Адам Глёбус - Новы дамавікамерон

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Новы дамавікамерон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Новы дамавікамерон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Новы дамавікамерон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Анёл з'яўляецца з-за паркана. Можа, хто з маіх суседзяў і бачыў, як Анёл выходзіць з пад'езда ці як вылятае са слухавога акенца майстэрні, што некалі належала савецкаму разьбяру, а цяпер — уласнасць нацыянальнага музея. Можа і так. Толькі сапраўдны Анёл уздымаецца з-за жалезабетоннага паркана, на якім напісана чырвонае слова НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, з-за таго самага плота, што адгароджвае стары двор ад новабудоўлі. Спачатку паказваецца анёльская галава: кудзеры доўгіх светлых валасоў вакол вузкага белага твару з тонкім доўгім носам ды круглымі сінімі вачыма. Потым з'яўляецца шыя з акуратным кадыком і выплываюць плечы, за якімі можна ўбачыць магутныя крылы. Можа, хто з маіх знаёмых і сустракаў Анёла ў залатым плашчы ці ў бліскавічным панцыры мадрыдскага тарэадора. Можа... Але Анёл, які ўздымаецца з будоўлі, носіць яскрава-чырвоны хітон. На Анёле доўгі, колеру артэрыяльнае крыві хітон і болып нічога. Нават зімою, у лютыя маразы, Анёл босы. Зрэшты, Анёл не ходзіць па грэшнай зямлі. Ён лунае, планіруе, лётае. Анёл уздымаецца, узносіцца, творыць урачыстасць. Анёл — лётчык ад Бога.

Новы дамавікамерон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Новы дамавікамерон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не трэба, спадар Сунiчнiк, так доўга ўгаворваць, я сама не першы год такую паляну шукаю. I калi паабяцалi, дык хутчэй паказвайце, а то перадумаеце, так з мужчынамi спрэс здараецца.

— Спрытная. Мне жвавыя падабаюцца. Падыдзi да мяне, стань тут, з левага боку, ды зiрнi праз правае плячо.

Маладая ягаднiца ўбачыла сонечную паляну, дзе не было як i ступiць з-за сакаўных сунiц.

— Заваражылi вы мяне, далiбог, зачаравалi.

— Сама захацела, а я толькi крышачку дапамог. А цяпер ты марыш пра зусiм iншыя чары, хочаш пакаштаваць саладзейшых ягад. Скiнь непатрэбная апранахi, застанься такою, як стварыла цябе прырода. Распранiся, духмяная мая, каб я мог параўнаць твае сунiчныя вусны з сунiчнымi смочкамi. Скiнь i астатняе, ляж на траву, раскрый таемныя веснiцы, каб я мог схiлiцца i языком палашчыць сунiчку твайго секеля.

Сунiчнiк доўга i старанна песцiў дзявочую похву пругкiм языком, аж да той пары, пакуль ягаднiца не задрыжала ўсiм целам, не завохала, не застагнала i не завыгiналася ў бурнай iстэрыцы. I нават тады Сунiчнiк працягваў пакусваць i лiзаць напружаную бубку жаночай сутнасцi. Дзявочае цела круцiлася ў марных спробах вырвацца з-пад Сунiчнiка, але той намёртва прыцiснуў ягаднiцу да зямлi. Свядомасць пакiнула дзяўчыну, i яе цела абмякла i аплыло. Сунiчнiк выдаiў са свайго напятага чэлеса мацiцовы кiсель насення.

Калi да маладой жанчыны спакваля вярнулася яснасць розуму i яна расплюшчыла вочы, дык Сунiчнiк ужо сядзеў каля вядзерца i еў ягады.

— Што ж гэта вы робiце? Абяцалi ягадамi частаваць, а самi назбiранае ясце, — ласкава папракнула маладзiца i пачала пальцамi расчэсваць i растрасаць свае доўгiя русыя валасы.

— Я думаў, мы паразумелiся, а табе жменькi ягад шкада.

— Ну не крыўдуйце. Я жартам. Ешце. Хоць усе з’ядайце. — Ягаднiца туга завязала на галаве белую хустачку.

— Зараз пойдзем да майго брата, Чарнiчнiка, i пазычым вялiкае вядро. Ты назбiраеш найсаладзейшых сунiц у свеце, цукровая мая. Дарэчы, тваё вядзерца хай пастаiць, нiхто не возьме.

Яны пайшлi вузенькай сцежкаю ў самыя нетры непрыбранага лесу. Сцежка вiлася ў зарасцях высокага кустоўя, абсыпанага крывавымi гронкамi воўчых ягад. Нечакана для маладзiцы кусты скончылiся, i сцежка выйшла да невялiкага, парослага асакою балотца, пасярод якога свяцiлася цнатлiва-нябесным блакiтам круглае акенца Чортавага вока. Сунiчнiк упэўнена ступiў на тоўсты кiлiм дзёрну, пад якiм затузалася дрыгва. Ён тупнуў, дробныя хвалi пабеглi па вадзе, Чортава вока пачарнела, запухiрылася i забалбатала. Разам з алейнымi бурбалкамi на паверхню ўзняўся сярнiсты газ. Праз хвiлiну над асакою вiсела жаўтлявая задушлiвая смуга.

Маладая ягаднiца адчула на сваiм запясцi жалезныя пальцы Сунiчнiка. Дзяўчына тарганулася ў бок воўчага кустоўя, але Сунiчнiк трымаў мёртва. Пераляканая маладзiчка звяла, апусцiлася на асаку i загула.

А ў гэты момант з самых нетраў дрыгвянога балота ўсплыў на паверхню калматы Багнiк. Ён нагадваў гурбу рудога торфу, у якiм ярка свяцiлiся дзве сапфiравыя зорачкi ясных вачэй.

— Ты нашто мяне пабудзiў, Сунiчнiк? — на травянiсты бераг леглi кiпцюрастыя лапы. — Ты ж ведаеш, як я не люблю, калi мяне торгаюць без дай прычыны?

— Нагода, шаноўны Багнiк, ёсць. Я ж нiколi не з’яўляюся без падарунка. Вось i цяпер прывёў ягаднiцу з чыстым целам i наiўнай душою.

— А колькi мне будзе каштаваць твой падарунак? — Багнiк соладка пазяхнуў.

— Дамовiмся. Сто разоў дамаўлялiся i зараз не пасварымся. Дасi пярсцёнак са смарагдам, i дзяўчына будзе тваёю. Не пашкадуеш. Я каштаваў яе сунiцы.

— I што ты, брат мой Сунiчнiк, у пустым зiхценнi каляровых каменьчыкаў знаходзiш? Не разумею. — Багнiк апусцiўся ў дрыгву з галавою, але праз iмгненне зноў ляжаў на паверхнi.

На крывым кiпцюры iскрыўся плацiнавы пярсцёнак з масiўным смарагдам.

— Трымай! — Багнiк пусцiў пярсцёнак у паветра, адкуль яго спрытна вычарпнуў Сунiчнiк.

— Прыгажосць уратуе свет, — сказаў ён i ўздзеў пярсцёнак на безыменны палец левай рукi.

Палюбаваўшыся смарагдам, Сунiчнiк падхапiў на рукi самлелую ягаднiцу i кiнуў у брунатны мул. Тая закалiхавала. Багнiк апусцiўся ў сваё густое царства разам з маладзiцаю.

Сунiчнiк вярнуўся на сонечную галявiну i ўсмак паеў салодкiх ягад з вядзерца.

27.06.1995

30 — Папераджальнiк

Вогненны сабака высока падскокваў i павiскваў.

— Зараз, зараз, — супакойваў сетэра гаспадар, выходзячы з прыбiральнi, — цыгарэты вазьму i пойдзем.

Гулялi доўга. Гаспадар хадзiў па лясных грудах, курыў i любаваўся краявiдамi ружовай i духмянай вечаровай Вiльнi. Сабака гойсаў па лагчынах, шапочучы ў зарасцях папарацi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Новы дамавікамерон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Новы дамавікамерон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Новы дамавікамерон»

Обсуждение, отзывы о книге «Новы дамавікамерон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.