• Пожаловаться

Неизвестно: Федарэнка Дзікі луг

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно: Федарэнка Дзікі луг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Федарэнка Дзікі луг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Федарэнка Дзікі луг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Неизвестно: другие книги автора


Кто написал Федарэнка Дзікі луг? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Федарэнка Дзікі луг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Федарэнка Дзікі луг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзі зайздросцяць, дзівяцца:

— Во як лавіць трэба...

— А мы з «кабыламі»...

— Сядзім у балацянках, нічога не ведаем...

Цяпер ужо і дзецям зразумела — смешныя яны са сваімі прымітыўнымі дон- камі, грузіламі і здохлымі ад спёкі чарвякамі ў бляшанках. Канешне ж, і яны да абеду спрабавалі — але нічога не закідваецца, не хоча ляцець, блытаецца, рвецца, а калі і выцягваецца, дык клубок «барады», корань аеру ці камяк прыдоннай травы. Цяпер яны ўсё ведаюць. Канешне ж, справа ў снасцях. Ды калі б нам... Дайце такую «крыгу», ды маторку, мы б!..

Усяго разы тры зацягнулі браканьерчыкі — і больш не трэба, паўлодкі рыбы. У каламутнай вадзе са дна падымаюцца бурбалкі, усплываюць на паверхню прытапта- ныя расліны, напалоханыя рыбіны, якім пашанцавала выжыць, пускаюць кругі.

— Хоць бы дзецям далі па рыбінцы...

— Хто ж то дасць?

— Дзе ж тут усім напасешся...

— На нас на такую прорву дзве лодкі дай — мала будзе...

З павешанымі насамі дзеці пайшлі назад. Кулініч застаўся, пачаў прыкурваць —

з выглядам чалавека, які свой абавязак выканаў, а вы ўжо тут самі разбірайцеся. На лодку ён нават не пазірае — рыбы я вашай не бачыў, шчасце такое...

— Эй, памочнік! Лаві!

Два шчупакі метровай даўжыні адзін за адным бухнуліся на бераг, як дзве паля някі, заскакалі ў траве, тоўстыя, у жоўта-зялёных крапінах, з белымі жыватамі і чорнымі спінамі. Кулініч нават дзякую не сказаў. Абыякава, на калене, са страшным хрустам — на другім беразе чуваць было, пераламаў рыбінам хрыбетнікі, злупіў сці- зорыкам паску кары з лазіны, уздзеў праз жабры, ды так і прыцягнуў — хвастамі па траве, да свайго табара. Кінуў — і адразу ж адвярнуўся. Каса яго зацікавіла, кальцо пачаў правяраць, цаўё мацаць, ручку падцягваць.

Махновачка ззяе ад гонару. Калыша Васілька:

— А дзе наш татачка, пакажы... А вось наш татачка, рыбку злавіў... Паглядзі якую... І ты, як вырасцеш, будзеш рыбку з бацькам лавіць... На маторачцы будзеце ездзіць... Зараз мы галля назбіраем... Чысціць пачнём з хваста...

— Пачысціць і я магу, — ні да кога не звяртаючыся, сказаў дзед. Бо, калі шчыра, які б ні быў, а выхадзіўся ён. А так занятак, з рыбаю валэндацца, з галлём, з вогні- шчам, з юшкаю...

Пасля абеду сонца пайшло спускацца. Вербы ўжо не даюць цень машынам, і два шафёры, што нараўне з усімі махалі косамі, пайшлі ў каторы раз заводзіць маторы і шукаць новага ценю.

Расы няма ў паміне, трава цяжкая, шорсткая, косы слізгаюць па ёй, а дзе проста шоргаюць, як па дроце. Усё часцей перакуры. Усё большае патрэба прамачыць вадой горла і заадно лішні раз паглядзець на сонца, якое з чырвонага робіцца малінавым, мяккім; промні не свецяць, а сцеляцца. Вось палавіна яго ўжо схавалася за дубы з буслянкамі. Яшчэ трохі — і зусім знікла. Цені ад блізкага хмызняку, ад дубоў ляглі на луг.

Людзі збіраліся да сваіх шалашыкаў. А тры касы ўсё яшчэ пасвіствалі: Кулініч, Пятро і Грыгор заканчвалі дзедаву долю.

V

Які доўгі быў дзень!..

Каля вогнішча ў Кулініча на юшку і на чарку сабралася цэлая кампанія. Толькі Пятро Кветка адмахнуўся: «Мне з вашай кроплі толькі рот памачыць, а крыку ад маёй будзе...» Там у яго свой агеньчык, і Валя топчацца.

Юшку ядуць з аднаго вядра, сагнутымі ў кручок алюміневымі лыжкамі. Чуюцца толькі мірныя гукі сёрбання, абсмоктвання костак і пляскат далоні то ў лоб, то па плячы, то па карку. Камар’ё! Дзед зварыў без бульбы, затое цыбулі, лісту, перцу і солі напёр. Але юшку ж нічым не сапсуеш, рыба ўсё лішняе ўбярэ.

Грыгору дасталася, ці сам ад сціпласці знарок выбраў, шчупаковая галава — зубатая, як акула, з цвёрдымі жабернымі пласцінамі. Ён яе старанна, па костачцы разбірае, і калі агонь у кастрышчы ўспыхвае весялей, відаць на яго безыменным пальцы сціплую татуіроўку: маленькі, расплывісты, быццам шарыкавай ручкай намаляваны, крыжык. Выпіць яму не налілі, проста забылі, а ён, канешне, змоўчаў. Увогуле, Грыгора не заўважаюць, не звяртаюцца, не гавораць з ім, як бы і няма яго.

Паеў трошкі, голад спатоліў і маўчком падаўся да свайго шалашыка. Хоць бы хто паклікаў яго, папрасіў застацца. Так і ляжыць недзе адзін, у цемры, з камарамі, забыты-пакінуты...

Махновачка, якая да таго часу пакарміла і ўкалыхала сына, неўпрыкмет узяла недапітую бутэльку, пайшла туды.

— На, каўтні, сыночак, хай і табе пашчаслівее... Не глядзі на іх, не слухай, хай сабе брэшуць, а ты жыві, такі малады...Ноч, зоры, цёплая зямля...

Па ўсім лузе рассыпаліся чырвоныя кропкі вогнішчаў. Чуваць, як унізе вада ласціцца аб бераг. Тонка, соладка пахне прывяленая, а к ночы зноў акрыялая трава. Шыпіць сала, капае з яго і патрэсквае тлушч на вуголлі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Федарэнка Дзікі луг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Федарэнка Дзікі луг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Федарэнка Дзікі луг»

Обсуждение, отзывы о книге «Федарэнка Дзікі луг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.