Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сёе-тое прыйдзецца выкінуць. Але ж не каюся, што напісаў пісьмо: гэта патрэбна не толькі мне. Трэба, каб нашага брата больш паважалі. Ці навучацца?..

Прыемна было пачуць з Масквы, па тэлефоне, што там мініяцюры ўжо выйшлі. То там, то сям, а не ляжаць у рукапісе. А далей будзе відно. Не адзін жа я адчуваю тым часам «новы подых свабоды слова...».

* * *

Цэлы дзень — і калі рыбу лавіў з хлапчукамі, і калі хадзілі з Нінай [ 22 22 Жонка Я. Брыля. ] па цудоўных ваколіцах, і цяпер, на захадзе сонца, слухаючы польскае радыё,— пагана на душы ад гвалту, які зрабілі над маім чацвёртым томам, прымусіўшы зняць тое, што здаецца патрэбным... З гэтым нельга пагадзіцца, хоць я і быў учора задаволены, што сёе-тое ўратаваў, «рэдагуючы» карэктуру з самім дырэктарам выдавецтва, і што яшчэ раз паказаў, што нас павінны паважаць.

* * *

Мне начхаць на таго, хто ціхенька піша на мяне даносы, дзякуючы якім павышаецца пільнасць начальства, закліканага «памагаць» нам пісаць добрыя кнігі. Хоць і крыўдна, балюча. Нічога, калі-небудзь выдам і тое, што цяпер знята, выпраўлю тое, што пакалечана «праўкай». (Так, як зрабіў, дзякую Богу, з «Быстранкай», «Апошняй сустрэчай», з некаторымі апавяданнямі, з раманам.) І рад я, што мне начхаць...

А таму пісаку радасна, што хоць так вось адпомсціў мне за тое, што я, хочучы быць прынцыповым, недзе або пакрытыкаваў яго, або перашкодзіў яму пралезці ў саюз...

Вось як яно ўсё добра,— абодва мы па-свойму радыя, літаратура наша ідзе... далей наперад, і начальству нябрыдка есці свой хлеб...

* * *

Дагэтуль яшчэ ўсё хочацца запісаць тое, што міжвольна, сэрцам падумалася ў той дзень [ 23 23 Маецца на ўвазе дзень увядзення «братніх» войскаў у Чэхаславакію. ]: а ты яшчэ абураўся, дзівак, за сваю карэктуру!..

* * *

На сустрэчы з фінамі ў таварыстве дружбы. Хтосьці з нашых з шаблоннай гордасцю паведамляе, што адзін з заводаў выканаў план года на паўтара месяца раней. Вясёлы, моцны фін пытаецца:

«І што, рабочыя тады адпачывалі?» У падтэксце гэтага пытання ён хавае штосьці сваё, а я думаю, што лепш: выкананне ці «перавыкананне»...

* * *

Простая цётка, малапісьменная, нават з багатай сям'і (зямлі было многа, але з-за ўдова-сіроцтва ладу не было, і не былі яны па-сапраўднаму багатыя, толькі петавалі «без атхлані»),— цётка гэтая ўспамінае:

— Яшчэ пры тым калгасе, у саракавым годзе, знайшла я бумажнік з грашыма і ўсякімі траўкамі...

Аказалася, што згубіў яго старшыня калгаса, былы падпольшчык, будаўнік новага, вякамі чаканага жыцця. Аддала яму ўсё. Паабяцаў паўлітра. А потым, замест гэтага, высмеяў на людзях, на сенажаці, што... дурная:

— Трэба было грошы забраць сабе, а дакументы падкінуць. Так робіцца.

Во — торжество победителя!..

Успамінаюцца тыя героі вайны, партызаны, што вось ужо дваццаць пяты год абкрадаюць любую радзіму, з чыстым сумленнем... члена партыі, які калісьці ўсё аддаў... гатовы быў аддаць. Вось праблема. Залішне глыбокая, каб можна было надрукаваць.

* * *

Чытаў «Размышления» Сахарава. І радасна было, што такія людзі ёсць, што яны не толькі думаюць і адчуваюць, але і робяць штосьці, каб лягчэй было дыхаць.

1969

Пазаўчора прачытаў брашуру з 1932 года пра «класавую барацьбу ў беларускай літаратуры». Ад прававернасці Галавача і Салагуба стала сумна і цяжка... Што яны думалі — толькі праз пяць год, самі апынуўшыся ў ролі абвінавачаных таксама ці яшчэ больш прававернымі! Страшны час!..

* * *

Няўжо яму па-сапраўднаму хочацца, каб нашы літаратуры наблізіліся, каб яны, палякі, не думалі, што наша літаратура — «фальклорная з'ява», не вартая іхняй увагі? Бо як дагэтуль, дык найзаядлейшымі антыбеларусамі з'яўляюцца якраз палякі з «крэсаў», «вялікія знаўцы» Беларусі, накшталт Фэдэрэцкага, Путрамента і ім падобных, што нават і сёння, сацыялістычным «półgębkiem» [ 24 24 У вёсцы кажуць: на паўгубы, прыглушана. ], не саромеюцца выказаць да нас пагарду былых паноў да былых парабкаў. А што думаюць? А як гаварылі б у іншых умовах?

* * *

Тыдні два таму быў званочак з аддзела кадраў таварыства дружбы і роспыты пра Валодзю, брата: дзе ён быў арыштаваны, адкуль узяты. Сёння ўжо не хапае таго, што я пісаў у анкетах дагэтуль, перад паездкамі ў Канаду, ЗША, Індыю?.. Відаць, і дакументы таму спазніліся ў Маскву, а то, можа, і не пасылаліся туды?

Новые веяния?..

* * *

У Салаухіна: «Ты, брат, лысеешь».— «Если это не будет влиять на написание книг, то мне наплевать».

Калі мне будзе пісацца — пляваў я на «меры», якія прымаюцца па выхаванні ці перавыхаванні мяне начальствам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x