Андрэй Федарэнка - Смута

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Смута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўны герой побытава-фантастычнай аповесці “Сінія кветкі” маралізатар Арцень Холад, якому здраджвае нявеста, пакутуючы, прыходзіць да высновы, што здрада ёсць найвялікшае зло, якое павінна быць пакарана, адпомшчана яшчэ пры жыцці. Пад гэтую “тэорыю помсты” і падганяе Холад свае ўчынкі – абдуманыя, хітрыя, часам жорсткія: урэшце ён дабіваецца ўсяго, чаго хоча, але развязка ў аповесці нечаканая... (аўтар нар. у 1964 г. на Гомельшчыне).

Смута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
II.

Ехаць трэба было дванаццаць гадзін цягніком. Гадзін праз дзесяць дарогі галоднаму, змерзламу ў халодным вагоне журналісту палезлі ў галаву змрочныя думкі. Куды ён едзе? Якія цяпер камандзіроўкі? Гэта гадоў дзесяць назад добра было: лазня, чарка, свежынка, чысты ложак у брыгадзіравай ці нават у старшынёвай хаце... «Каб замест чаркі не надавалі ў карак!»— думаў Кірэвіч, і яму ўяўляліся чамусьці панурыя, галодныя твары, злыя вочы... Аточваюць, валяць, вяжуць вяроўкаю... «Павесіць гада мала! Заварылі ў гарадах кашу, а цяпер сюды паўзяце?!.» Б-р-р!

Калі правадніца аб'явіла, што прыехалі, Кірэвіч зашыўся ў куток і вырашыў не выходзіць. «Скажу, што праспаў». Але далей цягнік не йшоў. Давялося выйсці.

Па голым пустым пероне вецер падагнаў да ног Кірэвіча газету, на якую той наступіў і прачытаў: «Рашэнні... жыццё!» Вецер шухнуў пад лёгкі палітончык, апёкшы журналіста холадам з ног да вушэй. Насупраць перона, на прывакзальнай плошчы, стаяў упрэжаны ў сані конь, якога дзядзька ў доўгім кажусе і ў насунутай на вочы шапцы карміў буханкаю хлеба. Убачыўшы Кірэвіча, мужчына схаваў хлеб за пазуху, выцер рукавом конскую пысу і праз замеценыя рэйкі кінуўся да журналіста.

— Добранькага вам дню!.. Вось прыехаў сустрэць і прывезць, — лісам закруціўся вакол журналіста дзядзька. — Ідзіць, пажалуста, за мною ў сані, я вам дарожку таптаць буду...

«Пачалося, — зусім няміла стала Кірэвічу,— знарок язык ламае... Завязе ў лес, трэсне па вуху, паліто апошняе здыме... Ану, валі адсюль, скажа! Горад падчысцілі, а цяпер сюды!..»

Дзядзька між тым пасадзіў журналіста ў задок, накінуў яму на плечы другі кажух, нагроб на ногі сена і, падміргнуўшы, выцягнуў з-пад посцілкі пляшку гарэлкі, дзве чарачкі, кавалак сервелату, з-за пазухі — недаедзены канём хлеб...

— Чым багаты... Сагрэйцесь з дарожкі!

Кірэвіч паслухмяна выпіў; закусілі і паехалі ў заснежаны лес.

— У вас адну даюць ці дзве? — прагна жуючы каўбасу, пацікавіўся журналіст.

— Як кажаце?

— Ну, на студзеньскі талон адну пляшку даюць ці дзве?

— Не знаю, пра што вы, — пакасіўся на яго мужык. — Абы грошы — бяры хоць дваццаць дзве.

— Не можа быць! Без талонаў?!

— Не магу ўбіцца, пра што намякаеце, —пакрыўдзіўся дзядзька. — Якія талоны... Но-о! — шморгнуў ён лейцы.

Кірэвіч вушам сваім не верыў.

— Каўбаска, нябось, кусаецца? — паказаў ён мужыку недаедзены кавалачак сервелату. — Нябось, палавіна палучкі?

— Як вам сказаць... Гэтая — па пяць, ёсць па дзевяць... А то завезлі па дзесяць восемдзесят, «Пасольская» ці «Польская», як то яна... Падурэлі, праўда што, з такімі цэнамі...

— I ўсё гэта ёсць, ляжыць свабодна?

— Бяры не хачу... Но-о!

— А-а!— здагадаўся Кірэвіч. – Па мясцовых візітках?

— Не пайму вас апяць. Па рублях, а не па візітках.

— Ды што вы мне голаву дурыце! — не вытрымаў Кірэвіч. — Вы хіба не ведаеце, што ў свеце робіцца? Газет не чытаеце?

— У нас адна газета — «Глушкавіцкі шлях». Больш нічога не выпісваем.

— Ну, тэлевізар глядзіце?

— Гэта не, чаго няма, таго няма... I грошы стояць, і так —балаўство... Хоць не — брашу: ёсць адзін целявізар, у Навадумскага, пры Хрушчове яшчэ купіў.

— Ну вось! Навіны ж ён паказвае?

— Чаго не, таго не. У нас на станцыі ў раёне адключаюць тое, што не трэба. Канцэрты, камедзіі – калі ласка... А што не паложана, тое, значыць, чык-чырык...

— Ды вы што, браткі?! Вы хоць чулі, што Брэжнеў памёр?

Дзядзька паволі павярнуўся, сцягнуў з галавы шапку, і Кірэвіч аж уздрыгнуў: на яго глядзеў паголены разумны твар.

— Чуў. Усё чуў. Будзем знаёмы — парторг Кадол, — сказаў дзядзька зусім іншым голасам, ужо не ламаючы языка. — Пашэнціла табе — сенсацыю напішаш. Назаві — «Апошні бастыён застою»; вы, журвалісты, гэта ўмееце... Так і ёсць: шэсць гадоў я рабіў усё, каб ніхто ні пра што не здагадваўся, шэсць гадоў забараняў выпісваць цэнтральныя газеты, адключаў на мясцовай падстанцыі тэлетрансляцыі з вялікага свету... А ездзіць з такой глушэчы ніхто нікуды не ездзіў. Так і напішы —рэліктавы выкапень, самадур раённага маштабу, які столькі гадоў хаваў ад людзей свабоду, не даваў ім дыхаць...

Ашаломлены Кірэвіч не ведаў, што й казаць.

III.

Уехалі ў арку з надпісам «Трэці Інтэрнацыянал».

Пакуль у клубе збіралі сход, журналіст прайшоўся па хатах. Усё было, як і казаў парторг. Ніхто не чуў, што ідзе перабудова, мала хто ведаў, што памёр Брэжнеў. Зайшоў у магазіны — прамтаварны і прадуктовы, і быццам апынуўся за мяжою. Стаяла без усялякіх талонаў і купонаў гарэлкі: «Руская», «Маскоўская», «Сібірская» і нават «Экстра», якой Кірэвіч ні разу ў жыцці не піў (кошт самай дарагой, «Сібірской», сем рублёў дзесяць капеек). Каўбаса вараная, сухая, вэнджаная; цукеркі — ад карамеляў да грыльяжу; памідоры, гуркі ў слоіках; цыгарэты шасці сартоў (самыя дарагія «Космас» па шэсцьдзесят капеек). У прамтаварным: касцюмы нямецкія па сто дваццаць пяць, чэшскія — па дзевяноста восем (не лічачы мінскай і гомельскай вытворчасцяў), курткі, плашчы, шкарпэткі, туфлі (не яічачы «Луч» і «Камінтэрн») румынскія і польскія, якіх ніхто не браў, бо каштавалі — ого! — аж цэлых пяцьдзесят рублікаў!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Смута»

Обсуждение, отзывы о книге «Смута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x