Неизвестно - Эпісталярыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Эпісталярыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эпісталярыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эпісталярыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпісталярыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эпісталярыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

7.ХІІ.1984

В.У. Скалабану

Шаноўны Віталь Уладзіміравіч!

Здарыўся нібы цуд: Вы прыслалі нататку з газеты, якая была надрукавана амаль дакладна 60 гадоў назад. Я толькі што паступіў ва універсітэт, адкуль добрыя людзі так стараліся мяне выжыць, і адразу ўхапіўся за ідэю стварыць краязнаўчую арганізацыю. Я быў неяк трохі ашалеўшы з гэтай ідэяй, мне здавалася, што ці ня ўсе людзі павінны займацца краязнаўствам. Дарэчы, гэта дало, хаця і на кароткі час, вынікі: летам 1926 г. мы, як члены краязнаўчага гуртка (я і Сяргей Шутаў), хадзілі ў першую ў гісторыі універсітэту даследчую экспедыцыю, расшукалі і апісалі археалагічныя помнікі на Ніжняй Свіслачы (ад Асіповіч да вусця). У наступны год гурток вырас у таварыства, старшынём якога стаў Пічэта. Між іншага, у кастрычніку гэтага году універсітэт наладзіў Пічэтаўскія чытанні, на якіх я меўся зрабіць паведамленне пра Пічэту як настаўніка, педагога, але ўніверсітэт у асобе Мельцара перадаў, што я ня проста не пажаданы, але што загадана мяне не пускаць на чытанні. Ня ведаю, у якой форме ун-т не пускаў бы мяне (хіба б стаў пры дзвярах і ня пусціў сілком, калі б я-такі прыехаў).

Скандракоў сакратаром быў нядоўга; яго замяніў Каспяровіч (інструктарам ЦБК быў Крапіва). Спатыкаўся з ім я толькі некалькі разоў, і прытым толькі на паседжаннях. На нас, у той час паўвясковых, надта малакультурных хлопцаў, яго далікатнасць у абыходжанні з людзьмі рабіла вялікае ўражанне. Памятаю такі выпадак. Нейкая вучоная жанчына з Ленінграду рабіла ў памяшканні Камісарыяту асветы (зараз Рэвалюцыйная, 2) даклад. Мы ўсе сядзелі апранутыя, але дакладчыца, хаця і мерзла, скінула паліто. Пасля ўсяго, яна пачала адзяваць паліто, і тут Скандракоў, які быў недзе збоку, кінуўся, каб дапамагчы ёй, а пасля паціху да нас: «што ж вы, хлопцы, не памаглі». А мы і ня ведалі, што павінны былі памагаць, у нас так не было. Мне здаецца, што скора Скандракоў знік з Мінску (можа быў у Горках). Вось і ўсе мае небагатыя ўспаміны пра гэта.

У той час была мода падпісваць калі не псеўданімамі, дык ініцыяламі. Першы раз, відаць, падпісаўся сваім прозвішчам, калі даў у «Літаратурную старонку» «Звязды». У той час рэдактарам старонкі быў Жылка. Некалькі разоў друкаваў рэцэнзіі ў «Полымі», але як падпісваў, — не памятаю.

У «Сав. Беларусі» у 1926 ці 1927 г. пісаў пра менскую ахову помнікаў, таксама ня памятаю, за якім подпісам.

Між іншым, калі гартаеце «Сав. Беларусь» за восень 192627 г., можа спаткаеце нататку пра тое, што Сербаў у тым годзе каля Быхава рабіў археалагічныя раскопкі плутам, а ў наступным збіраецца пусціць трактар. Сказаў гэта як жарт Садоўскаму, які збіраў хаця якія навіны, а той узяў і надрукаваў. Было сорамна, а Сербаву нібы і нічога.

13.ХІІ.1984.

Улашчык

К.Т. Мазураву

Дарагі і высокашаноўны Кірыл Трафімавіч!

Вельмі ўдзячны Вам за кнігу і за такі харошы надпіс на ёй.

Каб напісаць такую кнігу, трэба многа перажыць і перадумаць, патрэбна вялікая дакументацыя, патрэбна добрая памяць. Шмат чаго патрэбна. Напісана яна сціпла, харошаю, выразнаю моваю без трафарэтаў. Думаю, што надта складаным было сказаць (па неабходнасці надта коратка) пра некалькі сотняў удзельнікаў барацьбы, з якімі Вы сустракаліся, ці ўдзельнічалі ў падзеях.

Для мяне самае цікавае ў Вашай кнізе — пачатак, першыя раздзелы, аўтабіяграфічныя звесткі, а таксама пра Вашую сям’ю.

З існаваўшай перад вайною літаратуры было вядома, што беларусы —гэта народ шэры, пахмуры, апатычны, фізічна слабы. «Культурныя» людзі яшчэ перад вайною, даведаўшыся, што я беларус, казалі: «Гэта ў вас там такая хвароба — каўтун». Дубоўка некалі на паседжанні «Маладняка» сказаў, што славуты географ Рэклю пра беларусаў напісаў так, нібы гэта скарэй земнаводныя, чым людзі, а на Рэклю арыентаваліся менш славутыя. Што тычыцца паляшукоў, то некаторыя свае вучоныя пісалі, нібы тыя пра сябе казалі, што яны не людзі, а паляшукі!

Як жа гэтыя нелюдзі ўзняліся ратаваць сваю зямлю, як гэта ў іх геройства стала звычайнаю справаю? Непасрэдны пераход ад земнаводнага да героя! Праўда, пасля рэвалюцыі прайшло 24 гады, але ж характар народу складаецца за тысячагоддзе.

Бяру Вашу кнігу, чытаю пра Вашую сям’ю, гляджу на фота. Сям’я вялікая, а зямлі мала. Згодна са схемаю, Вы ўсе павінны быць слабымі, занядбанымі, а з фота глядзяць энергічныя, моцныя, разумныя. Няма каўтуну, няма прыніжанасці, відаць: людзі. Ня з кожнай сям’і выходзілі дзяржаўныя дзеячы высокага рангу, але ў звычайным жыцці Мазуравы пэўна мала чым розніліся ад суседзяў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эпісталярыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эпісталярыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Эпісталярыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Эпісталярыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x