Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сёння я вып'ю. Адзін раз можна. Вып'ю і буду спяваць песні. Я ж добра спяваў. Вы не чулі, як я спяваў. Гэта — ад мамы. Як спявала мая мама! — высокі Брагінскі паднімаў рукі над галавой і ляпаў далонямі па столі зямлянкі, як бы выбіваючы ўрачысты матыў. Потым усё роўна што спатыкнуўся — спыніўся перад камандзірам, разгублена і няўпэўнена, неяк зусім па-дзіцячаму спытаў: — Можна?

— Выпіць?

— І спяваць.

— Можна,— з бацькоўскай усмешкай дазволіў Аляксей Іванавіч.

— Вы пабачыце — я ачуняю. Ачуняю. Мне ўжо лепш ад вашага лякарства, Аляксей Іванавіч.

— Во гэта голас капітана! — выгукнуў Ман і лёгка ляпнуў Брагінскага па плячы і спалохаўся, пачуўшы яго кастлявае плячо і — як хіснуўся хворы ад дотыку. Дрэнна гэта, калі чалавек хістаецца ад ветру. Але тым больш трэба яму радасць. Тым больш. Толькі радасць можа вылечыць. Няхай спявае, няхай смяецца.

Паклікалі Баслычыху. Яна была паўнаўладнай гаспадыняй прадуктовых запасаў і выконвала загады толькі трох чалавек — камандзіра, камісара і свайго непасрэднага начальніка — намесніка камандзіра па гаспадарчай частцы, былога старшыню райспажыўсаюза Рамана Квіткоўскага. Але Ігара яна неаднойчы ўжо прабірала, што бярэ прадукты звыш нормы, асабліва даставалася яму за спірт: «Малады, а зіркаеш у пляшку. Глядзі, давядзе яна цябе...» — «Цётка Моця, да чаго яна давядзе на вайне? Кончыцца вайна — жанюся, і жонка «завяжа».— «Завяжаш вас, чарцей. Вось мой...» — але ніколі не канчала размову пра грахі свайго Пятра: на вайне ён, на фронце, а таму прымхліва баялася асудзіць яго.

Баслычыха кабета дзябёлая, працавітая — недарма ордэн заслужыла за лён — і добрая, але язык мела востры. Ордэнам яна ганарылася і, калі яе афіцыйна выклікалі ў камандзірскую зямлянку, амаль заўсёды з'яўлялася ў новай кофтачцы, на якой прычэплены ордэн.

— Матрона Карнееўна, дайце нам па акрайцу хлеба, капусты і... нацадзіце па кроплі...— бадай вінавата папрасіў камандзір.

— І вітаміна цэ — сальцэ,— засмяяўся Ігар.

— І без сальца да дзевак бегаеш.

— Хто гэта вам напляткарыў?

— Увесь раён гудзіць.

— Ну і ну! У вас што — радыё ёсць?

— А можа, і ёсць.

— Сапсаванае яно ў вас. Глупства передае, а вось такой навіны не прынесла — немцаў пад Сталінградам пабілі.

— Праўда? — вочы ў жанчыны радасна загарэліся, яна глядзела на Мана, чакаючы пацвярджэння ад яго.

— Праўда.

— Праўда, праўда. Мне Масква па рацыі перадала,— паспяшаўся засведчыць Золатаў.

— Ой, мужчыны! Дык я ж вам такую вячэру згатоўлю! — і раптам накінулася на Кіпеня: — Чаго ж ты сядзіш тут сіднем? Ідзі людзям раскажы.

— Во, Аляксей Іванавіч, каго трэба ставіць камандзірам аб'яднаных сіл, а вы Дзядзюлю хочаце выбраць...

— Брахуна таго? Не ўздумайце!

Золатаў уздрыгануўся, бо мільганула думка: а што, калі артыст Дзядзюля насачыняў пра Мінск? Во плюхнешся. Не, не можа быць! Гэтым не жартуюць. Ды і звышсур'ёзны Ман адразу раскусіў бы. А Ман вельмі сур'ёзна паставіўся да лёсу Кавалёва. Аднак адчуванне нейкай неасэнсаванай трывогі засталося. Ад пачуцця гэтага — як прыступ хранічнай хваробы, зноў абудзілася падазронасць: нікому з іх тут нельга верыць. Але ад каго тады атрымоўваць інфармацыю? Наколькі прасцей было да вайны: інфармацыю можна было атрымаць тую, якая патрэбна менавіта яму, менавіта сёння, ды і назаўтра заўсёды рабіўся задзел. А тут такога задзелу не зробіш.

У хвіліны трывогі, няпэўнасці, згрызот сумлення яму заўсёды хацелася напіцца. Але чортава цётка праявіла невялікую шчодрасць, сапраўды толькі нацадзіла, чаму «святы» Ман-Манюк яўна радаваўся. І гэта таксама раздражняла. Зноў Золатаў думаў пра тое, што па сваёй прыналежнасці да работнікаў асобага назначэння ён павінен быць тут поўным уладаром, адзіным камандзірам. Дык не ж, не даюць. Не разумеюць. Дэмакратыю разводзяць, наўгародскае веча.

Ігар спаў ужо. Золатаву не спалася; не памагла і самагонка. Сорак вёрст непрывычнай язды ў сядле, купанне ў рацэ адзываліся такім болем у паясніцы, у нагах, у плячах, што ён не знаходзіў сабе месца, не ведаў, як легчы на цвёрдым сенніку. Раздражнялі кашаль Брагінскага, шастанне па зямлянцы мышы, іх старой знаёмай, якая пасля кожнай вячэры падбірала на падлозе крошкі. Але найбольш усё ж раздражняў Ман сваёй разьбой — дня яму мала, быццам дзяцей карміць з гэтых лыжак. Заснуць перашкаджаў яшчэ і страх, што захварэў, бо таксама кашляў, каротка, суха,— як падражняў капітана. Цела гарэла і свярбела.

Усё жыццё ён жыў з гэтым страхам — захварэць. На вачах у яго, малога, памерлі ў іх шматдзетнай сям'і дзве яго сястрычкі. Ён радаваўся, што тут, у атрадзе, можа, упершыню за жыццё, страх захварэць пакінуў яго. Якая дробязь — захварэць у той час, калі жывеш пад пагрозай смерці без хваробы. Праўда, да сённяшняга дня смерць ні разу не пралятала так блізка, і ён не думаў пра яе. Але так паводзілі сябе амаль усе партызаны — не баяліся смерці і баяліся радыкуліту. Баяўся Брагінскі, але яму ёсць чаго баяцца, яго хвароба смяртэльная. А чаму да яго вярнуўся гэты даўні брыдкі страх? Чамусьці здавалася, што, як толькі ён зляжа, тут жа яго перайграюць, абскачуць. У чым — ён не здолеў бы адказаць. Хто — ведаў пэўна: во гэты рэзчык лыжак, сённяшні яго выратавальнік і заўтрашні...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x