Янка Брыль - Блакітны зніч [Лірычнае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Блакітны зніч [Лірычнае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Про Хрысто, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блакітны зніч [Лірычнае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блакітны зніч [Лірычнае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку.

Блакітны зніч [Лірычнае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блакітны зніч [Лірычнае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А потым я вельмі проста сігануў з той старадаўняй далечы ў свой час, у гады фашысцкай акупацыі, у апавяданні тых, што ўвайшлі ў кнігу памяці «Я з вогненнай вёскі...», у жахі дарослых i дзяцей, у моманты перад расстрэлам, у тую самую немагчымасць сказаць, растлумачыць свята-нявінным: што гэта?..

* * *

Немаладая ўжо руплівіца ўчора ўранні зжала ў суседнім агародзе амаль увесь ячмень, a ўвечары, прыехаўшы з пасёлка роварам, з унучкай на раме, ca страху перад вось-вось магчымым дажджом павязала жмені ў снапы, а снапы знасіла i паставіла ў даўно не бачаныя мною мэндлікі.

Убачыўшы ix уранні, успомніў Максіма Танка: вось i тэма яму для настальгічнага верша.

* * *

Чытаю як быццам вясёлыя апавяданні турэцкага сацрэаліста Азіза Несына, а тут за акном, нарэшце, хоць рэдкі дожджык.

«Пакіну кнігу, пайду на ганак ды пачытаю дождж».

Але, гэта не дождж, а дожджык, які — згадалася — «покапал и прошел», i засталася такая ўрачыстая ціш, што кветкі цыніі — гляджу, прысеўшы на ганку, — стаяць на сваіх высокіх сцяблінках так непарушна, што самому хочацца застыць, суцішыцца ў пытанні: а што гэта такое — ці-шы-ня?..

* * *

Чарнавік — справа інтымная, якою хваліцца няёмка.

* * *

У нашым Загоры: «Не тут кажучы», a ў Крынічным сёння пачуў: «Нікому кажучы». Пра нейкую бяду, каб не наклікаць яе.

...Сала ў вёсцы i сёння, як заўсёды было, не малая ўдарная сіла. I ў прыказках гэта жыве. Адразу адна прыгадалася: «Дурны, дурны, а сала хоча!»

...Помніцца маміна: «Усё, канец, i дуды вобземлю!»

У «Слоўніку беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча» на Ашмяншчыне запісана: «Дуды ў мех i па ўсіх танцах» — пра канец справы, работы». А нашае, з Міршчыны, у пэўным адчаі ці проста малайцавата.

* * *

Наколькі лепш было б ведаць пра чалавека, пакуль ён жывы, усё тое, што раскрываецца пасля, калі ўжо яго няма, a засталіся толькі запісы, успаміны...

Апошні прыклад — Мар'ян Пецюкевіч, кнігу якога «Кара за службу народу» днямі з цікавасцю прачытаў. Тут у яго кара лягчэйшая — ссылка ў Сібір, жыццё нейкім чынам свабоднае. Ёсць яшчэ кніга «У пошуках зачараваных скарбаў», дзе ў яго i допыты, i турма, i лагер. Хочацца прачытаць яе, можа, i ўдасца. A калі чытаў пра ссылку, мне хораша раскрывалася душа яшчэ аднаго, па-свойму значнага чалавека. Думалася i пpa тое, як мала я ведаў пра яго, калі ён пісаў мне з Торуня, здаецца, ужо ў шасцідзесятых, між іншым, паведамляючы i пра смерць старога віленчука архітэктара Стэфана Нарэмбскага, таксама мала вядомага мне пасля нашага знаёмства з ім увосені 1955-га, калі я пісаў пра гэта ў нарысе «Польскі дзённік», а з яго дачкой, мастачкай Барбарай Нарэмбскай-Дэмбскай, пазнаёміўся летам 1964-га на Нарачы, i яна погым прыслала мне манаграфію пра бацькава жыццё i творчасць з прыязным аўтографам вясёлага маэстра.

Столькі пражыўшы, так даўно ўжо займаючыся здаваннем у архівы таго, што бачыцца вартым захавання, дзіўна ўсё-такі, неяк па-асабліваму нязвычна, што трэба вось схадзіць у бібліятэку Акадэміі навук або ў Дзяржаўны архіў літаратуры i мастацтва, каб перачытаць там дзесятак пісьмаў Пецюкевіча ці яшчэ кагосьці, — так усё забылася, толькі сяк-так узнікае зрэдку ў перанасычанай, стомленай памяці, часамі, праўда, i радуючы нейкім «адкрыццём».

* * *

На дачным застоллі гарадская дашкольная лялька Ганначка, хочучы выйсці з-за стала, не папрасілася, а проста шуснула пад яго i вылезла з-пад другога боку, паміж крэсламі, прыпадняўшы светлай галоўкай абрус. I выйшла з веранды на ганак, адкуль, паміж разнаколернымі, высокімі для яе кветкамі, па траве падбегла да зялёна-вялікай надзіманай чарапахі i зноў пасядзела на ёй.

З вясковых рэальных міфаў успомнілася, як на адным вяселлі курдупель-малады таксама не вытрымаў, нырнуў пад стол, толькі па іншай патрэбе...

* * *

Калі тое, Божа наш добры, было, колькі ўсяго перажылося... A ў бабулі Віліты, маёй сястры, на дваццаць з гакам гадоў старэйшай, з саменькага пачатку XX стагоддзя захавалася Евангелле, надрукаванае ў дзве калонкі, па царкоўна-славянскаму i па-руску, ды з гістарычным надпісам выцвілым чарнілам пра тое, што яна, святая кніга, падорана ёй — уяўляю — бойкай, смяшлівай дзяўчынцы, калі па метрыцы, дык Іулите, «за отличные успехи и примерное поведение»...

Ужо даўно гарадскім, рэдкім госцем у сястрыной хаце, я паволі гартаю спрадвечную кнігу, а яна, Віліта, i дагэтуль крыху галасістая ды смяшлівая, успамінае:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блакітны зніч [Лірычнае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блакітны зніч [Лірычнае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блакітны зніч [Лірычнае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Блакітны зніч [Лірычнае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x