Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Паёк бедны, гэта так, але мы не дамо, каб рабочыя, ix дзеці паміралі з голаду. А разаб'ём буржуазно — будзе ў нас хлеб. Многа хлеба. Расія — краіна хлебная. Усё будзе(. Дзецям ужо цяпер, нягледзячы на нашу беднасць, мы ўводзім бясплатнае харчаванне.— I нечакана пасля гэтых слоў Ленін спытаў: — Заградатрад адабраў у вас хлеб? Так?

Лідзія Аляксандраўна, безумоўна, далажыла Леніну, з якой просьбай прыйшла работніца, але, відаць, сказала ў агульных рысах, звярнуўшы ўвагу на галоўнае — на адабранне хлеба, бо ў той час скарг такіх паступала нямала. Маці спалохалася, што Ленін можа падумаць, што яна прыйшла скардзіцца на атрад, i пачала спешліва, збіваючыся, глытаючы словы, расказваць усё па парадку.

Уладзімір Ільіч выслухаў уважліва, не перапыняючы, толькі позу змяніў, паклаў нагу на нагу, абхапіў калена рукамі, нахіліўся наперад, а галаву схіліў трошкі набок.

Калі маці сказала, што хлеб братаў падтрымае хворую дачку, а так яна баіцца, што памрэ малая, Уладзімір Ільіч перапыніў яе — спытаў:

— Колькі гадоў вашай дачцэ? На што яна хварэе? Доктара выклікалі?

— Шэсць гадкоў. Сёмы. Глядзеў завадскі фершал, выпісаў лякарствы, але хіба купіш ix, — то няма, то цана буржуйская, не па нашай кішэні.

Уладзімір Ільіч нахмурыў лоб, сказаў задумліва:

— М-да,— павярнуўся ў крэсле, дастаў са стала блакнот, карандаш, нешта запісаў.

Маму здзівіла, як хутка ён пісаў, ніколі да таго яна не бачыла, каб хто так хутка пісаў. Не скончыўшы пісаць, Ленін спытаў:

— А сын вучыцца ў школе?

— Не, не вучыцца. Дзвв зімы пахадзіў, а больш няма як.

Уладзімір Ільіч адарваўся ад блакнота, паглядзеў маці ў вочы, спытаў:

— Чаму няма як? Чаму?

— Ды як жа яму вучыцца, таварыш Ленін! Я на заводзе, малая хворая? Хто яе дагледзіць, накорміць? А хто дровы дастане. Без Васі мы ад холаду памерлі б даўно. Але баюся я, калі ён ходзіць па дровы. Яшчэ заб'юць буржуі, бо ён платы ў ix ламае.

Маці пасля з сябе здзіўлялася, што раптам так разгаварылася; з суседкамі, з сяброўкамі па рабоце i то нё была такой гаваркой.

— Ламае буржуйскія платы? — перапытаў Уладзімір Ільіч i хораша гэтак, шчыра засмяяўся, але тут жа сур'ёзна спытаў: — Скажыце, таварыш, а вы маглі б уладзіць так, каб сын пайшоў у школу? — i горача пачаў пераконваць: — Для рэвалюцыі вельмі важна, каб дзеці рабочых вучыліся. Рабочы клас узяў уладу, пачаў будаваць новае жыццё, i нам неадкладна трэба рыхтаваць адукаваных людзей. Вучыць дзяцей рабочых, сялян. Я разумею, што вам нялёгка. Але нельга, каб сын чырвонаармейца не вучыўся! Прашу вас зрабіць усё магчымае... Скажыце, можна зрабіць гэта?

Маці адказала, не вельмі, праўда, упэўнена:

— Зробім, таварыш Ленін. Пашлю Васю ў школу.

— Выдатна. Выдатна,— шчыра ўзрадаваўся Уладзімір Ільіч, нібы даўно ведаў нашага Васю i доўга трывожыўся, што той не ходзіць у школу, i адразу зацікаўлена спытаў пра іншае:

— А як жа жывуць вашы браты? Што ў сяле? Што кажуць мужыкі?

— Браты мае рады, што зямлі нарэзалі. Кажуць, калі зямля будзе ў тых, хто робіць на ёй, то Расія не памрэ з голаду.

— Правільна. Вельмі правільна разважаюць вашы браты. Зямлю памешчыцкую ім нарэзалі?

— Князя вялікага зямля каля нашага сяла. I лес яго...

— Вялікія i малыя князі валодалі мільёнамі дзесяцін, а сяляне гнулі на ix спіны. Колькі зямлі было ў вашых братоў?

— Мала. Я ўжо i не ведаю, колькі яе было, але ведаю, што мала. Бо бацька толькі аднаго, старэйшага, Кузьму здолеў аддзяліць. Іван i Пятро разам жылі, бо не было чаго ўжо дзяліць, цяпер толькі падзяліліся. Калі я замуж выходзіла, то браты радаваліся, што за заводскага выходжу, што ў пасаг зямлі не трэба даваць.

— Радаваліся? — перапытаў Уладзімір Ільіч.

Маці спалохалася, што Ленін можа дрэнна падумаць пра братоў яе, i растлумачыла:

— Ад беднасці гэтая радасць.

— Але, ад беднасці,— згадзіўся Ільіч.— А вы не шкадуеце, што пайшлі ў горад?

— Не шкадую. Цяжкая ў сяле бабская доля. У горадзе нашай сястры вальней дыхаецца. Калі муж не п'е ды не б'е. Мой не піў i масцеравы добры.

Зазваніў тэлефон. Маці добра запомніла, што менавіта на гэтых яе словах ён зазваніў.

Ленін папрасіў прабачэння, імкліва падняўся з крэсла. Пакуль ён ішоў да тэлефона, што вісеў на сцяне, збоку ад стала, маці з жахам падумала, што яна так бессаромна разгаварылася, расселася, як у гасцях, i скаргамі сваімі бабскімі ды расказамі займае ў Леніна час, які патрэбны не для такіх дробных, як у яе, спраў — для вялікіх, дзяржаўных. Ды яшчэ бога памянула, a бальшавікі ў бога не вераць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x