імкліва кінулі яны свае коп'і, але не пацэлілі. А кап'ё Геракла прасвістала і перабіла ўсім тром рукі.

Страх ахапіў амазонак, калі яны ўбачылі паражэнне сваіх лепшых ваяўніц.

- Гора нам! Гора нам! Дзе ж твой пояс, Іпаліта? - крычалі яны.

Туга сціснула сэрца Анціопы, якая здрадзіла сваім сяброўкам, але ў натоўпе элінаў яна ўбачыла Тэзея, і каханне перамагло ў ёй усе іншыя пачуцці.

Грозная з выгляду, з роспаччу ў сэрцы, выехала наперад Іпаліта. Толькі яна і Анціопа ведалі пра тое, што чароўны пояс - у руках ворага. Ваяўнічая царыца не хацела выдаваць сяброўку злосным амазонкам і парашыла лепш памерці ў баі.

Адважна кідалася яна ў самыя небяспечныя месцы бітвы, сама шукала смерці і раптам упала, смяротна параненая стралою.

Убачыўшы гібель сваёй царыцы, амазонкі разгубіліся і кінуліся наўцёкі. Шмат іх узялі ў палон, другіх забілі.

Палонную Анціопу Геракл аддаў Тэзею, і яна стала яго жонкай.

Геракл вярнуўся ў Мікены, да цара Еўрысфея, і прынёс яму пояс Іпаліты. Цар падарыў яго сваёй дачцэ, але яна не асмелілася насіць яго і аддала ў храм Геры як дар багіні.

Дзесяты подзвіг. Геракл адкрывае дарогу да акіяна і прыганяе статак Герыёна

Усё далей і далей пасылаў Еўрысфей Геракла. Калі герой вярнуўся з паходу ў краіну амазонак, цар загадаў яму выпраўляцца на край свету, туды, дзе заходзіць сонца, на Барвовую выспу пасярод акіяна, дзе трохгаловы велікан Герыён пасвіў статак чырвоных валоў. Цар загадаў Гераклу прыгнаць гэтых валоў у Мікены. Геракл рушыў на захад сонца.

Ён прайшоў усю Грэцыю, доўга ішоў па розных краінах, адпачываў каля ракі Эрыдана, нарэшце падышоў да высокіх гор на краі зямлі і пачаў шукаць выхад да акіяна. Але горы стаялі суцэльнай непраходнай сцяной. Тады Геракл расхістаў дзве вялізныя скалы і рассунуў іх. Паміж імі хлынула вада, і гэта была вада акіяна.

Мора, якое знаходзілася пасярод зямлі і якое людзі называюць Міжземным, злучылася з акіянам. І дагэтуль стаяць там на берагах праліва, нібы два каменныя вартаўнікі, вялізныя Гераклавы Слупы.

Геракл перайшоў цераз горы і ўбачыў бязмежныя воды акіяна, які абмывае зямлю. Там недзе пасярод акіяна ляжала выспа - мэта яго падарожжа. Але як пераплыць акіян?

Цэлы дзень прасядзеў Геракл на беразе ў роздуме. Спёка пачала спадаць, і вецер з акіяна прынёс на зямлю халадок. Раптам Геракл убачыў зусім блізка вогненную калясніцу Геліёса - бога Сонца, якая спускалася з неба. Геракл усхапіўся і пачаў чакаць, калі Геліёс наблізіцца. Залатым бляскам зазіхацела паверхня акіяна, і каля самага берага Геракл убачыў залатую, круглую, як чаша, лодку, у якой бог Сонца, злезшы з калясніцы, кожны дзень пераплываў акіян. Геракл падумаў, што Геліёс можа перавезці яго ў сваёй лодцы на Барвовую выспу. Герой замахаў рукою і закрычаў Геліёсу:

- Стой, а то буду страляць!

І, напяўшы цеціву лука, чакаў.

Але Геліёс нават не азірнуўся. Геракл раззлаваўся і крыкнуў зноў:

- Я не жартую, і стрэлы мае смяртэльныя!

Геліёс усміхнуўся, спыніў каня і, сышоўшы з калясніцы, спытаў:

- Хто ты, дзёрзкі, і чаго ты хочаш ад мяне?

Геракл расказаў яму, хто ён, куды і чаго яго паслалі, і папрасіў Геліёса перавезці яго на Барвовую выспу.

Усміхаючыся, Геліёс узяў героя ў сваю залатую лодку. Яны паплылі па акіяне. Начная цемра ахутала зямлю. Кожны вечар пераплываў Геліёс з захаду на ўсход, каб, адпачыўшы ў сваім высокім доме на ўсходзе, зноў з'явіцца раніцай на небе.

Калі яны былі ўжо на палове дарогі, штосьці зачарнелася ўперадзе - гэта была жаданая выспа.

Залатая лодка падплыла да берага. Геракл выйшаў, і бог Сонца пажадаў герою ўдачы.

Было цёмна, і Геракл нічога не мог разгледзець вакол сябе. Задаволены, што дабраўся да мэты, ён лёг пад скалою, закруціўся ў ільвіную шкуру і моцна заснуў.

Раніцай яго пабудзіў зацяты і хрыплы брэх. Геракл прачнуўся і ўбачыў, што ён сапраўды на Барвовай выспе: усё вакол было чырвонага колеру - скалы, пясок, дарога. І нават вялізны кудлаты сабака, што стаяў перад героем і злосна брахаў на яго, таксама быў барвова-чырвоны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Героі Элады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Героі Элады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Героі Элады»

Обсуждение, отзывы о книге «Героі Элады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x