Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой радавод да пятага калена: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой радавод да пятага калена»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».

Мой радавод да пятага калена — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой радавод да пятага калена», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Недалёка ад пошты жыве крамяны дзядзька, зь якім нас збліжае тое, што ў яго таксама рэдкае мяно.

У гістарычныя трыццатыя гады ідэёва загартаваныя бацькі ахрысьцілі сына Камінтэрнам.

Ня ведаю, як было зь лексыкай у фірме, у гонар якой яго назвалі (мо там сыпалі выключна антыдзюрынгамі й пасылалі на эмпірыякрытыцызм), а ў нашага Камінтэрна ўлюбёнае слаўцо, перапрашаю, «блядзі».

Зноў адключылі на тыдзень гарачую ваду - «Блядзі!»

Паднялі кошт на гарэлку - «Што робяць, блядзі!»

Абвясьцілі Каляды выхадным днём - таксама «блядзі», але з адценьнем павагі.

Ня ведаю, што там чынілася ў бальшавіцкім Камінтэрне, а наш дзядзька Камінтэрн - вечна нападпітку. Часам ён насмоктваецца да божае моцы й можа забурыцца проста пасярод дарогі.

- Зноў Камінтэрн напіўся, - кажуць тады жанчыны ў ягоным двары й просяць мужыкоў завалачы жлукту дахаты, бо дзядзька мае адметную рысу: заваліўшыся на дол, уяўляе, што ён ужо дома, і, палохаючы мінакоў, пачынае распранацца да майткоў.

У нашай Серабранцы ня менш цікавага, чымся ў Фолкнэравай Ёкнапатофе.

Але на сёньня я закругляюся, бо да мяне зрабіў візыт знаёмы мастак, і мы зь ім глынем кавы, а потым ён натхніцца й што-небудзь намалюе ў Нашай Ніве, і гэта разам з маёй пісанінаю выкліча ў часткі чытачоў новую порцыю здаровага абурэньня.

А таму, як звычайна кажуць у Ню-Ёрку, гуд бай!

Або, як звычайна кажуць у нас у Серабранцы, у Менску, у незалежнай Рэспубліцы Беларусі, до свидания!

Люты, 1992 г.

Рэквіем па нясьвіскім сале

Адам Міцкевіч страшэнна (яшчэ больш, чым Гётэ - сабакаў і часныку) не любіў гарадоў, не пазначаных на мапах. Гораду, куды ты едзеш, нялюбасьць аўтара «Дзядоў» ніколі не пагражала.

Гэты горад - Кракаў.

Калісьці за кухлем кракаўскага піва адзін твой знаёмы выпускнік тамтэйшага ўнівэрсытэту разважаў пра тое, што «понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя...»

Цяпер у Кракаве жыве твой знаёмы рэжысэр Кшыштаф, які паставіў у вас у Менску спэктакаль пра вар'ята й манашку і, калі захопленая публіка запатрабавала яго на сцэну, выйшаў басанож, бо ніколі не дазваляў сабе зьневажаць сцэну чаравікамі.

Яшчэ ў Кракаве жыве беларускі гісторык Алег, які знайшоў там магілу Алеся Гаруна.

Табе здаецца, што ў Кракаве ўсе людзі такія, як Алег і Кшыштаф. Але тры пляшкі нашай новай сувэрэннай гарэлкі «Белая Русь» (адна законная й дзьве кантрабандныя), што ляжаць у цябе ў валізе, ты вып'еш не са сваімі знаёмымі. Ты зусім ня будзеш іх піць.

Ты ня будзеш піць «Белую Русь», бо ў Кракаве ёсьць Мар'яцкі касьцёл. Некалі татарская страла зрэзала зь ягонае вежы дазорцу, што затрубіў, каб папярэдзіць места пра варожы напад. На памятку пра гэта на вежы штогадзіны граюць трубачы-гейналістыя.

Упершыню за 600 гадоў яны маўчалі тае начы, калі на вежу залез беларускі пісьменьнік Уладзімер Караткевіч.

Ты спадзяесься, што сярод гейналістых і сёньня няма непітушчых. Гэтым разам пад акампанемэнт храпу гейналістых начны Кракаў (з тае прычыны, што гімну ў Рэспублікі Беларусі дасюль няма) пачуе, як «Саўка ды Грышка ладзілі дуду».

Магчыма, гэта здарыцца ўжо заўтра.

А пакуль ваш аўтобус пад'яжджае да памежнага берасьцейскага пераходу за Варшаўскім мостам. У вас у кішэнях ляжаць запрашэньні на сэмінар па гісторыі Рэчы Паспалітай, факсы й камандыровачныя пасьведчаньні...

Гейналістым ужо, напэўна, сьніцца Беларусь... Аўтобус закалыхвае, і вакол цябе таксама тчэцца вопрадзень сьненьня. Ад думак пра сярэднявечнага гейналістага ў сон лезуць раскосыя твары, якія чамусьці просяць даляраў...

Таргануўшыся, аўтобус спыняецца, і ты адплюшчваеш вочы. За вакном гараць у цемрыве вогнішчы, нешта булькоча ў задымленых саганах, бегаюць па смуглявых абліччах агнёвыя водсьветы. На мяжы явы й сьненьня табе здаецца, што ты глядзіш сон далей, што гэта йдуць на Кракаў праз Варшаўскі мост татара-мангольскія захопнікі.

Праўда, немаведама чаму татары гамоняць па-расейску й нецьвярозымі галасамі пяюць задушэўныя расейскія песьні пра «ой, мороз-мороз». Прыемнае каляратурнае сапрана каля суседняга вогнішча выводзіць:

А вот намедни на крючок поймал русалку.
Я это помню, это было, как вчера.
Крючок я бросил, бросил леску, бросил палку,
А что словил? Да только три пера.

Як на сон, дык гучыць занадта саўкова, і ты прачынаесься.

Ад Варшаўскага мосту, губляючыся ў бяззорнай цямрэчы, цягнецца бясконцая гірлянда агнёў. Сонныя гейналістыя трывожна пераварочваюцца на другі бок, а ты змагаесься зь нядобрымі прадчуваньнямі й таксама клічаш на дапамогу Марфэя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой радавод да пятага калена»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой радавод да пятага калена» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x