Анатоль Казлоў - Адкуль з'яўляюцца яны...

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Казлоў - Адкуль з'яўляюцца яны...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адкуль з'яўляюцца яны...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адкуль з'яўляюцца яны...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адкуль з'яўляюцца яны... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адкуль з'яўляюцца яны...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вусны Яўхімавы не расшчапіліся ні на хвілінку, але ён быў упэўнены, што ягоныя маўклівыя словы — думкі дасягнулі як галоў, так і сэрцаў Марка і Варкі.

...— Сапраўды, апошняй памірае надзея,— ні з чаго ні з якога напаўголаса прашаптала Варка.— Паміраючы, мы, ва ўсялякім разе, перастаем надакучваць хоць бы самі сабе... I праблема не ў людской злобе, а ў глупстве... А ўвогуле што такое зло? — Варка пустым позіркам глядзела на шэрыя старонкі кніжкі. Марк жа скоса зіркаў на дзяўчыну, не разумеючы сказаных ёю слоў.

Пачуў Варчын голас і вядзьмак. Яго нібы дубцом апяразалі па гарбатых плячах. Ен падскочыў да стала і растапырыў над галавою дзяўчыны каросліва-крывыя рукі.

— Ну што! Што з табою рабіць?! Ці сапраўды ў тваёй галаве вецер гуляе, ці панарошніцы здзекуешся з мяне! Не мянці абы-чаго языком, забудзь розную лухту. Усё, што для вас трэба, дам я, і ніхто іншы! А ты, даўгакосая, усё лезеш са сваімі словамі, як шалудзівая. Запомні: твая справа пакуль што такая — з носа кап, а ротам хап. Во і маўчы!

Варка няспешна ўзнялася з-за стала і стала насупраць Яўхіма. У яе вачах не было ні крупіцы страху. Толькі аднекуль з глыбіні сініх вачэй дзяўчыны выплываў непрыхаваны, дакорлівы сум.

— Ведаеце, аднойчы восенню, калі я ішла ў краму, каб купіць крыху газы, зусім ненарокам сустрэла сваю маці. Яна была схуднелая і ў лахманах, але я адразу пазнала яе. Дзіўна, але тады я падумала: чаму так здарылася, каб менавіта ў тэту хвіліну спатрэбілася мне ісці ў краму. Ну навошта? У душы маёй нешта тады зварухнулася. Маці падышла да мяне, узрадавана ўзяла за руку і напела даўно забытую песню, тую, што напявала вечарамі ў дзяцінстве. Мне было і прыемна, і няёмка. Бо вакол праходзілі людзі і азіраліся на нас. А маці ўсё гладзіла маю руку і напявала дужа недарэчную для гэтага месца песню. Да таго дня я не бачылася з ёю некалькі гадоў. I цяпер з выгляду мы маглі падацца не дачкой з матуляй, а сёстрамі. I ад гэтага было мне невыносна цяжка. Не памятаю, як вырвалася і пабегла прэч. 3 крамы я пайшла другой дарогаю, каб толькі не сустракацца яшчэ раз. Пазней мне сказалі, што маці прастаяла на той вуліцы і тым месцы чатыры дні. Затым яна зноўку некуды знікла...— Варка страсянула галавой, быц­цам адганяла думкі, што тых назойлівых мух. Hi Яўхім, ні Марк не прамовілі ні слова. Яны адчувалі — дзяўчына яшчэ не выказалася.— Але калі мы з Маркам прыйшлі з могілак самагубцаў, з гэтага дворышча выбегла жанчына. Я не ведаю чаму, але мне падалося, што гэта мая маці. Праўда, яна была зусім іншая: маладая і при­гожая. Я дужа яе не разгледзела, мне проста падалося. Так хацелася пабегчы за ёю, але нешта не пускала, як быццам на ногі накінуты путы. Цяпер, здаецца, я здагадваюся: да зямлі мяне ціснуў той даўні сорам, тая далёкая нялюдскасць да маці. А можа, нешта і іншае,— Варка няспешна села на лаву каля стала.— Дужа ж даймалі раней тым, што маці вар’ятка. З-за гэтага ніхтоне хацеў са мною сябраваць. Грэбавалі і страшыліся, што і на іх праз маці і мяне можа найсці дурнота. Ця­пер у гэта я не веру. Праўда. Шчырую праўду вам кажу...

— Супакойся, дзяўчо,— Яўхім нязграбна правёў даланёй па Варчыных валасах.— Нічога падобнага з табою не было. Гэта ўсё сон. Пусты, дрэнны сон, які адпраўлю я на багністыя балоты і сухастойны лес. I зноў будзе твая галава светлаю і яснай, як ліпеньскія вечары над нашай палянай.— Ты ж сама ведаеш, што вы з Мар­кам сіроты. Нікога няма ў вас, акрамя мяне.

Я яшчэ не паспеў сказаць Марку, што днямі пахаваў дзеда Гардзея. Адышоў ён ад нас. Цяпер яму вольна і спакойна. Нядрэнны быў ён чалавек, Марк. Калі цячэ ў табе ягоная крывіна — толк будзе.

Вестка пра дзедаву смерць хлопца ані кропелькі не кранула. Папраўдзе, дык Марк ужо і не помніў нейкага там дзеда Гардзея. Толькі недзе ў далёкай падсвядомасці на імгненне мільгануў воблік схуднелага старога і патух, як бліскавіца. Да таго ж Марк не пераносіў, калі яго шкадавалі. Ад саладжава заспакойлівых слоў і галасоў на душы станавілася брыдка, а сэрца, здавалася, гідліва сціскалася, як грэблівыя вусны чалавека, які пабачыў россып тлустых чарвякоў на смярдзючай пад­ле. «Шкадаваннем сваім можаце падавіцца»,— гаварыў Марк заўсёды ў думках тым, хто пнуўся аблашчыць яго і прыгрэць, пагладзіць па галаве, як усё роўна хатняга катка, падатнага да кожнай рукі. Не, Марк не такі. Яму самому прыходзілася пераступаць праз памёрлых на тратуары жабракоў і не заўважаць гэтага. Глядзець на іх, як на пустое месца. I разам з гэтым ён не мог прайсці міма згаладалага шчанюка каля сметніц, каб не адламаць кавалак булкі і не кінуць жывёліне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адкуль з'яўляюцца яны...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адкуль з'яўляюцца яны...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адкуль з'яўляюцца яны...»

Обсуждение, отзывы о книге «Адкуль з'яўляюцца яны...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x