Янка Брыль - Сцежкі, дарогі, прастор

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сцежкі, дарогі, прастор» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцежкі, дарогі, прастор: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцежкі, дарогі, прастор»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові пісьменніка да жыцця i роздуму над ім.

Сцежкі, дарогі, прастор — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцежкі, дарогі, прастор», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вада яшчэ пазаўчора была сцягнута першым лядком. На тым баку, за вялікай сажалкай, сонца прабілася праз гушчар другой палавіны старога парку i — румянае, поўнае, маладое — спынілася над самым вершняком, нават падзіцячы падперла далонямі шчокі i глядзіць, любуецца. I я любуюся. Срэбрам на вербах, на трыснягу. Адценнямі срэбра на новенькім лёдзе. Учора яго цэлы дзень правяраў на мацунак "мальчишек радостный народ" — радасны i бясстрашны. Яны шумелі тут, ганялі каменныя "шайбы", а я стаяў на беразе, баяўся бояззю іхніх бацькоў, што тонкі лёд праломіцца i я не дабягу вунь да таго, найдурнейшага, які забег найдалей, дзе ўжо глыбока, i лёд пад нагамі або пад пушчаным каменем — чуваць — спявае, у падскоках, найзванчэй. Учора было свята. Сёння тыя цудоўныя неслухі сядзяць ужо недзе за партамі, i на возеры — цішыня. Воддаль, на быстрыні, дзе яшчэ не замерзла, плаваюць тры качкі. І не шманаюць на мой крык,— не верыцца, што дзікія...

Гляджу назад, адкуль прыйшоў,— на парк. Ад сонца, якое абліло ўсё шчодрым, роўным святлом, дробная сетка голага голля i бахматыя лапы хваін выглядаюць зноў інакш, зноў у іншай, невычарпальна багатай адменнасці вечнай красы.

На захадзе, за краем парку, хаваецца замак. Радзівілаўскі, што ганарыўся калісьці візітамі многіх манархаў. Учора ўвечары за яго вялікімі вокнамі, у багатым святле, пад плафонам! работы італьянскіх маэстра, задорна грымеў у медныя трубы кракавяк. Па паркеце чачоткамі шчабяталі модныя "шпількі" ткачых, машыністак, настаўніц, то лёгка, то цвёрда хадзілі туфлі экскаватаршчыкаў, аграномаў, бухгалтараў, асцярожна спраўлялі вялікую радасць ярасна наваксаваныя, a ўсё ж сарамлівыя кірзачы маладзенькіх ваякаў, мясцовых адпускнікоў. На мяккіх крэслах каля сцен, у якасці дабрадушнай камісіі, сядзелі пенсіянеры.

Вясёлы, хоць i нямоглы пасля інфаркту, прафесар-фізік, які ахвотна стамляецца штодня, молада ловячы на каляровую фотаплёнку сціплае хараство нізіннага наваколля.

Сівая маці двойчы героя, лётчыка, сын якой — хлопчык, юнак, мужчына, вечна i горка жывы для яе — даўно ўжо стыне ў бронзе i мармуры на плошчах многіх гарадоў, а тут мала хто ведае, што гэта яна яго нарадзіла.

Кульгавы дзед у самаробных бурках, халявы якіх дзеля форсу схаваны пад калошынамі штаноў,— заслужаны калгаснік, з назаўсёды карэлай жмені якога столькі калосся шумела хлебным хараством...

Добра, што ўжо не трэба паўтараць надзіва простых i не менш глыбокіх ісцін,— дом адпачынку працоўных у княжацкіх палацах,— што ісціны гэтыя ўжо i тут сталі самай звычайнай сапраўднасцю. Я ix проста прымаю да ведама, проста ўчарашні вечар махнуўся ў памяці светлым, звонкім, a ўсё ж... не вельмі звычайным успамінам.

Сонца, трохі палюбаваўшыся, узнялося над грэбенем парку за сажалкай. Аберуч адштурхнуўшыся ад гэтага грэбеня ўгару. Нават сказала: "Ну што ж, пачнём новы дзень".

I я пачну яго неўзабаве, у адным са шматлікіх пакояў высокага замка,— словам пра гэты заінелы ранак.

1966

ПАКЛОН

Зноў успомніў чамусьці, як я ў пачатку сорак шостага, дваццаць гадоў таму назад, некалькі дзён сядзеў на працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі, пісаў пра гэта ў газеце. І нават намёкам не ўспамянуў тады пра аднаго з падсудных, салдата, які ў апошнім слове нізка пакланіўся зале i сказаў:

— Даруй мне, беларускі народ, я вельмі не хацеў рабіць табе зла!..

Мы даравалі таму чалавеку жыццё. У той суровы час, пры тым напале справядлівай крыўды i нянавісці.

...Памяць сваю я сёння праверыў па стэнаграме працэсу.

Салдата называлі Родэнбуш, яму было трыццаць гадоў, пекар, сын саарскага шахцёра. Цесць — камуніст, рэпрэсіраваны ў пачатку вайны. Сам Родэнбуш у трыццаць восьмым годзе "самавольна адлучыўся" з воінскай часці, дзе адбываў абавязковую службу, i быў пакараны судом. У вермахт, на Усходні фронт, узялі яго ў сорак другім.

З абвінаваўчага акта:

"У "акцыі супраць партызан" каля Асіповіч Родэнбуш, які дзейнічаў у складзе каманды, забіў восем чалавек i падпаліў пятнаццаць хат. Каля Рослаўля "асабіста застрэліў" чатырох мужчын, дзве жанчыны i трое дзяцей. У час летняга адступлення ў сорак чацвёрым, па загаду камандзіра роты, застрэліў двух падлеткаў, якіх западозрылі ў кражы боепрыпасаў".

З прамовы адваката:

"Пры ўсёй прымітыўнасці яго культурнага ўзроўню, Родэнбуш не мог не разумець нялюдскасці, злачыннасці сваіх учынкаў i павінен несці адказнасць".

Але:

"Калі нават генералы, як яны тут заяўляюць, былі скаваныя загадамі. вышэйшага камандавання i дырэктывамі фашысцкага кіраўніцтва, дык што ўжо гаварыць пра радавых салдат".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцежкі, дарогі, прастор»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцежкі, дарогі, прастор» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Янка Брыль
Янка Брыль - Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль - Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль - Вітраж
Янка Брыль
Янка Брыль - Повести
Янка Брыль
Янка Брыль - Муштук і папка
Янка Брыль
libcat.ru: книга без обложки
Янка Брыль
Янка Брыль - Рассказы
Янка Брыль
Отзывы о книге «Сцежкі, дарогі, прастор»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцежкі, дарогі, прастор» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x