Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой радавод да пятага калена: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой радавод да пятага калена»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».

Мой радавод да пятага калена — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой радавод да пятага калена», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За гасьціннасьць нам зь Мірэлаю трэба разьлічыцца дзьвюма літаратурнымі вечарынамі. Першая адбываецца ў нечым накшталт гарадзкога Дому культуры. Аншлягу няма, аднак пытаньняў хапае. Сільвія чытае маё, па сутнасьці першае ў жыцьці, сэнтымэнтальнае апавяданьне пра пеўня на гарадзкім гаўбцы. Адзін са слухачоў, які паводле веку мог быць у «Гітлерюгендзе», а мог і на фронце, упэўнена называе опус паэтычна-фантастычным. Я пярэчу. Апрача таго, праблема мае інтэрнацыянальны характар. Прэса паведамляла, што аналягічны выпадак меў месца ў Боне, але там суседзі падалі заяву на гаспадара пеўня не ў паліцыю, а адразу ў Эўрапейскі суд па правох чалавека.

Відаць, што гановэрская публіка ня сьпешчаная сустрэчамі з гасьцямі з былога сацлягеру. «Чаму вы так ціха гаворыце? - пытаецца ў нас зь Мірэлаю падстаркаватая фраў. - Вы яшчэ баіцёся?»

Нашая начная рэзыдэнцыя - родны дом Ролянда ў гарадку Цэле за паўсотні кілямэтраў ад Гановэру.

У электрычцы з намі знаёміцца малады жаўнер бундэсвэру. Пачуўшы пра Менск і Сафію, ён кажа, што разьведка Варшаўскага дагавору працавала на міжнародных імпэрыялістаў. У іншым разе камуністычнае камандаваньне даведалася б, што ў бундэсвэры жаўнераў распускаюць на ўікенд па хатах і без праблемаў узьняло б у выхадныя дні чырвоны сьцяг над Гановэрам дый рэшткаю Эўропы.

Пад перастук вагонных колаў мне згадваецца, як некалі, у часы, калі наша неабсяжная краіна будавала БАМ і жыла пад лёзунгам «Нечерноземье - ударный фронт!», такой самай парою я ехаў на начлег са сталіцы ў падмаскоўны гарадок. Поруч важылі носам табаку двое сяброў і былых аднакурсьнікаў. Адзін, летувіс, быў тады асьпірантам МДУ й натхнёна пісаў дысэртацыю аб прапагандзе летувіскімі камуністамі перавагаў сацыялізму ў гады буржуазнага рэжыму. Другі, беларус, вучыўся ў Вышэйшай камсамольскай школе, заслужыў гонар быць у групе скандаваньня на чарговым гістарычным зьезьдзе КПСС і са шкадобаю апавядаў пра юную швэдку, якая прыехала ў іхнюю вышэйшую школу ўдасканальваць свае левыя погляды, ды аказалася настолькі леваю, што хадзіла на заняткі ў празрыстай сукенцы бяз станіку й згодна з пастановаю парткаму завяршыла навучаньне значна раней тэрміну.

Першы мой спадарожнік пазьней выкладаў у Вільні ў Вышэйшай партыйнай школе, потым быў беспрацоўным, потым узяўся выкладаць нешта супрацьлеглае зьместу й патасу сваёй дысэртацыі ў паліцэйскай акадэміі, а пасьля заняўся бізнэсам і аднойчы напрамілы Бог прасіў мяне перадаць на менскім вакзале нейкаму чалавеку нейкую сумачку. Другі папутнік, што ў студэнцкія гады захапляўся подзьвігамі Ігната Грынявіцкага й Івана Пуліхава й казаў, нібыта рыхтуецца «замачыць» Леаніда Ільліча, паехаў пасьля камсамолскай аlma mаtеr выконваць інтэрнацыянальны абавязак у Афганістан, спаў у гатэльным нумары не на ложку, а ў абкладзенай мяхамі зь пяском ваньне, а аднаго дня сеў у гэрацкім аэрапорце ў тамтэйшую таксоўку й нікуды не прыехаў...

Сацыялістычныя ідэалы былі калісьці не чужыя й Ролянду Бальцэру, пагатоў ягоным бацькам належала ў Цэле колькі рэстарацыяў. Ролянд зь сябрамі нават стварыў камуну. (Сустрэўшыся празь пятнаццаць гадоў, яны - бізнэсмэны, банкіры, проста заможныя людзі - ўволю нацешыліся ўспамінамі.) Як рэха таго даўняга часу я ўспрыняў дэмакратычнае Роляндава рашэньне: самому ўлегчыся спаць, калі мы пасьля вячэры падняліся на другі паверх, на падлозе, а мяне ўладкаваць на ложку. Калі Ролянд прыедзе да мяне ў Менск, я таксама лягу на падлозе. Праўда, у нас ня будзе на другім паверсе мэзаніну з усімі выгодамі, ня будзе тэрасы з выхадам у сад і могуць надацца перабоі з вадой і баварскім півам, а таксама з салямі, ківі й яшчэ некаторымі дзяжурнымі прадуктамі.

На гановэрскіх вуліцах і вулачках, акрамя немцаў, жывуць туркі, мурыны й жоўтатварыя дзеці паўднёва-ўсходняй Азіі. У мэтро, трамваі або электрычцы побач з вамі абавязкова апынецца хтосьці са скураю іншага колеру. На цьвінтары катэдральнага сабору, відаць, з блаславеньня Алаху, жабруе маладая турчанка або чачэнка са спавітым дзіцем. У пастаўленым каля ног плястыкавым вядзерцы ад жавальных гумак пуста - мо таму, што дзіця ў жабрачкі нейкае занадта ціхмянае: ні голасу зь пялюшак не падае, ні носу не вытыркае. Усё гэта прыводзіць на памяць айчынных сьляпых, што калісьці сядалі ў электрычку на станцыі Койданава, старанна й балюча топчучы відушчым пасажырам ногі, сноўдаліся па вагонах і цягнулі гугнявымі галасамі «Враги сожгли родную хату», а выбраўшыся ў Стоўбцах на пэрон, на вачох у дабрадзеяў упэўнена лічылі нажабраваныя грошы і, беспамылкова абмінаючы гразкія калюжыны, імпэтнай хадою кіраваліся ў прывакзальную піўніцу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой радавод да пятага калена»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой радавод да пятага калена» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x