Мерцвякоў.
Світаю.
У той час рымскім папам быў Ян XXIII (Балтазар Коса), які выславіўся сваёй распустаю і злачынствамі.
У гэтым месцы пергамент абгарэў і тэкст нечытэльны.
Тут у рукапісе няма дзвюх старонак.
Пакуль жыву, спадзяюся (лац.).
Паэт, сучаснік Авідзія.
Лацінскі паэт III ст.
Пераклад з лацінскай Сяргея Сокалава-Воюша.
У Вялікім Княстве Літоўскім баяры займалі сярэдняе становішча паміж шляхтай і народнымі нізамі.
Ці пан, ці прапаў (лац.).
Беларускі паэт-лацініст XVI ст., аўтар выдадзенай у 1516 г. у Кракаве гістарычнай паэмы «Пруская вайна».
О вы, разумныя, зірніце самі,
І кожны зразумее настаўленне,
За дзіўнымі схаванае радкамі.
Паводле пасады (лац.).
Тут і далей пераклад з лацінскай Язэпа Семяжона.
Швайпольт Фіёль - заснавальнік кірылічнага кнігадрукавання.
Выявы хлопчыкаў - улюбёны дэкаратыўны матыў у мастацтве Адраджэння.
Добра (лац.).
Антычная багіня, якая вызначала працягласць чалавечага жыцця.
У матэрыялах судовага працэсу над Казімірам Лышчынскім захаваўся тэкст гэтага надпісу: «Падарожнік! Не абміні гэтых камянёў. Ты не спатыкнешся на іх, калі не спатыкнешся на ісціне. Спасцігнеш ісціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта хлусня. Вучэнне мудрацоў - свядомы падман».
Абвінаваўца.
Дрэнная трава хутка расце (лац.).
Джуліо Ваніні-італьянскі філосаф-атэіст. У 1619 годзе быў спалены на вогнішчы.
Я сказаў (лац.).
Уведзеная ў 1436 годзе ў Вялікім Княстве Літоўскім інквізіцыя праз 43 гады была зліквідавана.
Ігнацы Лаёла - заснавальнік ордэна езуітаў. Лышчынскі цытуе «Духоўныя практыкаванні» Лаёлы, дзе выкладаліся прынцыпы паводзін сяброў ордэна.
Алмазнае (старабел.).
Так Незабытоўскі называў у сваіх лістах цара Мікалая I.
Іосіф Аляшкевіч (1777-1830), вядомы беларускі жывапісец.
Свабода (франц.).
У вёсцы Смалічы (цяпер Нясвіжскі раён) быў маёнтак А.Незабытоўскага.
Маюцца на ўвазе паўстанне Тадэвуша Касцюшкі і паўстанне 1830-1831 гадоў у Польшчы, Беларусі і Летуве.
Міласэрны Госпад заўсёды дае штаны тым, у каго няма зада (франц.).
Таемнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце. У 1823 годзе было разгромлена царскімі ўладамі.
Кругленькі, пульхненькі (франц.).
Сымон Канарскі (1808-1839) - чынны ўдзельнік паўстання 1830-1831 гадоў. Расстраляны ў Вільні.
Францішак Савіч (1815-1845) - беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, паэт і публіцыст. У Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі арганізаваў «Дэмакратычнае таварыства», якое працягвала ідэі філаматаў. Арыштаваны і высланы ў салдаты на Каўказ.
Слава пераможаным! (лац.)
Узвода.
Форма звароту ў паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
У паўстанні.
Гіблая справа (франц.).
Я зрабіў свой выбар (франц.).
У Горках напярэдадні паўстання існавала нелегальная беларуская школа, дзе выкладалі студэнты земляробчага інстытута.
Каб узбадзёрыць іншых (франц.).
З тае прычыны, што інсургенты, якія сталі героямі гэтай гісторыі - рэальныя асобы і названыя тут сапраўднымі імёнамі, неабходна заўважыць, што пад мянушкаю Тапор хаваў сваё імя адзін з прадстаўнікоў «чырвонага» крыла паўстання, на той час вайсковы начальнік Магілеўскай губерні Людвік Звяждоўскі (1825-1864).
«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» - кніга аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага.
«Гоман» - нелегальны гектаграфічны часопіс, орган беларускай фракцыі таварыства «Народная воля», які пачаў выходзіць праз тры гады пасля апісаных падзей.
Читать дальше