Кузьма Чорны - Цана прароцтваў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Цана прароцтваў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цана прароцтваў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цана прароцтваў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

Цана прароцтваў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цана прароцтваў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Куды кабылу пагнаў!? — крыкнуў ён наўздагон Паліводскаму, але таго ўжо і не відаць было. А тым часам стары карчмар Шымха, расказваючы Няваду аб гэтым здарэнні са слоў самога Паліводскага, ні пра якую кабылу не ўспамінаў. Вядома, тут, напэўна, было так, што афіцэр польскага пагранічнага войска граф Паліводскі сумысля не гаварыў нікому, што ён у нейкага Ракуцькі ўкраў худую кабылу. Як бы там ні было, Сымон Ракуцька ўзяў сабе панскай зямлі і з панскага лесу паставіў новую хату, побач з той старой. Ён ужо жыў у новай хаце, ужо абгарадзіўся, абсталяваўся, абараўся і абсеяўся, як раптам вярнулася з уцякацтва гаспадыня той старой хаты. Яна была адна. Чалавека свайго і дваіх малых дзяцей яна страціла яшчэ ў першым годзе выгнанства. Муж не вярнуўся з вайны, а дзеці памерлі. Гора яе душы пачало залечвацца часам, і асабліва тады, калі яна пасля такога доўгага бяздомнага бадзяння дапала да роднага кутка. Ёй яшчэ не было і трыццаці год. Родны кут быў ужо крыху з’іначан: побач ужо стаяла невядомая новая хата, каля якое і ў якой усё было ў вялікім парадку. Нават чыста вымытая старызна была вельмі акуратна развешана на плоце. Відаць, тут шанавалі сваю дамоўку. Вядома, на некалькі год маладзейшаму за яе Сымону Ракуцьку яна, можа, і не была парай. Але там была адзінота, к таму ж маладыя гады, штодзённыя сустрэчы каля дома і праца разам, і жыццё на воку адзін у аднаго. Маладая і адзінокая жанчына неўзабаве перайшла ў новую хату нязнанага раней маладога суседа, які, здавалася, бесперапынна піў вялікую асалоду даводзіць да дасканаласці сваю новую дамоўку. Ашчасліўленая такім паваротам свайго лёсу, жанчына вельмі часта чула ад свайго мужа: «Цяпер рэвалюцыя, а не тое, што раней, калі дзе б ні глянуў, усюды не чалавечую, а панскую зямлю бачыш». Вельмі хутка ён будаваў сваю сялібу. Цяпер ужо льга павальней. Год за годам — і ўсё дойдзе да дасканаласці. Ён думаў: «Пойдуць дзеці. Ім трэба прыгатаваць жыццё. Няхай у іх будзе людская аселасць, каб не бадзяліся па свеце, не маючы прытулку. У іх будучыня будзе не такая, як у мяне і майго бацькі… Не можа быць, каб зноў войны і згіненне. Пагібелі больш не будзе». У гэтых сваіх думках ён яшчэ больш укараніўся, калі ў яго нарадзіўся сын. Сына ён назваў Тамашом і яшчэ больш пачаў старацца. Дзіўна было, што ён, такі малады, больш думае аб будучыні дзяцей, чым аб сваім жыцці. Празмерная сталасць нашых год! Скажу прасцей: ад год той, першай за нашу памяць вайны з немцамі і да дзён нашых, сённяшніх, калі ўжо вырысоўваецца як бы канец і Вялікай Айчыннай вайне, за ўсю гэтую жорсткую эпоху, на мільёнах дзіцячых ілбоў мы бачылі і бачым маршчыну старасці. Калі Ракуцькаў Тамаш пачынаў вучыцца хадзіць, у самым разгары была польская вайна. Яна ўжо канчалася, як у Ракуцькі нарадзілася дачка. Толькі што яе ахрысцілі і назвалі Лізаветай, як па ўсіх, хто за гады рэвалюцыі ў тых мясцовасцях забудаваўся на панскай зямлі і панскім лесам, прайшла трывога: тут ужо «больш няма рэвалюцыі, гэтая зямля падпала пад Польшчу, і паны варочаюцца назад». Ракуцька аціх. Калі трэба было дзе загнаць загваздку ці прыбіць дошку — так і аставалася. Гэтак ён ліпеў як да часу, і ў яго жыцці вялікіх змен не адбывалася. Ужо граніца паміж Польшчай і СССР цвёрда вызначылася, і паабапал яе ўжо стала варта дзвюх дзяржаў. Ужо і малы Тамаш шпарка бегаў, трымаючыся за матчыну спадніцу. А Лізавету пакінулі ўжо спавіваць. Пан жа не прыязджаў. Ужо думалася, што, можа, так і абыдзецца і ніхто не зачэпіць злой рукой таго, што Ракуцька нарыхтаваў на будучыню сваім дзецям. Тым часам жонка сказала яму, што будзе яшчэ і трэцяе дзіця. З горкай трывогай ён падумаў аб невядомасці той будучыні, якая раней ужо здавалася яму зусім яснай. У тыя якраз часы і з’явіўся перад Ракуцькам Паліводскі, але ўжо не так, як першы раз, з акрываўленым бокам і з пакутнай просьбай у няшчасных вачах. А ва ўсім бляску афіцэра польскага войска ўсходняй граніцы. Ён явіўся не з ранейшым няшчасцем, а з цяперашняй сілай. Ракуцька адразу пазнаў яго і ўныў душой. А той адразу і пачаў тое, дзеля чаго і явіўся сюды.

— Слухай, Ракуцька, — сказаў ён. — Ты паспеў ужо з чужога лесу і на чужой зямлі новую хату паставіць? Ну нічога, не ты адзін так, калі была рэвалюцыя. Але давай так, каб мы з табою больш не спатыкаліся. Аддай тое, што ты ў мяне забраў, і ты мяне больш тут не ўбачыш.

— Што я ў вас, пане, такое забраў?

— Золата! Ты абчысціў мае кішэні, пакуль я ляжаў хворы!

— Бойцеся Бога! Я вам сваё аддаваў, што меў!

— З каменнямі крыжык, пярсцёнкі, імянны гадзіннік і яшчэ два гадзіннікі, якія былі пры мне!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цана прароцтваў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цана прароцтваў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Цана прароцтваў»

Обсуждение, отзывы о книге «Цана прароцтваў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x