Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзей на катэры сабралася непараўнана менш, чым было на цеплаходзе, калі мы плылі на свята з Масквы, і можна было ўбачыць некаторых больш выразна, зблізку.

Так мы ўбачылі родных Аляксея Максімавіча, яго ўнучак і праўнучку.

Лета, Волга, лёгкі святочны настрой і... прыкрае, дагэтуль прыкрае адчуванне сваяцтва Максіма Горкага з Лаўрэнціем Берыем. Вынік гэтага — кажуць, калісьці зверху запланаванага, сваяцтва — дзяўчынка ні ў чым тут не вінавата, аднак жа цяжка, няёмка было глядзець на яе — праўнучку Буравесніка рэвалюцыі і ўнучку сталінскага хата...

Высокі госць з далёкай краіны ўрачыста прыехаў у Мінск з уласным ложкам, два на два метры, з персанальным пазалочаным начным гаршком, які ў спальным пакоі адпаведнай рэзідэнцыі стаяў урачыста на тумбачцы.

Гаварыў мне пра гэта адзін з тых нашых, што абслугоўвалі... таксама ж нейчага вялікага правадыра.

* * *

Гарбачоў адной рукою аддаваў царскую Лівадзію дзецям, на санаторый, а другой рукою, яшчэ раней, без газетна-тэлевізійнага розгаласу, пачаў будаўніцтва свайго шматмільярднага Фароса...

Як глыбока і безнадзейна разбэшчана сістэма! Нават і той, хто пачаў перабудову, каму спачатку верылі, і ён — дзве рукі, дзве душы!..

* * *

Другая палавіна васьмідзесятых, «перабудова», а ў галоўнай газеце перадавіца з такім загалоўкам: «В партию принимать только достойных!» Да клічніка можна дадаць і пытальнік:

«А хто будзе прымаць?..»

* * *

Выступаючы на вечары памяці Браніслава Тарашкевіча, глыбока ціхі Фёдар Янкоўскі — з разуменнем і адчуваннем — працытаваў:

«Ужасный век, ужасные сердца!..»

Не могучы тады сказаць усяго, што ведаў пра трагедыю гэтай сям'і: злачынны расстрэл вялікага бацькі і загадкавую гібель у партызанах яго маладзенькага сына...

Лепшая палавіна

Гэта не жартачкі — семдзесят.

Былы партызанскі начальнік штаба брыгады прыехаў з далёкага райцэнтра ў мясціны, добра знаёмыя з вайны.

— Ішоў, брат, берагам Нёмна і, паверыш, аж заплакаў. Даўно тут не быўшы...

Апраўдваецца, і зноў слёзы ў вачах. Добры быў хлопец, свойскі ды шчыры. Да службы ў арміі настаўнік, тады афіцэр-франтавік, двойчы паранены, у пушчу нашу прыйшоў у пачатку сорак трэцяга, з групай, пешшу з Вялікай зямлі. І прыгожы такі, успомніўшы, чарнявы ды блакітнавокі беларус.

Ідзем узлескам, два дзяды. Успамінае хату на ўзгорку над ракою, а ў хаце той — прыгожых дачок.

— Адна, брат, асабліва была слаўная. Яна мне вельмі падабалася, але я яе не чапаў. А потым, пасля вайны, калі я быў інструктарам райкома, здарылася быць у Сасновічах, дзе яна замужам. Мужа дома не было, дачушка малая кудысьці пабегла. Сядзелі мы на канапе, успаміналі, смяяліся. І я не вытрымаў, пачаў яе трохі ціскаць. Ну, цалаваліся. А яна, брат, кажа: «Пачакай, я хату замкну!..» Ну, тут ужо адступаць не будзеш... Хоць я ўжо і жанаты быў са сваёю Марыйкай, і малая была таксама. А цяпер успомніш — нават неяк і сорамна...

* * *

Прыгожая, спраўная маладзічка ў гасцях у бабулі, на хутарку над ракою. Яшчэ церпкаватая раніца, а яна ўвайшла пры беразе памыцца, чэрпае жменямі на тварык і не фыркае. Убачыла мяне і хораша, сонечна прывіталася. А я яе ўспомніў маленькай ды галасістай...

І іншае ўспомніў, далейшае.

Улетку сорак чацвёртага да нашага партызана, разам з якім я жыў у знаёмага на ўскраіне мястэчка, нешта хутка пасля вызвалення з-пад Невеля прыехала жонка, дародная русачка, настаўніца. Пасля абеду яны ўзялі ў гаспадара другую падушку і пайшлі ў гумно адпачыць. Зачыняючы гуменныя вароты, ён, дагэтуль такі статэчны, падміргнуў мне з мужчынскай шматзначнасцю.

Гадоў праз пяць ён памёр, яна дапрацавалася да звання заслужанай настаўніцы, удала выйшла замуж за другога. Яшчэ гадоў праз некалькі мы выпадкова сустрэліся ў Мінску, і яна, спаважная і яшчэ ўсё прывабная, пазнаёміла мяне з дачкой. Пахвалілася, што школу тая закончыла з медалём, вось прывезлі заяву ў інстытут. Мілая маладосцю і, па маме, прыстойная дзяўчынка. Я гутарыў з імі, а сам міжволі і нават з нейкім хваляваннем прыгадаў той летні позні поўдзень, гуменныя дзверы, мужчынскую ўсмешку... Бог мой, як хутка ляціць час!..

Як і з гэтай вось, што ўсміхаецца мне на чысценькім бродзе.

* * *

Абедаў у працавітай, дружнай сям'і, дзе мне заўсёды добра — яшчэ ў адным вясковым «дома».

І вось тады, пастукаўшы, зайшоў у хату інтэлігентнага выгляду малады чалавек, намеснік старшыні калгаса, павітаўся з усімі за руку і звярнуўся да старое гаспадыні:

— Дарагая бабуля! Дазвольце павіншаваць вас з вялікім святам пяцідзесяцігоддзя Кастрычніка і перадаць наш скромны падарунак ад калгаса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x