Андрэй Федарэнка - Ксю

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ксю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ксю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ксю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ксю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ксю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Жонка сварыцца не будзе?

- А не пайшла б яна, - адказваў Жэня, шэптам і азіраючыся.

Жонка яго, рослая, статная, але з нечакана рэзкімі, мужчынскімі рысамі твару - нават здавалася, яна крадком голіцца, як мужчына, - жонка па імені Тацяна працавала прыбіральшчыцай у электрасталеплавільным цэху ўсё таго ж інтэрнацыянальнага металургічнага завода. Прыязджаў на станцыю спецыяльны аўтобусік, забіраў людзей увечары, раніцай прывозіў. Тацяне выпадалі нейкія дзіўныя змены: ці ў дзень, ці ў ноч, але неяк так яны перасякаліся, што яе практычна не было дома. Вечна ў руху, на хаду, на бягу, яна тым не менш усё паспявала: есці наварыць, дзяцей абмыць, сачыла, каб муж не быў галодны, і яшчэ ўмудралася трымаць у парадку агарод. Жэня ў вочы зваў яе: “Гаспадынька мая”, “Тацяначка мая”, а за вочы казаў адно й тое ж:

- Не пайшла б яна.

Застаючы мужа з Аляксеем на ганку, з вінцом, Тацяна ніколі не сварылася, як і ўсе, яна ніякавела перад маладым, перспектыўным Аляксеем.

- “Зялёны Луг”, Танечка! - балбатаў Жэня. - Ён у Мінску ў “Зялёным Лузе” будзе жыць, там, дзе твой брат жыве!

- Вам добра, - уздыхала Тацяна; яна таксама звала Аляксея на “вы”. - Пабыў і паехаў. Жыццё пабачыце, людзей... А тут век дрыжы, што прыедуць ды зноў пасадзяць. - Яна падазрона аглядвала закуску і ківала мужу пальцам: - Ты дакрадзешся! Ты калі-небудзь наляціш! Узяў моду трыбушыць вагоны... Колькі вяровачцы ні віцца, а канец будзе.

Жэня прыкладаў руку да сэрца - маўляў, каюся, апошні раз.

Двор іхні пасярэдзіне быў пясчаны, толькі каля веснічак, ды паўз плот, ды дзе-нідзе плямамі вакол гэтага авальнага пясчанага “возерка”, нібы пазначаючы берагі яго, рос мурог. Нагрэты за дзень шэры пясочак доўга не астываў, у ім ляжалі стомленыя куры, побач з курамі ў пяску валтузіліся Жэневы дочкі, Анька з Валькай, чатырох і пяці гадоў, ужо загарэлыя, у адных спаднічках без трусікаў, і калі адна ці другая паварочвалася, нагіналася - не-не ды і блісне ярка-ружовая палоска спераду ці ззаду. А то каторая сядала насупраць ганка і бязвінна, бяздумна пазіраючы на бацьку з яго госцем, раскінуўшы ножкі, сыпала цёплы пясок, каб ён сцякаў роўна па ружовай шчылінцы. Аляксей тады адводзіў вочы, чырванеў, а Жэня дабрадушна пасмейваўся.

- Курвачкі растуць...

- І не сорамна табе, - ушчуваў Аляксей. - Ты ж родны бацька!

- Можа, для цябе гадуюцца.

- Мне, чужому, і то сорамна...

- Які ты чужы? Ты мне як малодшы брат! Я цябе адразу палюбіў, прыкіпеў душою... Вось убярэцца лета, пачнуць пляменніцы прыязджаць, я цябе са Светай пазнаёмлю... Дачкой майго брата-хірурга-нябожчыка. Во такая дзеўка! агонь баба! З Тацянай маёй на металургічным працуе. Адна, без мужа. Чарку бярэ, цыгарэту закурыць. Бо табе ж трэба, ты пасля арміі, галодны...

- Кінь, мне непрыемна слухаць. І ніякі не галодны...

- А хочаш, з меншай, Аксанай, пазнаёмлю? Экзамены здае, школу канчае...

Неўзабаве, у чэрвені, і праўда пачалі наведвацца пляменніцы. Першай прыехала падобная на маладзенькую мініяцюрную японачку Аксана, з чорнымі, кароткімі, у карэ, валасамі, з жывымі, вішнёвага колеру вачыма. Сямнаццаць гадоў. Знаёмячыся з Аляксеем, працягнула ручку: “Ксю. Так мяне бацька зваў”.

Аляксей у думках паспрабаваў прыкінуць да яе іншыя варыянты імені. Аксана-Оксана - украінска-гогалеўскае, Аксеня, Ксеня - старое, Аксіння - шолахаўскае, Ксюша - расейскае... А кароткае Ксю сапраўды так падыходзіла ёй!

Потым, у выхадныя, пачала прыязджаць Света, высокая, белая, зусім не падобная на сястру-“азіятачку”. Прыязджала то адна, то з маленькай, чатыры гады, дачкой Настай, і дзяўчынкі ўжо ўтрох - дзве Жэневы і Наста - калупаліся ў пяску, гулялі ў здаганялкі; самая большая, Анька, закрывала далонькаю вочы і лічыла:

- Раз... два... два-а з палавінаю... два-а з валасінаю... Валасіна абрываецца - тры пачынаецца! - і з піскам дзеці разбягаліся.

- Тры свае, - загінаў пальцы Жэня, - тры пляменніцы, плюс Наста... Аднымі курвачкамі акружаны! Ды яшчэ сам, як цэлка, хаджу, - пасміхаўся ён, маючы на ўвазе свае скалечаныя ногі.

Света сядзела разам з імі на ганку, піла чарка ў чарку, пасміхалася, слухаючы распутнага дзядзьку. А дзядзька, выпіўшы, не сунімаўся:

- Дай ты чалавеку. Свой жа хлопец, не чужы. Пасля арміі...

- Я старая для яго, - адмахвалася Света, трымаючы шклянку з віном у руцэ.

“Старой” было не больш за 25. Аляксей пазіркваў збоку на яе прыгожы твар, прыпухлыя вусны, на грудзі, рукі, плечы, на выцягнутыя, адна на адну пакладзеныя ногі. Ад яе пахла спіртным, і гэта было прыемна; гэты пах ад маладой жанчыны трывожыў, і бударажыў, і радаваў. Яна падабалася Аляксею куды больш за Ксю - найперш уяўнай даступнасцю; ён чамусьці заўсёды лічыў, што белыя дабрэйшыя за чарнявых, меншыя ламакі, з імі лягчэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ксю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ксю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ксю»

Обсуждение, отзывы о книге «Ксю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x