Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Айчынны сюжэт пра 93-гадовага Якуба Конана, удзельніка падзеяў на Монтэ-Касіна пачас Другой сусветнай, на канале «Лад» – хоць нешта ўрэшце людскае на тэлеэкране, не згвалчанае ўсюдыіснаю ідэалогіяй. Адзіны дысананс – мова вядоўцы на тле беларускай гаворкі персанажа. І не этычна, калі ўжо на тое пайшло, і канцэптуальна не вытрымана: гісторыя занадта паказальная для нас, каб дазваляць ёй (калі адказна, па-дзяржаўнаму да справы, вядома, падыходзіць) выпадаць з кантэксту агульнабеларускага шляху. Чымсьці нагадала выступ аднаго маладога навукоўца ва ўніверсітэце падчас семінару: касціў сталіншчыну за «чысткі» датычна нацыянальных кадраў, а моваю карыстаўся пры гэтым тою, на карысць якой – сведама ці ненаўмысна — усё гэнае сталінска-берыеўска-яжоўскае паскудства ў рэшце рэшт і чынілася.

Дзве рэчы найбольш распаўсюджаныя сярод нашага чынавенства. Першая – неадольная прага ўласцівыя свайму асяродку правілы гульні на іншыя сферы, у тым ліку і на тыя, дзе яны няшмат разумеюць (напрыклад, на творчую), пераносіць. Другая – сверб ацэньваць (і асуджаць, адпаведна) чалавека па тым, як і што ён думае. Ведаюць: ад думкі, калі яна нават да часу і пад коўдраю хаваецца, да ўчынка – праз слова — адзін крок. І вось гэты крок і трэба нейкім чынам прадугледзець, прадухіліць. З тых, што гэта дасканала засвоілі, ва ўсе часы найлепшыя ў сэнсе выніковасці палявання на іншадумства служкі ад ідэалогіі атрымліваюцца. А калі яшчэ і медыйнае забеспячэнне на належным ўзроўні, дык і ўсе карты ім ў рукі.

Прадпрымальніца, не дурная нібыта дама, даведаўшыся, колькі газетчыкам у дзяржаўных выданнях плацяць, дзівіцца, чаму пры гэткіх заробках старонкі тых газетаў «нейкія пустыя». Быццам не ведае: адсутнасць нечага часам не меншы кошт мае, як і яго наяўнасць.

Дабрабыт заўжды чымсьці аплачаны: працаю, здароўем, часам. Часта – сумленнем, і добра яшчэ – калі толькі ўласным. Што ва ўмовах татальнае асцярогі, як у нас, згубіць і тое малое, што маеш, – звыклая рэч, можна сказаць, хрэстаматыйная.

Якая б ні была паганая справа, выканаць ролю ката ў ёй заўжды знойдзецца ахвотнік. Найчасцей з чынавенства, якое наогул часта з гэтага хлеб есць ды лічыць такія паводзіны амаль што неад’емным складнікам прафесійнага абавязку Але асабліва гідка, калі да такой ролі сякеры ў руках лёсу творца апускаецца. Апускаецца свядома, узважыўшы ўсе «за» і «супраць», галоўныя з якіх – выгода і сумленне – так прыхаматліва ў галаве ў чалавека спляліся, што і рады не дасць адрозніць адно ад другога. І адначасна як шмат наўкола з’явіцца тых, што гатовыя будуць паставіцца да гэткае ягонае (а значыць і да свае — пры нагодзе) ролі доўбні як да належнага, ледзь не Богам дадзенага.

Некаторыя літаратары-мысляры (напрыклад, француз Бернанос) схільныя бачыць вытокі ўсясветных і лакальных крызісаў не ў сацыяльных ці палітычных варунках, а найперш у праблеме індывідуальнай свядомасці. Гэта калі не нейкая там тэорыя садзейнічае з’яўленню чалавека адпаведнага кшталту мыслення, а наадварот, яна, тэорыя, абавязаная гэтаму самаму чалавеку і фактам свайго з’яўлення, і шырокім распаўсюдам сярод масаў. А што ў нас? Ціск напярэдадні выбараў – ці не гатовыя мы былі да яго, ці не прымалі яго ўнутрана a priori як належнае, пакідаючы на ўсялякі выпадак глыбока ў душы каліва надзеі на замірэнне з уласным сумленнем? «Я на працы, што вы хочаце?» – ці не найчасцей гучала ў тыя дні з нашых вуснаў у адказ на справядлівыя папрокі ў канфармізме, калі заходзіла размова пра таптанне нашае (а разам і тых, хто побач з намі) чалавечае і грамадзянскае годнасці. Так казаў выкладчык вучэльні і ішоў у аўдыторыю змушаць студэнтаў да заўчаснага галасавання, хоць гэта і не адпавядала яго ўнутранаму перакананню і ўжо аніяк не датычыла прафесійных абавязкаў. Так казала, панаракаўшы ў кулуарах на адсутнасць свабоды, якую яна каторы год марна спадзяецца атрымаць ад народа на сподачку, армада газетчыкаў з дзяржаўных СМІ і выдавала на спажыву патэнцыйнаму выбаршчыку блокі бравурных рэпартажаў на тэму татальнага «росквіту». Так разважала частка літаратараў-рэнегатаў, што з боязі страціць уежны кавалак перакінулася з больш-менш дэмакратычнага творчага саюза ў праўладную пісьменніцкую суполку і тут жа выступіла са зваротам да чытача аддаць дзевятнаццатага свой голас за Лукашэнку. Ці дзіва, што ў такой атмасферы, на тле такага згодніцтва эліты духу найкамфортней пачуваліся ў тых самых вучэбнай, чытацкай ды іншых аўдыторыях валанцёры ад улады? Улада цынічна прапанавала нам свае правілы гульні – мы цынічна прынялі іх да ведама, паставіўшы тым самым паміж сабою і ўладай знак роўнасці. І нашая індывідуальная свядомасць пры гэтым не менш цынічна маўчала. Якою тэорыяй і якімі варункамі ўсё тое апраўдаем? Канечне, ва ўмовах жорсткага таталітарызму, калі ўсё, што ні дзеецца, — заўсёды ў адных руках, знайсці апраўданне няцяжка, ды ўсё ж…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.