Іван Шамякін - Драма

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Драма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Драма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Драма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Драма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Драма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хто гоніць — у таго ёсць. Самагонку Навойчыку не паказвай, а то не адцягнеш яго. А хлеба — і што там у цябе ёсць? — дай. Я не снедаў. Дзяжурыў, а нас па трывозе паднялі. Пад раніцу прачосвалі Камароўку. А каго лавіць нам, Цёмны не ведаў. Выцягвалі людзей з пасцелі. Загналі ў двор завода «Ударнік». Цяпер іх сарціруюць там — каго куды. Во некаторыя з тых пабачаць Рур.

— Пайшлі на кухню. Там дранікі засталіся.

— З салам?

— З салам.

— Жывеш, як пан. Спальня, кухня. Сала жарэш.

Яны выйшлі, грукаючы ботамі.

Шабовіч пералажыў пісталет у левую руку, далоня правай была не проста мокрая, брыдка ліпучая, быццам выступаў не пот — кроў. А па спіне сцякалі халодныя струмені. Такога ганебна-брыдкага адчування не было ні ў часе арышту, ні ў турэмным двары, ні ў машыне, ні тады, калі сядзеў на Камароўцы за нечай прыбіральняй, па калена ўгрузнуўшы ў ванючую багну. Выходзіць, тут ён спалохаўся больш, чым там. Чаму? У яго зручная пазіцыя. Але тут магла рушыцца апошняя надзея на выратаванне — сябе і Аксаны. Галоўнае — Аксаны. Такі прыход паліцэйскіх сведчыў, што Хрысціна пайшла не да немцаў, не ў паліцыю, а ў бальніцу.

Маці некалі і Аксана пасля, незалежна ад маці, казалі, што ён у сарочцы нарадзіўся. Сапраўды — у сарочцы: за паўсутак колькі разоў судзьба адводзіла ад яго смерць.

«Пранесла яшчэ раз... Няўжо пранесла? Няўжо Чурсік змаўчыць і там, на кухні? Няўжо пад чорным шынялём у яго чалавечае сэрца? Калі вырвуся, трэба перадаць Стануліну, каб паспрабавалі працаваць з імі, з Васілём і Хрысцінай. Але ці ацалеў сам Станулін пасля такой варфаламееўскай ночы?»

Падобна, пранесла. Адчуўшы здрадлівую слабасць у нагах, ён сеў на падлогу ў кутку паміж шырокім шыкоўным шыфанерам — трафеем паліцая — і сцяной.

Сціхлі галасы, ляпнулі дзверы — і ён тут жа праваліўся ў сон, паслаблены, супакоены.

Прачнуўся ад слоў:

— Ты глядзі — дрыхне.

Чурсік стаяў перад ім, здзіўлены.

— Ну, нервы ў чалавека! Можа, табе здалося, што ты ў бранявым бліндажы?

— Можа, і здалося,— Шабовіч соладка пацягнуўся, ускінуўшы ўгору рукі.

— Ну, што — з'еў? — пераможна спытаў Чурсік.

— Што з'еў?

— А тое самае. Ты пісталет каля майго вуха трымаў. А я... Каб я быў такі, як ты думаеш, то залажыў бы цябе адным кіўком галавы.

— Ты навошта дзверы адчыняў? Каб не кінуў тыя транты — я цябе залажыў бы. Дабіраўся б ты ўжо да д'ябла ў пекла. Куды сабе дарогу працерабіў.

Чурсік толькі цяпер уявіў, як блізка ён быў да смерці пры тым неасцярожным — ад разгубленасці — кроку: адчыніць дзверы ў спальню ў прысутнасці паліцэйскіх. Сцяўся і пазелянеў ад такога ўяўлення.

— Пабаяўся б ты стрэліць.

— А што мне заставалася б рабіць, каб ты выдаваў мяне?

— А на другой фатаграфіі быў ты,— раптам паведаміў Чурсік пераможна і ўедліва.

— Чаму ж ты не сказаў ім? Пра Ткача сказаў.

— Чаму я не сказаў? Чорт яго ведае. Язык не паварушыўся назваць тваё прозвішча. Як заваражыў ты... Калі яны даведаюцца толькі пра гэта, што ў карты гуляў і ты, мала мне не будзе. Навойчык — сволач, ён бацьку роднага ўтопіць, каб выслужыцца. Але хрэн з ім — кулі не мінуеш, не ад немцаў, дык ад вашых. Ты хоць сваім скажы, што я памог.

— Скажу.

— Усім не скажаш,— сумна заключыў Чурсік.

— Гэта праўда, усім не скажаш,— згадзіўся Шабовіч, ён нарэшце паверыў, што паліцай не намераны выдаваць яго, і змяніў тон размовы — з гулліва-харобрага на паважліва-сур'ёзны.— А што я табе параіў? Забыўся? Кідай паліцыю.

— Лёгка табе сказаць — кідай.

— Колькі б табе заплацілі за мяне?

— Адкуль я знаю.

— А хіба няма таксы? Дрэнна вас стымулююць.

— Хопіць табе сцёбаць мяне па вачах.

— Хопіць дык хопіць. Ідзі пагуляй у карты з самім сабой, а я пасплю.

— Кладзіся на ложак, толькі боты скінь, наляпіў гразішчы.

Не, боты Шабовіч не зняў і на ложак не лёг. Зноў сеў на падлогу, прытуліўшыся плячамі да дзвярэй, хто захоча зайсці — штурхне яго. Але сам адляцеў. Доўга думаў пра тое, што ў СД ёсць іх фатаграфіі. Выходзіць, іх засеклі даўно. Толькі іх з Ткачуком? Ці ўсю групу? Дзе? Калі? На чым? І чаму не адразу ўзялі? Радаваўся, што Іван таксама ўцёк, раз шукаюць яго.

Пачуў голас Хрысціны. Услухаўся.

— Ну, што ён? — амаль шэптам спытала за дзвярамі гаспадыня.

— Ды маўчы ты — была тут гісторыя. Двое нашых заваліліся: чаму я на службу не з'явіўся?

— Гэтага я і баялася.

— Толькі пасля іх ён, здаецца, паверыў, што я не думаю яго выдаваць.

— Раніцай ты нядобры... кідаўся... пісталет шукаў...

— Кінешся. Даведаюцца, дзе ён хаваўся,— верная шыбеніца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Драма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Драма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Карпенко-Карий - Драматичні твори
Іван Карпенко-Карий
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Драма»

Обсуждение, отзывы о книге «Драма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x