Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Слухай, хлопчык, — нахіліўся ён над Тонікам, глядзеў зверху ўніз на яго — быў ростам вышэй двух метраў, — грошай у мяне няма, а арэхаў хочацца. Вазьмі вось харошы новы сшытак — тоўсты, старонкі лашчоныя, у клетачку. Вершы пісаць будзеш ці дзённік свайго жыцця весці. Некалі, праз шмат гадоў і мяне ўспомніш, — салдат дастаў з рэчмяшка абяцаны сшытак і падаў хлапчуку.

Тонік з цікавасцю ўзяў агульны сшытак. Нават разгарнуў яго. Ён і так пачаставаў бы вайскоўца арэхамі, бо ўбачыў у ім дзядзьку Лёніка — мамінага брата.

У першую ж ноч, як вярнуўся з войска, забілі... У калодзежы ўтапілі.

Сшытку Тонік быў рады — даўно хацеў мець такі. Ён шмат чаго цікавага запіша ў ім. Мо і пра жыццё сваё пісаць будзе, як і раіў пехацінец.

Вайскоўцу ён аддзяліў амаль палову сваіх арэхаў.

— Дзякуй, хлопчык! Поспехаў табе ў жыцці! — ляпнуў па-сяброўску вайсковец Тоніка па плячы — як роўнага. — А як зваць-велічаць цябе, будучы салдат?

— Тонік я. Антон яшчэ. А арэхі лускайце на здароўе, — прыжмурыў малы вока — сонца біла ў твар.

— Бывай, Тонік! Да сустрэчы ў войску!

Дадому прынёс як лепшы свой набытак. Паклаў на стале, асцярожна разгарнуў сшытак, пагладзіў ласкава старонкі і адчуў, як зашчымела, затрымцела ад шчаслівага прадчування дзіцячая душа. Абрадаваўся, не ўтрымаўся — на ўнутранай старонцы вокладкі намаляваў дарогу, а на пачатку яе — сябе. І ішоў ён па дарозе размашыстым крокам.

Карцела нешта ж і напісаць на першай старонцы. Але не ведаў што.

А потым прыдумалася. І напісалася:

«12 верасня 1955 года...

Глядзелі на вуліцы кіно. На сцяну прыбілі вялізную прасціну, і ўсе людзі сядзелі на зямлі. А нехта прынёс з дому зэдлікі і ўслоны. Было вельмі холадна. Запомніліся не пятлюраўцы і чырвонаармейцы ў кіно, а песня:

Люба, братцы, люба,
люба, братцы, жыць, -
з нашым атаманам не прыходзіцца тужыць...»

Такі быў першы запіс у сшытку, калі Тонік разам з ім выправіўся ў жыццёвую дарогу. На першы погляд запіс нічога не азначаў, ні да чога не абавязваў — проста фіксацыя падзеі, якая адбылася. Кіно ўражвала ўсіх. Але той запіс быў своеасаблівай прыступкай да нечага вялікага і значнага. Да таго маячка, што мільгаў на далёкім даляглядзе — успыхне і згасне, згасне — і ўспыхне...

І трэба ж было здарыцца такой бядзе.

Аднойчы ранічкай Тонік не намацаў за дымаходам, на гарышчы, свой сшытак. Тое, што яго маглі ўзяць бацька ці маці, адпадала адразу — на гарышча яны не падымаліся. Не было ў тым патрэбы. Падгледзеў малодшы брат Міколка? Дык навошта ён яму, малому, які і пісаць яшчэ не ўмеў? А калі і ўкраў бы, то не здолеў бы і схаваць — не ўмеў ён яшчэ хавацца і ўтрымліваць нейкую тайну...

Але Тонік усё ж спытаў у браціка пра сшытак. Паабяцаў нават, калі той яго верне, сцізорык з перламутравымі тронкамі, ліхтарык і бінокль з патрэсканымі лінзамі, што знайшлі ў старым, падбітым у вайну, танку. Міколка ж адмоўна круціў галавой, не разумеючы, пра які сшытак ішла размова, бажыўся, што не браў таго сшытка з чорнай вокладкай. Нават заплакаў, калі брат прыставіў ад адчаю кулак да носа.

І тады Тонік заплакаў сам. Ад крыўды. Ад таго, што не ўбярог такую каштоўную рэч. Маці як магла супакойвала сына, бацька недзе ў школе расстараўся агульны сшытак з чырвонымі вокладкамі — прынёс дадому.

— Не такі! Не такі! — біўся ў істэрыцы хлапчук, і разрывалася ў яго душа ад бяды, ад страчанага, бо зразумеў, сэрцам найперш адчуў, што ў яго жыцці адбылося першае вялікае гора. — Той быў інакшы, большы, і старонак болей. І папера лашчоная...

Бацькі не на жарт захваляваліся за здароўе сына, нават паклалі ў бальніцу. І кожны дзень праведвалі то маці, то бацька... А Тонік ні з кім не размаўляў. І не плакаў ужо. Не супакоіўся. У вачах аселі нявыказаны сум і скруха. Сваім горам ён не мог падзяліцца ні з кім на ўсім белым свеце...

То была першая ранка на дзіцячым сэрцы. Першы пісяг.

Нязначная, нябачная, але ж ранка...

Вось так і каханне нехта ўкраў у Антона і Яніны, як той сшытак з-пад дымахода.

Так ніколі той сшытак Антон Клімовіч і не адшукаў. Калі дзе бачыў на вітрыне ці ў каго ў руках, то ёкала душа і заходзілася сэрца, з грудзей вырывалася, у пяткі збягала. Калі ж браў у рукі — кожны раз чакала расчараванне: не яго, не такі...

Толькі ў сне ён знаходзіў яго. З радасцю тады разгортваў старонкі і пісаў, пісаў, невядома што. Пісаў густа і дробненька, каб усё памясцілася ў дзённіку яго жыцця. І распавядаў ён пра сябе падрабязна, з рознымі дэталямі, і так у яго ўсё складна выходзіла, што шчаслівым чалавекам ён адчуваў сябе ў сне...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x