• Пожаловаться

Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1999, категория: Современная проза / Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Федарэнка Шчарбаты талер

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Андрэй Федарэнка: другие книги автора


Кто написал Шчарбаты талер? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бяры смела,— запэўніяа Каця.— Тата аддаў мне ўсю сваю калекцыю назаўсёды.

— А што гэта, срэбра?

— Вядома, срэбра. Можа, плаціна. Старадаўнія манеты ўсе срэбныя. Або залатыя. Ці плацінавыя.

Аксана не магла не паверыць ёй. У Кацінага бацькі была цэлая калекцыя самых розных манет, і, вядома, Каця разбіраецца ў гэтым ва ўсялякім разе лепш за яе, Аксану. Манеты ляжалі ў маленькіх скрыначках пад шклом, кожная манета ў асобным квадраціку. Але бацька, з тых часоў, як зволіўся з завода, дзе працаваў інжынерам, і ўзяўся, паводле Каціных слоў, «рабіць сапраўдныя грошы», сваёй калекцыяй зусім перастаў цікавіцца — яму проста не хапала часу. Калі­нікалі Каця з Аксанаю нават без дазволу бралі скрыначкі і гулялі з манетамі.

Але такую, якую дадаравала ёй цяпер Каця, Аксана ў калекцыі не бачыла.

Раздзел 3. У ЗАВУЧА

Завуч Андрэй Адамавіч і на выгляд, і па гадах быў маладзейшы за Аксанінага бацьку. Чамусьці ён саромеўся сваёй маладосци, таму і з вучнямі, і з іх бацькамі заўсёды стараўся размаўляць строга, нават сярдзіта. Яму здавалася, што за строгасць і сярдзітасць яго будуць больш паважаць.

Коратка падстрыжаны, румяны, да бляску на твары паголены, у малінавага колеру пінжаку і ў бялюткай кашулі без гальштука, падобны больш на банкаўскага служачага ці на біржавага маклера, але ніяк не на настаўніка, Андрэй Адамавіч сядзеў за сталом і пакручваў у сваіх дагледжаных пальцах тонкі аловак. Гаворачы, ён пазіраў не на бацьку, а ў акно.

Бацька прыляпіўся на крайнім ад стала крэсле. Штораз ён здымаў акуляры, вінавата хукаў на шкельцы, праціраў іх насоўкаю і зноў успіраў на нос. Ён не чакаў, што завуч акажацца такім строгім, а размова — такой непрыемнаю.

— Добра, настаўніца адразу здагадалася, хто мог напісаць такую запіску,— казаў завуч,— і звярнулася не ў міліцыю, а да мяне. Хоць няцяжка ўявіць, што яна перажыла. Вы спытаеце, чаму падазрэнне адразу выпала на вашу дачку? — працягваў завуч, хоць бацька нічога не пытаў.— Адкажу. Акрамя Аксаны, у класе проста больш няма каму прыдумаць такое. Хто прынёс у школу прыблуднага ката і выпусціў яго на ўроку геаметрыі? Аксана Гамола. Хто прыдумаў працягнуць ад дошкі да задняе парты тонкую лёску, аб якую настаўніца батанікі пабурыла прычоску, акрамя таго так напалохалася, што не змагла весці ўрок? А хто запіхнуў у скрыначку для крэйды шпульку, сцягнутую гумаю, і калі настаўнік матэматыкі пачаў адчыняць скрыначку, яна затрашчала і заскакала ў яго руках? Тут і чалавека з моцнымі нервамі можна давесці да інфаркту, не кажучы пра слабага здароўем, пажылога настаўніка... Потым, прабачце, вашая дачка ўвесь час хлусіць. Варта ёй спазніцца ў школу або не вывучыць урок, як яна з самым нявінным і праўдзівым выглядам паведамляе, што ў вашым двары быў землятрус, паводка, пажар, што ў вашую кватэру ўламаліся рабаўнікі, што да вас прыехалі госці з Канады, што вы нібыта паехалі ў археалагічную экспедыцыю ў Бразілію і пакінулі яе адну...

— Я не хачу абараняць Аксану,— пакашляўшы, адважыўся ўступіць у дыялог бацька,— але фантазіі звычайна ўласцівыя ўсім здаровым дзецям...

— Асабліва калі пад фантазіямі разумець запіскі настаўнікам аб выкраданні іхніх дзяцей. Або званкі ў школу, што школа замініраваная.

— Хіба? — ускінуўся бацька.

— Вось бачыце, вы нават мала здзівіліся. На шчасце, такіх званкоў пакуль не было. Але калі б такі званок, не дай Бог, здарыўся — паверце, у першую чаргу ўспомнілі б пра вашую дачку.

— Што ж, мне яе забіць? — прамовіў раптам бацька, з такой стараннасцю выціраючы шкельцы акуляраў, што пад ім зарыпела крэсла.

— Не зразумеў,— падняў бровы завуч.

— Нічога, гэта я так... Кажу, я згодзен з вамі.

Завуч памаўчаў.

— Вы не спяшаецеся? — спытаў ён.

Бацька зірнуў на гадзіннік. Да аўтобуса яшчэ было часу.

— Не, я вас слухаю, Андрэй Адамавіч.

— Цудоўна. Дык вось, я даўно збіраўся пагаварыць з вамі, як цяпер, сам­насам, ды ўсё неяк не выпадала. Разумею, што, магчыма, закрану тэму, якая непрыемная вам,— завуч паспрабаваў пальцам вастрыё алоўка,— але прашу зразумець і мяне: я не чужы чалавек, а педагог, таму пэўная доля адказнасці за паводзіны і выхаванне вашай дачкі кладзецца і на мяне таксама. Зрэшты, вы маеце поўнае права не адказваць, калі я закрану якіясьці далікатныя моманты вашага асабістага жыцця.

— Калі ласка, я вас уважліва слухаю.

— Як даўно вы развяліся з жонкаю — Аксанінаю маці?

— Пяць гадоў назад.

— Так... Выходзіць, практычна з першага класа, усе свае школьныя гады дзяўчынка без жаночай увагі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрей Федоренко: Щербатый талер
Щербатый талер
Андрей Федоренко
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Андрэй Федарэнка: Нічые
Нічые
Андрэй Федарэнка
Сакрат Яновіч: Самасей
Самасей
Сакрат Яновіч
Андрэй Федарэнка: Гісторыя хваробы
Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.