Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Пяць мужчын у леснічоўцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяць мужчын у леснічоўцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяць мужчын у леснічоўцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.

Пяць мужчын у леснічоўцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяць мужчын у леснічоўцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абодва рагаталі да слёз. Можа, упершыню ў жыцці Гусоўскі пашкадаваў, што не мае сына.

Яны да цёмнага хадзілі разам па Рыме. Паэту не шкада было доўгага летняга дня. Гэты вясёлы дваццацігадовы дзяцюк, што перамераў сваімі нагамі палову Еўропы, быў жывым напамінкам, што ягоная зямля жыве, імкнецца да навукі, што гучыць яе мова, на якой ужо ёсць друкаваныя кнігі.

Увечары яны ўдвух — бацька і сын, на момант здалося паэту,— сядзелі ў ягоным пакоі пры збане захопленага з таверны маладога віна, якое амаль не хмяліла, адно рабіла ўсе рэчы нейкімі больш выразнымі і значнымі, як быццам адкрываючы іхнюю сапраўдную існасць. Пясочны гадзіннік, дзве злепленыя лякам шкляныя цыбуліны з сіткам, пакідаў быць проста гадзіннікам і ператвараўся ў сімвал самога часу. Сімваламі пачынала рабіцца і астатняе — лук, загостранае лебядзінае пяро, белы аркуш паперы...

Аказалася, кракаўскія шкаляры яшчэ памятаюць эпіграмы Гусоўскага. Праз адну з іх, напісаную на самога рэктара, ён мусіў развітацца з універсітэтам і шукаць абароны ў Эразма Вітэліуса, які на той час ужо быў біскупам плоцкім і марыў стварыць на поўначы Кароны агмень навукі і мастацтваў, роўны далёкай Падуі.

Памаўчаўшы, ён спытаўся ў юнака пра бацькоў. Маці засталася з ягонай сястрою ў Нясвіжы, дом пры самым рынку. Бацька, дзяк Міхей, быў пад рукою Міхала Глінскага ў Клецкай сечы. У той слаўны дзень, калі войнікі Княства паланілі чатыры тысячы татараў і адбілі сорак тысяч палонных жанок і дзяцей, малы Васіль стаў сіратою.

Гусоўскі ўзяў са стала кнігу:

— Ac albos belli celebres virtute Ruthenos...

— Беларусы, праслаўленыя сваёй мужнасцю на вайне...— пераклаў Васіль.— «Пруская вайна» Яна з Вісліцы.

— Так. Славу Грунвальда ўжо ахутвала цемра, але ён разагнаў яе святлом свайго таленту. Каб захаваць наступнікам нашу гісторыю, мала запісаць яе ў хронікі. Яе трэба адчаканіць і ў паэтычных радках.

— Другую частку я ведаю на памяць,— сказаў бакалаўр.— Усё апісанне бітвы.

Узмахваючы ў такт рукою, Васіль пачаў чытаць. Князь Вітаўт хутчэй за ўсходні вецер ляцеў да Ягайлы, што сустрэў пачатак сечы ў малітве. Татарскія коннікі нацягвалі лукі і пускалі коней наўскапыт. Град смертаносных стрэл біў у браню, і падалі шыхты пыхлівых тэўтонцаў. Непераможнымi волатамi ішлі наперад лiтвiны. Ад стрэл і коп’яў цямнела неба...

На твар юнака легла пячатка ваяўнічасці. Шкадуе, што жыве на сто гадоў пазней, думаў Гусоўскі. Вядома, хацеў бы сам вывешваць на купалах Вільні і Кракава крыжацкія сцягі і бароды. Як бы сагрэў сваё сэрца, каб прымеў убачыць гэтага маладзёна, сам Вісліцкі...

— Вітаўта народ назваў Громам вайны,— прамовіў Гусоўскі, калі юнак скончыў.— Нават татараў ён трымаў у цуглях. Князь Вітаўт адводзіў набегі ад нашай зямлі, а цяперашнія гаспадары аддаюць яе на здзек...

З хвіліну яны, паяднаныя аднымі думамі, сядзелі моўчкі.

— Ад годных людзей,— загаварыў Васіль,— я чуў, што шаноўны паэт, выконваючы волю папы, піша паэму пра паляванне на зубра...

— Гэтым людзям сапраўды можна верыць.

— Як бы я хацеў пачуць хоць некалькі радкоў... Няхай яны нагадаюць нам пра нашыя пушчы.

— Часіны цяпер такія, што не спрыяюць чуллівасці і замілаванню. Кожны мусіць думаць, як дапамагчы Айчыне.

Юнак чакаў. На неба ўжо выплыў месяц, і ў ягоным аліўкавым святле Гусоўскі пачаў:

Летам заўсёды занятыя ў кровапраліццях
Войнаў усобных, якім ні канца, ні пачатку,
Ратнікі нашы з Піліпаўкі аж па Грамніцы
Маюць аддуху ў лясах — паляванне на звера.
Мабыць, свой звычай і Марс пераняў у літвінаў
I ў адпачынак мячы гартаваць на марозах.
Войны! Злачынная справа — вайна выклікае
Гнеў мой, і слёзы, і боль. Без падтрымкі, бясконца
Войны вядзём мы адзін на адзін за свяшчэнны
Братні саюз хрысціянства з навалай з усходу.
Вораг страшэнны адольвае нас і зламысна
Рэжа пад корань наш род і вучэнне Хрыстова
У душах народаў на ўсіх заняволеных землях.
Ён, спадцішка ўварваўшыся ў нашы ўладанні,
Цэламу свету нахабна сцвярджае: ваюю
Не за прастору сабе, а за лад у прасторы.
З верай сваёй ён ідзе і ў імя нам чужацкага бога
Лад свой агнём і мячом усталёўвае ў землях
Іншага веравызнання і іншых парадкаў.
Там, дзе арда саранчой прапаўзе, застануцца
Толькі асмолкі ды печышчы, попел ды косці,
Зграі варон ды чароды сабак адзічэлых.
Бог барані, калі нас перамогуць прышэльцы,
Лепш ужо смерць нам усім без пары, чым такая
Доля — жыццё пад’ярэмнае ў чорнай няволі...*

* Тут і далей пераклад з лацінскай Язэпа Семяжона.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяць мужчын у леснічоўцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяць мужчын у леснічоўцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x