• Пожаловаться

Адам Глобус: Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус: Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, ISBN: 978-985-562-013-7, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Адам Глобус Толькі не гавары маёй маме

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Адам Глобус: другие книги автора


Кто написал Толькі не гавары маёй маме? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вераснёвы лес, сонца, цiха, толькi колы на ка­рэннi гупаюць дый конь Арцём вецер пускае. Наеўся, гад, бульбы ды пускае смурод, хоць я да гэтага i нармалёва стаўлюся. Конь ёсць конь, ён не еў розных там яблыкаў з райскага дрэва i сораму не разумее, дзякуй Богу. А вось Гэля ўсю дарогу перажывала, што перад нейкiм вясковым фельчарам давядзецца распранацца i паказваць копчык. А мяне смех душыў, як уяўлю фельчара, што абмацвае копчык. Толькi Астравец не дазволiла мне ў тую лякарню вясковую зайсцi. Лякарня, смех сказаць, нейкi кабiнецiк у аднапавярховай пачатковай школцы. Я на вулiцы пастаяў i дзецям пазайздросцiў. Яны падчас перапынку ў двары гулялi, бегалi там у «квача» i ўсё такое. Я падумаў пра сваю дзевятую школу, пра яе цёмныя калiдоры. Яе цяпер, дарэчы, у школу для дэбiлаў ператварылi. І слушна. А я тады першы раз у жыццi пашкадаваў, што вучыўся ў горадзе, а не на вёсцы.

Калi Гэля выйшла на двор, яна iшла, як старая качка, перавальвалася з боку на бок. А я не ўсмiх­нуўся, а толькi сказаў, што мы спознiмся на абед i лепш паехаць паесцi да скульптараў. Гэля казала, што есцi ёй зусiм не хочацца, толькi я не паслухаў i павярнуў каня да сталоўкi, дзе кухаркай Вольга Пакроўская працавала. Яна нас пакармiла вараным мясам i кiсялю налiла, i ўсё было б добра, каб не Сяржук. Ён узяў i сказаў мне, што Вольга закахалася ў вясковага агранома. Лепш бы ён мяне ўдарыў цi плюнуў мне ў твар, сапраўды, было б не так балюча. А то ўсю дарогу з Вуглоў я ледзь не плакаў. І не таму, што лiчыў сябе лепшым за нейкага там агранома цi трактарыста, а проста хацелася плакаць, i ўсё. Толькi я саромеўся Гэлi, я ж не конь, якi псуе паветра i не саромеецца, я ж чалавек, хай сабе i не лепшы за агранома з вёскi Вуглы. Так я i не заплакаў. Але крыўда засталася, дробненькая такая крыўдачка. І не на Вольгу Пакроўскую, а на ўвесь свет i асаблiва, чамусьцi, на школьныя смяр­дзючыя калiдоры з майго дзяцiнства.

Я са школы як выйшаў пасля апошняга экзамену, больш туды i не заходзiў. І не хацелася нi разу зайсцi. А ў мастацкую вучэльню з радасцю хадзiў, i ўсё чакаў, пакуль заняткi пачнуцца. Вярнулiся з бульбы, тут мая галава i закруцiлася. Натуральна, нi пра што думаць не магу. Нi пра жывапiс, цi пра малюнак i кнiжкi пра розных там Сезанаў i Радэнаў перастаў чытаць. І стрэлiла ў маёй затлумленай галаве такая дурацкая думка: трэба запрасiць Вольгу ў тэатр.

Я казаў, што тэлевiзар не люблю, дык вось тэатр я ў мiльён разоў больш ненавiджу. А тут пабег i ўзяў два квiткi на спектакль «Салдаты». І яшчэ ў касiркi спытаўся, цi добрая п’еса, а яна, дурнiца расфарбаваная, свае вусны малiнавыя падцiснула i сказала, што п’еса блiскучая, i на прэм’еры драматург пачаставаў яе шампанскiм. Якi ж ён празорца, гэты драматург! Ну, проста Саламон. Вось так i трапiў я ў пастку. І з такiм цудоўным настроем, бо Вольга адразу пагадзiлася iсцi глядзець п’есу «Салдаты». А напярэдаднi яна пафарбавала валасы ў чорны колер. Калi па шчырасцi, дык мне больш падабалiся яе сапраўдныя русыя валасы, якiя былi ў яе ў траўнi. А перад самай бульбаю яна iх выбелiла i закруцiла ў дробныя-дробныя кудзеркi. І яе называлi «залатое руно». А ў тэатр я iшоў з брунеткай, такой вугальна-сiняй, такой яркай: вусны чырвоныя, а вочы шэрыя, светлыя... Сукенка на маёй тэатральнай спадарожнiцы была цёмна-блакiтная, нават светла-сiняя, i вельмi пасавала да чорнае фрызуры. І рыдыкюль i чаравiчкi былi чорныя, скураныя i вельмi зграбныя, i не скажаш, што Вольга скульптар, а не мадэльер.

Зайшлi мы ў тэатр, ходзiм па фае, а ў тэатры нiкога няма. Да пачатку «Салдатаў» застаецца хвi­лiнаў дваццаць, а ў тэатры толькi я i Вольга. Прыехалi, як кажуць. Толькi ж я яшчэ не ведаў, на якую кiрзавую вайсковую станцыю мы трапiлi. Раптам у вестыбюль пачалi заходзiць салдаты, i зусiм не тэатральныя, а самыя сапраўдныя. І набiлася iх поўны тэатр. Уяўляеш, поўны тэатр гiмнасцёрак i стрыжаных патылiц, а з цывiльных толькi я, Вольга i кантралёркi. Мяне аж у пот кiнула, ну так непрыемна, што проста жах. Ішоў з дзяўчынаю ў тэатр, а трапiў ў клуб вайсковае часткi. Мне захацелася выпiць, але як падумаў, што ў буфеце поўна смярдзючых вайскоўцаў, так адразу i перахацелася. Я павёў Вольгу ўздоўж сцяны, а сам усё за дзверы торгаў. У мяне новая iдэя з’явiлася: зайсцi ў якую ложу. Хоць тут пашанцавала. У адну з ложаў мы ўсё ж патрапiлi i селi ў досыць зручныя фатэлi. І мне зрабiлася добра, хвiлiнаў пятнаццаць у мяне быў цудоўны настрой, бо, па-першае, я пазбавiўся ад радасцi бачыць савецкае войска, а па-другое, я трымаў за руку Вольгу. Як вёў яе ўздоўж сцяны, так руку яе i не выпусцiў, i яна не забiрала.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Мележ: Людзі на балоце
Людзі на балоце
Іван Мележ
Іван Мележ: Завеі, снежань
Завеі, снежань
Іван Мележ
Адам Глёбус: Скрыжаваньне
Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Кацярына Оаро: Сарочае радыё
Сарочае радыё
Кацярына Оаро
Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.