Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось характэрны ўрывак з выдадзенай у 1913 годзе ў Варшаве пад рэдакцыяй польскага ксяндза Юзафата Жыскара 1-га тома працы «Nasze Kościoły». Archidiecezja Mohylowska. Witebszczyzna». Наогул зычлівыя да нашай культуры і мовы, у раздзеле «Białorus,» аўтары выдання пішуць: «Набліжаючыся да люду беларускага, цяжка не заўважыць яго дзіўнага стаўлення да роднай мовы. Заўсёды ў хатнім жыцці беларус ужывае сваю мову, але толькі не ў касцёле. Там ён і моліцца, і спавядаецца, і хоча слухаць казанне па-польску. …жадае, каб ксёндз прамаўляў да яго па-польску, іначай абражаецца».

Незычлівыя да беларушчыны дзеячы часта закідаюць нашай мове нейкую прыроджаную нястойкасць да асіміляцыі. Але вось што піша ў згаданым выданні «Nasze Kościoły» аўтар нататкі «Zamosze», характарызуючы побытавыя і моўныя ўзаемадачыненні нашых продкаў і, да прыкладу, латышоў на беларуска-латгальскім памежжы: «Латыш мае і сваю літаратуру[ 16 16 Маецца на ўвазе літаратура духоўная, касцёльная. ] і казанні ў сваёй мове, а бедны беларус усяго таго пазбаўлены, а аднак перавагу мае беларус, і часта і мова яго і тая перавага клінам уціскаюцца з Беларусі ў Латвію. [...] Беларускія дзяўчаты прыгажэйшыя і лепей выхаваныя. Латышы ахвотна бяруць іх у жонкі, і тады ўжо ў хату ўваходзіць мова беларуская, а латышская чэзне. Тое самае можна сказаць і пра хлопцаў…». Прычыну гэткай перавагі аўтары тлумачаць наяўнасцю ў беларусаў больш значнага гістарычнага досведу (няйначай, маючы на ўвазе часы ВКЛ) і, адпаведна, гістарычнай культуры, якая не толькі надае ім значнасці ва ўласных вачах, але і дазваляе часам без асаблівых высілкаў займаць годнае мясца ў атачэнні суседзяў.

У стаўленні да ўсяго, што ні вазьмі – ці то вера, ці то побыт, ці то святы-прысвяткі, ці то простая дзіцячая гульня — у значнай ступені прычыняецца традыцыя. І стаўленне да мовы ў гэтым сэнсе – не выключэнне. Паўтара дзесятка гадоў мінула, як стала яна галоўнаю ў касцёле, і, хоць далёка не ўсе католікі ведаюць яе належным чынам, а ўжо якую іншую прапануй ім падчас набажэнстваў — і неахвотна прымуць. Гэтак у Шуміліне, у санктуарыі Маці Божай Фацімскай пару год таму здарылася падчас богаслужэння. Пачалі з ласкі цэлебрантаў літургіі спеў гімна «Хвала на вышынях Богу» па-польску ды і міжволі перайшлі пасля хвіліны няўцямнасці, што запанавала ў святыні, на беларускую пад ціскам магутнай хвалі нязгодных. Гэтаксама адназначна няўхвальна і рускамоўная велікодная містэрыя братоў па веры з Баранавічаў у віцебскім касцёле святой Барбары была крыху раней віцебскімі католікамі, да службаў па-беларуску цягам апошніх гадоў прызвычаенымі, успрынятая.

Стаўленне да мовы – не паказчык узроўню самапавагі ў чыстым выглядзе, яно – хутчэй сведчанне наяўнасці ці, наадварот, адсутнасці ў нас пачуцця самадастатковасці. У пэўным сэнсе наша стаўленне да мовы можна параўнаць са стаўленнем да веры. Чалавек, схільны тлумачыць сваё адступніцтва ад мовы прашчураў выключна нейкімі суб’ектыўнымі чыннікамі (дрэнны настаўнік у школе, негатыўны ўплыў асяроддзя, кепікі знаёмых і інш.), нагадвае верніка, што адвярнуўся ад Бога з-за таго, што яго калісьці пакрыўдзіў святар. І ў адным, і ў другім выпадку маем справу з адсутнасцю глыбіннага разумення сутнасці прадмета, стаўленнем да яго выключна на ўзроўні эмоцыі. А дзе эмоцыі буяюць, там, вядома, розум спіць.

Так уладкавана ў свеце: усё, што адмаўляе, куды лягчэй апаноўвае намі, чым тое, што мае сцвярджаць. Гэта зразумела: сцвярджэнне, у адрозненне ад адмаўлення, грунтуецца на ведах, а здабываць іх – няпростая справа. Бо і фізічных высілкаў часам каштуе даволі значных, і адэкватнага прыняцця прынукі, без якой наогул, падобна, ніякае навучанне, асабліва ў маленстве, немагчымае. Чалавек, які адчувае незапатрабаванасць сцвярджальнага пачатку ў нейкай справе, лёгка і хутка знаходзіць апраўданне ўласнаму ў ёй няўдзелу. Так і з моваю.

Як і многія ксяндзы ды законныя сёстры польскага паходжання, сястра Ніколя з касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску беларускую мову ведае няблага: абавязак вымагае. «Можна было б і лепш вывучыць, ды вось — практыкі замала», — скардзіцца шторазу, тэлефануючы, каб спраўдзіць напісанне ці гучанне таго або іншага слова. — «Ну, як жа гэта — замала? – пажартаваў неяк. – Гэтулькі беларусаў-католікаў наўкола вас, з кожнага па слову ў размове – і вунь колькі новых набярэцца». – «А гэта тады так было б, калі б з іх таксама, як з мяне, абавязак вымагаў», — адказала.

З ксяндзом Пётрам, палякам, не сказаць каб надта да беларушчыны прыхільным, колькі часу моваю займаліся. Сякія-такія і поспехі ўжо былі. А тут — у Піцер у яго, на канферэнцыю нейкую камандзіроўка. Вярнуўся чалавек з Піцера сумны дахаты, раздражнёны:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.