Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сказала ўпотай дзядзьку, што павінен прыйсці Стась, што ў горадзе яны заставацца не могуць, пойдуць у лес. Зразумеў Ігнат усю незвычайнасць становішча, трывогу Аксаніну, згадзіўся падкаравуліць, сустрэць чалавека, які будзе чаўкаць па гразі — на вуліцы ці на гародзе.

Сказаў, што хоча схадзіць да суседа. Куды там — слухаць Алена не хацела.

— Нікуды не пойдзеш, сядзі дома!

Аксана пагразіла, што раз цётка так баіцца яе, то не застанецца яна ў іх хаце, лепей у суседзяў пераначуе. Пасля не рада была, што сказала так, бо заліла яе цётка слязамі, абсыпала папрокамі. Каб у дзядзькі больш мужчынскасці было, каб ён умеў па-гаспадарску цыкнуць. Дык і дзядзька разгубіўся, хоць разумеў Аксану, яе трывогу за мужа. Тады Аксана пусціла ў ход тую ж зброю, што і цётка,— слёзы, разрыдалася, ажно захлынулася.

І Алена змяніла гнеў, злосць на мацярынскую ласку.

— Што з табой, Аксаначка? Па кім ты плачаш так?

— Стась...

— Што Стась? Што з ім?

— Стася шукаюць. Ён можа прыйсці сюды. А як ён знойдзе хату? Колькі разоў ён тут быў... улетку...

І зноў паварот, зноў слёзы і праклёны.

— Гэта ён... ён уцягнуў цябе. Ён вядзе цябе на шыбеніцу. Знайшла мужа! Бандыт, галаварэз, антыхрыст! Каб нагі яго не было ў маёй хаце, у маім двары! Згінь, нячыстая сіла!

Абразілася Аксана за мужа свайго. Хворая-хворая цётка, але нельга патураць ёй, помніла лекцыі па псіхіятрыі, што ўтаймаваць такога чалавека можна часам жорсткасцю.

— Ну, калі ён бандыт, то і я бандытка. Ён антыхрыст, дык і я такая ж. Мы неразлучныя, цётка Алёна. І ніхто нас не разлучыць, сам бог, калі ён ёсць. Яго нагі не будзе ў вашай хаце — і маёй не будзе.

Дзіўна: новы прыліў любові да пляменніцы не выплеснуў. Села Алена на ўслон пад абразамі і — як анямела, здранцвела.

Аксана надзела свой плашч і адно толькі пачула ўслед.

— Дзіцятка пашкадуй, бязбожніца,— убачыла цётка яе паўнату, паверыла ў яе цяжарнасць, абнімаючы, не намацала тугіх бінтоў.

Паклікала Аксана дзядзьку, каб паказаў, дзе мяшок схаваў. Блізка — у стажку сена.

— Ашалела баба. Ашалела. Гэта хвароба, Аксаначка, хвароба, даруй ты ёй. Пасля расстрэлу хлопцаў памуціўся яе розум. А чаго ёй баяцца, скажы, калі ласка? Мільёны маладзейшых паміраюць на фронце, пад бамбёжкамі, ад голаду. Вунь немцы пішуць, што абкружаны імі Ленінград дажывае свае дні, бо людзі ўсе памерлі, войска адно трымаецца, бо воінаў неяк кармілі, з самалётаў харч кідалі. А што ёй? Ну, памрэш ты, то памры, як людзі. Куды ты пойдзеш?

— Пайду ў канец вёскі. Стась будзе ісці з горада.

— Не хадзі. Стань вунь за адрынай у завулку. Там ты будзеш чуць і вуліцу і горад. Бачыш, падмарожвае. Пасвятлела ад зорак. Але да кожнага сустрэчнага не кідайся, а то нарвешся на гада.

— Я крокі яго пазнаю.

— Так здаецца табе. Кажух вынесці?

— Не трэба.

— Лёгка ты апранута.

— На мне тры кофтачкі.

— Пайду, можа, угаманю Алену. Бываюць у яе прасвятленні... Яна ж любіць цябе. Ад любові гэта, Аксанка.

— Я знаю. Але Стась у хату не пойдзе. Што ён падумае, калі яна...

— Растлумач яму.

— Начаваць мы ўсё роўна не будзем. Толькі б сустрэцца нам. Супакойце яе, скажыце, што мы пайшлі.

— Думаеш, ад гэтага ёй будзе лягчэй? Калі чалавек хворы... Але, можа, супакою, валяр'янкай напаю. Каб яна магла заснуць, трэція суткі вачэй не звяла. Я буду выходзіць, кашляць. Ты не бойся.

— Я не баюся. Я аднаго баюся...

— Не бойся, прыйдзе. Стась такі хлопец, што ўсіх іх абвядзе вакол пальца. Тут у гарожы лаз ёсць у завулак. Калі што — у лаз і... у прыбіральню. У хлеў не лезь; козы там, крык узнімуць. Дурная скаціна. Гэта табе не карова.

Скрыпнулі дзверы ў сенцы. Слухала Алена іх шэпт.

— Ідзіце, дзядзька. Дзякую вам.

— Няхай бог беражэ вас. Не быў я набожным чалавекам. Але цяпер часам малюся разам з Алёнай. Будзе мне бяды з ёй. Вылечваецца гэта хоць, Аксаначка?

— Знайдзіце бабку.

— Ты верыш у бабак?

— Я веру ва ўсё тое, што можа памагчы чалавеку.

— Трымайся, дачка.

— За што трымацца?

— За жыццё трымайся. Цяпер толькі б выжыць.

— За жыццё я трымаюся.

— Салдацкі ў цябе лёс будзе.

— І быў. А які ж цяпер яшчэ можа быць, калі трэба бараніць дзяцей, якіх страляюць?

— Прымі маё блаславенне.

— Дзякую. Скажыце цётцы, што пайшла я без крыўды. Не, цяпер не кажыце, пасля.

Асцярожна скрыпнулі і наружныя дзверы.

Ігнат кашлянуў: тут я. Прашаптаў:

— А ты замры пакуль што.

Але ў хуткім часе выйшлі яны абодва, шукалі яе. Цётка прыглушана плакала. Дзядзька ўздыхаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x