Адам Глёбус - Дамавiкамерон

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Дамавiкамерон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск-Vilnia-Biełastok, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Orthdruk, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дамавiкамерон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дамавiкамерон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы. — Хто вы? Што вам трэба? — ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры. — Я — Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, — мужчына зайшоў у дом. — Распранайся. Жанчына скiнула чырвоны з белымi ружамi халат i засталася ў чорнай шаўковай бялiзне. (Дамавік-1, фрагмэнт)

Дамавiкамерон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дамавiкамерон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назаўтра яна шампанскае Чаушэску падносiла. Такое жыццё, брат. А Чаушэску — iнтэлiгентны чалавек. Сцiплы. Мне дык вельмi спадабаўся. Еўрапеец. Толькi не трэба параўнанняў! А яго забiлi. Дзiкунства! Ён у Пантэры келiх узяў. Па ўсiм было вiдаць, што спадабалася прыгажуня. Гэта ж яна думала, што праз fuck ёй шампанскае насiць даручылi. А на самай справе з-за твару, ног, ну, i за art, вядома. І было ў мяне з Пантэрай румынскае каханне.

А вярнуўся, i адразу выклiкаюць i пытанне задаюць: "Хто гэта за мяжу больш не паедзе?" І смяюцца. Заклала мяне Пантэра, вось табе i маеш.

Ведаеш, я прыдумаў — будзеш братам маiм. О'kay! А як убачыш кроў на Месяцы, ведай — мяне больш няма.

А цяпер bye-bye.

ХVII. ЭМІГРАНТ

У пятнiцу Эмiгрант вярнуўся з Варшавы ў Мiнск на светлым "Мерседэсе", якi падаравала яму заможная жонка, палячка.

Знаёмыя наляцелi, як восы на цукар. Абдымкi. Пацалункi. Балбатня. Захапленне машынаю i апранахамi. Жарцiкi. Развiтаннi. Нарэшце — пустата i самота.

Эмiгрант затэлефанаваў даўняму сябруку, якi з радасцю пагадзiўся пабыць за рулём "Мерседэса".

Суботу i нядзелю Эмiгрант прасядзеў у сваёй мiнскай каханкi разам з сябруком i ягонай чарговай "нявестаю".

У панядзелак усе чацвёра наведалi выставу, дзе каханка i "нявеста" дэманстравалi прывабнасць ажно з семнаццацi фотаплакатаў. Эмiгрант засумаваў, развiтаўся i пайшоў пешкi да бацькоў.

У аўторак ён выклiкаў сябрука ўвечары. Той завёз Эмiгранта ў "Глiнтвейню", што ў дварах Траецкага прадмесця. Народу ў "Глiнтвейнi" было шмат, i Эмiгрант з сябруком падселi за стол да чалавека з пераламаным носам. Той весялiў дзвюх маладзiц.

Эмiгрант выпiў сто грамаў пасольскай гарэлкi, i яму захацелася пазнаёмiцца з суседзямi па стале; тым больш, што твар з пашкоджаным носам быў знаёмы, а маладзiцы былi, пэўна ж, з тых, хто не прымушае доўга ўгаворваць.

— Я вось толькi што прыехаў з Варшавы, — пачаў Эмiгрант, — i магу вам сказаць, што тут лепш, чым там.

Маладзiцы натапырылiся, не раўнуючы вераб'i на марозе.

— Ведаю, — сказаў чалавек з перабiтым носам. — Я нават ведаю, хто ты такi.

— Я таксама цябе недзе бачыў, — Эмiгрант спрабаваў успомнiць, але не здолеў.

— На "Ратушы", у хiповыя часы. Ты на "Ратушы" быў каралём. І нават мянушка твая — Князь.

— Гэта ў мяне ад прозвiшча — Князькоў. Толькi я цябе нiяк не ўспомню.

— Пэўна, з-за носа, — меркаваў чалавек са шнарам на пераноссi.

— А што такое "Ратуша"? — уставiла адна з маладзiц.

— Сквер насупраць Дома ўрада, — адказаў Эмiгрант.

— А чаму тут лепш, чым там? — пацiкавiлася другая.

— Тут мама, тата i... каханне, — цiха адказаў Эмiгрант.

— А мы вось выставу фотаплаката адзначаем, — паведамiла тая, што пыталася пра "Ратушу".

— А ш-ш-што г-г-гэта твае плакаты на выставе? — Эмiгрант пачаў заiкацца, калi звярнуўся да суседа па стале.

— Мае.

— Усе?

— Усе.

Эмiгрант памаўчаў, супакоiўся i спытаўся:

— А ты змог бы зрабiць мой партрэт, толькi каб я на iм быў на дванаццаць гадоў маладзейшы, каб я быў такi, як на "Ратушы" — кароль хiпi. Я далярамi заплачу.

Чалавек з непрыгожым носам паглядзеў на самаўпэўнены твар Эмiгранта, успомнiў, што ў таго былi доўгiя, да плеч, валасы, i сказаў:

— Магу.

— Дамовiлiся. А цяпер, дзяўчаты, я вас запрашаю пакатацца на белым "Мерседэсе". Вядома ж, калi фотамайстра не будзе супраць.

— Буду толькi рады, калi ты, князь, пакатаеш дзяўчат. У мяне яшчэ ёсць справы на вечар.

"Мерседэс" плаўна адкацiўся ад ганка "Глiнтвейнi", на якiм прыпальваў цыгарэту чалавек з крывым носам. Раптам шыкоўная машына дала заднi ход. Эмiгрант высунуўся з акна:

— Т-т-толькi не фатаграфуй больш маю каханку без трусоў.

Ён зноў заiкаўся.

У сераду Эмiгрант прагуляў больш за 500 дзеравяных (рублёў) разам са сваiмi новымi сяброўкамi з "Глiнтвейнi".

У чацвер ранiцай ён развiтаўся з бацькамi. Мама плакала. А ўначы Эмiгрант перасек мяжу.

XVІІІ. БОЖАЯ МАЦІ

Рэстаўратар сядзеў на рыштаваннях у хрысцiянскiм саборы. Касцёл асвятлялi жаўтлявыя лямпачкi. Начны вецер напiнаў тоўсты полiэтылен, якiм былi зацягнуты вокны.

Другi дзень рэстаўратар адпрацаваў адзiн у вялiкай баракальнай пабудове. Ён здымаў копii з фрэсак. Вочы балелi. Маляваць рэстаўратар больш не мог, але iсцi ў брудны i сумны гатэль не хацелася. Ён сядзеў на пыльных дошках, звесiўшы ногi, i глядзеў "у нiкуды".

Раптам з-пад рыштаванняў на сярэдзiну касцёла выйшаў атрамантавы кот.

— Кыцы-кыцы-кыцы, — паклiкаў рэстаўратар.

Кот выгнуў шыю. Колка блiснулi вочы.

— Хадзi сюды. Чуеш? Хадзi... пагаворым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дамавiкамерон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дамавiкамерон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Койданава
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Дамавiкамерон»

Обсуждение, отзывы о книге «Дамавiкамерон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x