Анатоль Крэйдзіч - Права на ўсмешку

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Крэйдзіч - Права на ўсмешку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Полымя, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Права на ўсмешку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Права на ўсмешку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ужо сваімі першымі апавяданнямі, якія былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”, Анатоль Крэйдзіч звярнуў на сябе ўвагу чытача. Малады празаік піша аб тым, што яму баліць, што хвалюе, што добра ведае. А ведае ён перш за ўсё вясковае жыццё, бо i сам жыве ў палескай глыбінцы з дзяцінства, працуючы журналлістам, бадай, ці не кожны дзень сустракаецца з хлебаробамі. Па-маладому свежа i хороша, напрыклад, напісаны апавяданні “На горцы”, “Хуліган”, “Вар’ят”, “Ерчыкаў слуп”. Элементамі навізны, трэба зазначыць, вызначаюцца i творы, прысвечаныя каханню. Анатоль Крэйдзіч прафесійна валодае сюжэтам, мова яго апавяданняў, як правіла, сакавітая, па-сапраўднаму , беларуская, i ў гэтым сэнсе кніга прозы “Права на усмешку” павінна мець заслужаны поспех i прызнанне.

Права на ўсмешку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Права на ўсмешку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчына смяецца звонка, залівіста, асвятляючы шэры пакой белізною роўных, выстраеных па ранжыру зубоў.

— Які ты смешны і слаўны, мой легендарны Морыс, — звініць тысячамі малюсенькіх званочкаў яе залівісты голас. — Я загарэла пад кварцавай лямпаю. Знарок, каб быць прыгажэйшай, смуглявай. Праўда, папрыгажэла? Хаця зараз гэта не мае аніякага значэння. Галоўнае, што мы зноў разам. І я не паеду адсюль, пакуль не даведаюся, што чакае цябе наперадзе. Я ніколі не пакіну цябе, мой добры і мужны хуліган. Ты хочаш, каб я была з табою?

Яшчэ ніколі не білася так гулка яго маладое чулае сэрца, яшчэ ніколі не адчуваў ён сябе так упэўнена, як зараз, яшчэ ніколі не быў ён такі шчаслівы...

Плюшавае сабачаня

На бліскучай паліцы маленькай вясковай крамы разам з іншымі цацкамі стаяла плюшавае сабачаня. Самае звычайнае: жоўтае з чорным носікам і чорнымі вочкамі-гузікамі. Звычайнае, бо не ведала яшчэ, што яму наканавана прынесці няшчасце сваім будучым гаспадарам. Хаця, калі папраўдзе, то нельга ўпэўнена сказаць, няшчасце гэта будзе ці, наадварот, шчасце. Ды пра канчатковы вынік вам ніхто і не скажа, няма дурных падагульняць тое, што будзе выкладзена наперадзе. Які ж тады сэнс пісаць апавяданне?

* * *

Дык вось. У той самы час, калі сабачаня нават і не думала аб сваім прызначэнні ў жыцці, у краму ўпырхнула пярэстая сукеначка.

— Вой, Рэгіначка, добры дзень, — ветліва заўсміхаліся на яе прывітанне прадаўшчыцы, якіх тут было дзве: рабая Годэліха, як заўсёды цяжарная, і высокая маладая Ніна Шулякова. Яны ведаюць: Рэгіна ніколі не пакіне краму з пустымі рукамі.

— Дзевачкі, можа, вам калі калготкі падкінуць... чорныя...

— Што ў сетачку?

— Ды ну, у сетачку ў крамах не прадаюць. Хоць бы просценькія. Пакіньце мне парачку, ага? Вой, якая модная кофтачка. Шыфонавая, мусіць. Колькі яна?

— Сорак, па-мойму. Зірні там на этыкетку.

— Ого, з падплечнікамі. Точна — сорак. — Рэгіна адпусціла каляровую паперку, і тая загайдалася на тонкай нітачцы. — А што яшчэ ў вас новага?

— Хто яго ведае. Вунь — сабачка хіба. — Рухавая Ніна кіўнула ў бок маленькага жоўтага шчанюка і зусім абыякава ўсміхнулася.

— Ах ты мой мардаценькі. Ну, ідзі да мяне, ідзі мой малюсенькі.

І цацка апынулася ў руках задаволенай Рэгіны. Сабачаня было вельмі прыгожанькае і смешнае, а яго тоўсценькі і задраны ўверх хвосцік так і намерваўся гайдануцца ад асалоды на мяккай ружовай далоні маладзіцы.

— Колькі ён?

— Паўтара...

— Бяру. Наце вось, рубель... Так, так, дваццаць, сорак. Ага, ёсць пяцьдзесят...

Хутка шчанюк апынуўся на новенькім паліраваным трыльяжы сваёй няўрымслівай гаспадыні, а пад нагамі ў яго ляжала накрухмаленая карункавая подсцілка. Калі б сабачаня было жывое і магло павярнуць галаву да люстэрка, то яно, пэўна, убачыла б падобную да сябе істоту. Але шчанюк, на жаль, быў плюшавы і не мог бачыць не толькі сябе, але і тоненькую расчырванелую Рэгіну, якая сядзела насупраць, глядзела ў яго гузікавыя вочкі і ціхенька смяялася. Не бачыў ён і зіхатліва-белых пацерак яе раўнюткіх зубоў, доўгіх ільняных валасоў. Не бачыў яе выспеленага зграбнага цела, калі яна, зусім голая, любавалася сабою тут жа, перад ім, у вялікім люстэрку трэльяжа.

Ён — шчанюк, усяго толькі цацка. А таму нават не ўздрыгануўся, калі дзверы неспадзявана рыпнулі і з сенцаў данеслася глухаватае тупанне.

Рэгіна спрытненька кінулася да свайго падшыванага халаціка, падкінула яго над сабою, трапіла па-дзіцячы маленькімі ручанятамі ў мяккія праёмы рукавоў і...

...У дзвярах вырасла нязграбная постаць мужа. Ён смяяўся:

— Ага, злавіў.

— Адвярніся, бессаромнік. — Яе пальчыкі дробненька танцавалі на гузіках.

— Ну, што ты, на самай справе. Муж я табе ці не? Колькі ўжо хавацца можна?

— Хіба мы не спім разам голыя?

— Спім... але... — ён не знайшоўся што сказаць, змоўк.

— Што ў цябе ў сумцы?

— Кнігі.

— Колькі табе іх трэба? Гэта вялікія грошы, Раман.

— Ты вялікія грошы выкідваеш на свае анучы.

— Я хачу прыгожа апранацца. Мне яшчэ няма дваццаці. Вопратка неабходна кожнаму чалавеку, а вось кнігі... кнігі... Кніжка цябе не ўпрыгожыць.

— Упрыгожыць... унутрана.

— Лухта ўсё. Такія казкі я чула яшчэ ў дзяцінстве. Паказвай, што там.

Раман хуценька чыркнуў замочкам па пластмасаваму чарвяку «маланкі», і перад вачамі Рэгіны паявіліся чатыры рудыя томікі Васіля Быкава.

— Ну й колер. Куды іх цяпер? У сценку я такую дрэнь не пастаўлю, увесь выгляд папсуе.

— Што ты вярзеш. Ты проста не чытала Быкава. Ён святы для беларусаў. Яго чытае ўвесь свет.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Права на ўсмешку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Права на ўсмешку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатоль Крэйдзіч - Палескі Напалеон
Анатоль Крэйдзіч
Отзывы о книге «Права на ўсмешку»

Обсуждение, отзывы о книге «Права на ўсмешку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x