• Пожаловаться

Гайто Газданов: 1-176 verstka

Здесь есть возможность читать онлайн «Гайто Газданов: 1-176 verstka» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

1-176 verstka: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «1-176 verstka»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гайто Газданов: другие книги автора


Кто написал 1-176 verstka? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

1-176 verstka — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «1-176 verstka», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Яна дамаўлялася з кім-небудзь ісці ў кінематограф, па яе заходзілі ў гасцініцу, а яе не аказвалася дома, ці яна пакідала запіску — я перадумала. Абяцала прыйсці і не прыходзша. Але іншым яна ніколі не даравала ні непаслядоўнасці, ні недакладнасці. Ёй жа гэта часцей за ўсё даравалася — таму што ні ў каго з нас не ўзнікала сумнення ў тым, што за ўсёй гэтай раздражняючай яе знешняй непрымальнасцю павінен існаваць ці не можа не існаваць цэлы свет, эмацыянальная напружанасць якога была адначасова бясспрэчная і нястрымна спакуслівая. Трэба было толькі пераадолець гэтыя знешнія перашкоды. І дзеля таго, каб пранікнуць нарэшце ў гэты свет, гэта, вядома, варта было зрабіць.

Калі ў гэтым былі перакананыя не ўсе ці, дакладней, не ўсе былі перакананыя да канца, то Андрэй дзеля гэтага быў гатовы на любое выпрабаванне. Збоку можна было падумаць, што ён быў створаны толькі для таго, каб стаць яе ахвярай. З самага пачатку ўсталявалася тое, што вызначыла іх адносіны: ёй было дазволена ўсё, яму не даравалася ні адна памылка. Прычым памылкай магло быць усё: не тая інтанацыя, недастатковая хуткасць або дакладнасць адказу, недарэчны жэст — усё, што заўгодна. Ён аднойчы прыйшоў да мяне, увесь ззяючы, і сказаў, што Саламея нарэшце пагадзілася прыняць ад яго ў падарунак кнігу вершаў, выбар якой яна даверыла яму. Але калі я сустрэў яго на наступны дзень, ён быў змрочны, засмучаны і маўклівы.

— Якую кнігу ты купіў і ці спадабалася яна ёй? — спытаў я. Ён паціснуў плячыма, уздыхнуў і адказаў, што ён купіў ёй Верлена. Яна аддала яму кнігу, сказаўшы, што яна ёй не патрэбна, і папрасіла яго пры гэтым больш не прыходзіць да яе. Ён пайшоў ад яе ў роспачы, зусім не разумеючы прычыны такога раптоўнага і невытлумачальнага раздражнення. Кожны раз, калі ён званіў ёй па тэлефоне, яна, пазнаўшы яго па голасе, тут жа вешала трубку.

— Ды пашлі ты яе да д’ябла, — сказаў я яму, калі ён распавёў мне гэта.

— Гэткай эмацыянальнай магчымасці ў мяне няма, — адказаў ён. — Калі б ты ведаў яе лепш, то зразумеў бы чаму.

Мне было яго шкада, і я спытаў Саламею, чаму яна так жорстка абышлася з ім.

— Я хацела, каб ён купіў мне Heredia (Жазэ Марыя Эрэдзіа — французскі паэт), — сказала яна, — а ён, дурань, не мог здагадацца.

Я перадаў яму гэта. Тады ён купіў ёй некалькі кніг, у тым ліку Heredia, і пакінуў ёй пакет у гасцініцы. Праз два дні ён рашыўся зноў пазваніць ёй па тэлефоне. Ён стаяў каля апарата, глытаючы ад хвалявання сліну і чакаючы яе адказу. Яна сказала:

— Што ж ты так даўно не званіў і не заходзіў? Я па табе сумавала.

Калі ён першы раз абняў яе, яна дала яму аплявуху і сказала, што такой подласці яна нават ад яго не чакала і што паміж імі ўсё скончана. Пасля гэтага ён не спаў дзве начы. На трэці дзень увечары яна прыйшла да яго. У яго была невялікая кватэра каля Булонскага лесу, у якой ён жыў адзін. Яна ўвайшла, глянула на яго сваімі гнеўнымі вачыма і прагна яго пацалавала. Яна правяла ў яго ўсю ноч, а ўранку ён адвёз яе на таксі ў гасцініцу. Пасля гэтага, п’яны ад захаплення, ён заявіўся да мяне, разбудзіў і стаў крычаць, што я ніколі не зразумею, што я не магу сабе ўявіць, што гэта... Я позна лёг напярэдадні, мне вельмі хацелася спаць, акрамя таго, я сапраўды не разумеў, што магло прывесці яго ў такі стан. Калі ён нарэшце растлумачыў мне, у чым справа, я толькі сказаў яму:

— Ну, жадаю табе далейшага шчасця, мілы дружа, — і заснуў. Калі я прачнуўся, яго не было, але попельніца была поўная недакуркаў — ён, відаць, прасядзеў у маім пакоі гадзіны дзве, усё аднаўляў у памяці тое, што адбылося, і думаў аб сваім асляпляльным шчасці.

Шмат пазней, імкнучыся сабе ўявіць, што, па сутнасці, вызначала тое непаслядоўнае жыццё, якое вяла Саламея і якое яна, калі магла, прымушала весці іншых, я прыйшоў да высновы, што гэта было жаданне не прымаць таго, што адбывалася, а ствараць тое, што павінна было адбывацца. Той, з кім яна пачынала нейкую размову, пра каго яна раней думала, павінен быў адказваць так, як яна сабе гэта загадзя ўявіла. Тое, што здаралася, павінна было адбывацца менавіта так, як гэта ўжо адбылося ў яе ўяўленні. У гэтым быў нейкі абсурдны і невылечны эгацэнтрызм: і для таго, каб ўчынкі і паводзіны чалавека адпавядалі яе ўяўленням, трэба было б, каб ён перастаў быць самім сабой і стаў бы чымсьці накшталт кнігі, якую яна напісала. Гэтак, вядома, быць не магло, яна гэта выдатна ведала і разумела, але гэта нязменна прыводзіла яе ў шаленства. Акрамя таго, яна ўпарта адмаўлялася ад адказнасці за свае ўчынкі і ад высноў, якія з іх маглі быць зроблены. Калі Андрэй, прыйшоўшы да яе на наступны вечар, паклаў ёй руку на плячо, яна скінула яе рэзкім рухам і сказала яму, што просіць ніколі больш гэтага не рабіць. Ён зноў упаў у адчай, стан, у які ён прыходзіў вельмі часта і вельмі лёгка. На гэты раз так доўжылася пяць дзён, пасля гэтага паўтарылася тое, што было ў яго на кватэры. Праз некаторы час ён зусім страціў уяўленне аб рэчаіснасці, нічога не ведаў і ні ў чым не быў упэўнены, акрамя таго, што без Саламеі яго жыццё не мае ніякага сэнсу. Гэта было ў пэўнай ступені дакладна: без Саламеі яго жыццё сапраўды не мела сэнсу. Але і з Саламеяй таксама — з чым ён, аднак, ніколі не пагадзіўся б.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «1-176 verstka»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «1-176 verstka» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гайто Газданов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гайто Газданов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гайто Газданов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гайто Газданов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гайто Газданов
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гайто Газданов
Отзывы о книге «1-176 verstka»

Обсуждение, отзывы о книге «1-176 verstka» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.