Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Магнітагорск. Зноў жа думкі пра тых пакутнікаў, што побач з «легальнымі» будаўнікамі працавалі тут як нявольнікі. Пра іх не гаворыцца нават так, як гаварылі нам калісьці ў Камсамольцу — зусім не гаворыцца, хоць імя ім — легіён.

* * *

Справа не ў тым, што — як нам кажуць — трэба паказваць сучаснасць, а ў тым, што мы абавязаны паказваць яе так, як гэта сёння трэба, у рамках сёння дазволенага... І ніяк не могуць таварышы, начальнікі над літаратурай, зразумець, чаму не загоніш ды не заклічаш да гэтага самых таленавітых...

* * *

Пасля ўчарашняга выступлення Яўтушэнкі [ 28 28 На ўсесаюзным пісьменніцкім з'ездзе. ] сённяшні яго піжамна-паласаты гарнітур выклікае ў маёй душы толькі вясёлы, добры смех. Няхай сабе! Зашмат у хлопца пафасу, зашмат дзівацтва, але ж і сказаў ён найлепш, у той час, калі мы амаль усе (дый усе) душымся нашай асцярожнасцю, а то і проста баязлівасцю, чакаем лепшага часу для смеласці, для сумленнасці...

Ён, Яўтушэнка, напомніў мне сёння другое «цяжкае дзіця», Валодзю Караткевіча, хоць у іншым... калі не маштабе, дык раскрыцці.

* * *

Кіруючая дамачка не проста важна апладзіруе, а па даўняй і моцнай прывычцы разважліва, размерана ды акуратненька працуе такім чынам — іменна працуе.

* * *

Дванаццаць новых запісаў пра жахі мінулага. Бабкі з папрабіванымі галовамі,— адна з сотні, з дзвюх соцень, адна з тых, каму не папалі ў патыліцу правільна. Былыя дзеці, ужо даўно дарослыя, што ў час расстрэлу ўпалі неяк пад маму або старэйшую сястру і не зайшліся пад трупамі, як многія іншыя дзеці, якіх пасля, хаваючы, даставалі з-пад трупаў «без аніводнае раначкі». Мужчына, трактарыст, якому тады было пяць год, які ацалеў пад мамай, цяпер ужо старэнькай, побач з якою ён сядзіць перад намі. Маладая кабеціна «ў добрым целе», якой тады было шэсць. Пяцёра дзяцей ад розных бацькоў. Сама на сене, стагуе, старэйшыя з ёю, сын і дачка, а тройка малых замкнулася ў хаце і паслухмяна сядзяць. Калі мы потым, як маці вярнулася, зайшлі, яны — «як на выстаўцы» — глядзелі на нас з печы. Сын ужо дарослы і разумее, відаць сваю маму-пакутніцу, і тады пакутніцу, і потым, і цяпер, жанчыну слабую і добрую. Праўда, калгас зрабіў ёй хату (яшчэ не дарабіў: жывуць у той палавіне, што будзе кухняй), але праўда і тое, што зарабляць сваёй малечы хлеб звычайнай «палявой» калгасніцы, якую да таго ж не любіць брыгадзір, з якое кпяць,— нялёгка. Пра жах свайго тады яна расказвае адразу са слязьмі, больш плачучы за старэйшых жанчын.

* * *

І яшчэ адзін не саромеецца, што перш за ўсё баяўся за самога сябе.

Дзядзька расказваў, як пад пахай у яго, недастрэленага, заплакаў таксама толькі ранены, сынок, а немец (ці паліцай) пачуў, падышоў і пачаў цягнуць малога. «А я сваю руку паслабляю, паслабляю, як быццам я нежывы...»

Такое чуваць было ў расказах і іншых. Ніхто з тых, што нам тут расказвалі, не ўзняўся да гераізму, якога «патрабуе наша літаратура».

І партызаны таксама не ўздымаліся. Каля Васілевіч [ 29 29 Вёска на Слонімшчыне. ], як бабкі-пакутніцы ўчора расказвалі, яны ляжалі на ўзлеску і толькі глядзелі, баючыся аказацца.

Амаль усе гавораць, што стралялі не немцы, а свае. Немцы толькі камандавалі, начальнікі, а радавыя часамі і чалавечнасць праяўлялі, пра што людзі расказваюць амаль са свежым здзіўленнем.

* * *

...Ляснік-беларус, хутар якога стаіць за Котрай, у літоўскім лесе. Дзеці прыроды ў «міжрэспубліканскай зоне». Браканьеры і самагоншчыкі. Няўлоўныя. Прыйдзе літоўская міліцыя: «Я беларус», прыйдзе беларуская: «Я літовец». Сам ідзе са стрэльбай, а баба загоншчыцай. Лось. Дзік. Аднойчы яго дома не было, прыйшло сем літоўскіх міліцыянераў, а баба замкнулася ў хаце і крычыць: «Не лезь, бо засяку! У мяне тут гасударсцвеннае імушчаства!..» Тры вядры чарніцаў. Пакрычалі, пастукалі браты-літоўцы і пайшлі... Муж пачаў хадзіць да суседкі, дык леснічыха, у парадку папярэджання, спачатку набіла суседцы морду, потым падпаліла хлеў, а нарэшце — і хату. Так і выжыла суседзяў.

...Лясы, лясы. Тут, відаць, партызаніў Алёша Рылько. Я думаў пра яго, цьмяна ўспамінаючы яго расказы.

...Баба (на тры гады маладзейшая за мяне!..), што жыве, жыла, гадавала дачку на хутары, які стаіць каля братняй магілы, дзе ляжыць уся вёска...

* * *

А хто запіша пакуты тых бабулек, маці і жонак, родныя і блізкія якіх гінулі ад іншых нелюдзяў? Як Надзя нашага Валодзі чакала ноччу на марозе следчага, а потым станавілася перад ім у снезе на калені... Як Якубава маці вазіла падаянку свайму старому,— пасляваенным перапоўненым, п'яна-зладзейскім цягніком, спадарожнай машынай,— як яна чакала чаргі, а пасля пачула ад нейкага, што сёння сядзіць на сытай пенсіі: «Можешь больше не приезжать: подох!..» Як... Як... Тысячы і мільёны такіх як, родныя, блізкія якіх рэабілітаваны пасля, у пераважнай большасці пасмяротна. А смерць іх якая была?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x