Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У думках набліжаўся да таго, каб віну за сваю бяду зваліць на таго ж Мана. А бяда яго заключалася толькі ў тым, што ад мокрага адзення дубянеў. Спрабаваў бегчы побач з канём, але мокрыя анучы націралі ногі.

Урэшце яму пашанцавала: выбіўся на знаёмую просеку. Тут ужо не шкадаваў каня і праз чвэрць гадзіны прымчаў у лагер.

Камісар і начальнік штаба вельмі ўстрывожыліся за камандзіра. Паднялі атрад па трывозе: камандзір у бядзе?

Праз пяць мінут конны ўзвод гатовы быў скакаць на выручку. Дзе застаўся камандзір, растлумачыць Золатаў не мог, але ўспомніў, што Ман сказаў пра паліцыю: «Каменскі гарнізон». Па гэтых словах Ігар здагадаўся, дзе яны маглі перапраўляцца праз рэчку.

Канешне, Золатаў памкнуўся паехаць з імі. Але калі пераапрануўся ў сухое, яго пачало ліхаманіць і... ванітаваць. Куды ў такім стане ехаць!

Хворага Брагінскага таксама не ўзялі, і той даглядаў начальніка асобага аддзела з увішнасцю міласэрнай сястры: хутаў у кажух, паіў чаем і самагонкай, паліў буржуйку.

На змярканні ўзвод вярнуўся, але Мана і яго ардынарцаў з імі не было.

Ігар Кіпень панікаваў; прапанаваў тут жа, не чакаючы нават позняй ночы, напасці на каменскі гарнізон. Прыйшлося астуджаць яго:

— Ты што ж, лічыш, што Аляксей Іванавіч мог здацца ім? Не той чалавек.

Але, не той. Аднак:

— Ды іх і мёртвых трэба вызваліць!

— Гародзіш ты, хлопча, глупства. Няўжо думаеш, што іх выставяць у царкве, каб заўтра адслужыць паніхіду? Калі, не дай бог, забілі, то кінулі целы ў рэчку. Але дзе Андрэй? Яго не маглі забіць. Пачакаем Андрэя.

— Не, я так не магу,— не здаваўся Ігар.—Паеду з хлопцамі ў разведку.

Золатаў зразумеў, што трэба браць камандаванне ў свае рукі, інакш ініцыятыву можа захапіць гэты хлапчук. Другога такога выпадку не будзе! Безумоўна, ён па-чалавечаму шкадаваў Мана. Але вайна ёсць вайна. І раскісаць на ёй не дазволена, асабліва яму, чэкісту, камандзіру спецгрупы. Пакуль што не таіў нават ад сябе, што праз няшчасце яму ўсміхнулася ўдача: збываецца яго мара. Падняўся з-за стала, падперазаў папругу і ўладна сказаў:

— Да звароту Манюка (чамусьці не Мана — Манюка) атрадам камандую я! Аперацыю адмяняю! Разведку пашлём, але не цяпер, на ноч гледзячы. Пашлём раніцою.

Кіпень, добры, мяккі хлопец, мусіў згадзіцца, але пачаў апранацца.

— Ты куды?

— Пагавару з людзьмі. Байцы ўсхваляваліся.

— З людзьмі пагавару я сам. Пайшлі разам.

Выйшлі з ліхтаром, без яго і па пратаптаных сцежках не прайсці, ноч — вока выкалі. Узняўся вецер. Ажно свістаў у вершалінах сосен. Шум бору гараджаніна Золатава па-ранейшаму і зачароўваў і палохаў: у такім шуме і вартавыя нічога не пачуюць, пра гэта ён неаднойчы думаў у ветраныя ночы.

Спыніліся каля зямлянкі разведчыкаў, бо адтуль гучаў смех. Вясёлы смех. Гэта як пацвярджала яго, Золатава, думку пра людзей: вось яны якія, а Ман так верыў у іх адданасць.

Цікава, чаму ім так весела?

Адчыніў дзверы і... аслупянеў. Перад буржуйкай на калодзе сядзеў Аляксей Іванавіч у сухім адзенні. Вясёлы. Смяшыў байцоў. Чым? Ці не расказам пра тое, як ён, Золатаў, прыняў халодную ванну? Уявіў, як Ман мог расказваць, і ажно перасмыкнула яго. Не адразу нават выказаў радасць, што бачыць камандзіра жывога і здаровага.

— Ты тут?

— А вы думалі, я плыву ў Бярэзіну у абдымку са шчупаком?

Разведчыкі засмяяліся.

— Я нічога не думаў.

— Чаму вы мінулі Андрэя?

— Чорт яго знойдзе, вашага Андрэя. Лес вялікі.

— А ён вас бачыў. І мы вас дацямна шукалі.

Злосць Золатава на Мана закіпела: навошта яму трэба высвятляць такія дэталі тут, у прысутнасці байцоў? Каб зняважыць яго? І яшчэ адно выводзіла яго з раўнавагі — упартае нежаданне камандзіра перайсці з ім на ты. Усім кажа ты, не толькі маладым Кіпеню, Брагінскаму, байцам, але і старэйшаму за сябе камандзіру дыверсійнай групы чыгуначніку Каралеву, кухарцы цётцы Баслычысе. Цётка гэтая не саромеецца на людзях прабраць камандзіра за атрадную гаспадарку, і Ман толькі пасміхаецца з яе крытыкі. Да ўсіх ён — народнік, а да яго, Золатава,— інтэлігент. І ніяк Золатаў не можа зразумець, што гэта — павага да яго звання, падкрэсленае захоўванне вайсковай субардынацыі ці хітры здзек, насмешка. Якаў Міхайлавіч ненавідзеў псіхалагічныя тонкасці, людзей ненавідзеў, якіх цяжка «раскусіць», расшчапіць на клеткі. А ён жа таксама лічыў сябе псіхолагам. Выходзіць, ёсць розныя ўзроўні псіхалагічных здольнасцей. Злавала і тое, што яго ўласны настрой, найтанчэйшыя хістанні настрою Ман лавіў, як добры сейсмограф.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x