Алёна Беланожка - Чамадан з кракадзілавай скуры

Здесь есть возможность читать онлайн «Алёна Беланожка - Чамадан з кракадзілавай скуры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Звязда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чамадан з кракадзілавай скуры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чамадан з кракадзілавай скуры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Чамадан з кракадзілавай скуры" - захапляльная аповесць з сучасным і сапраўды "галівудскім" сюжэтам. Перад галоўнай гераіняй, маладой жанчынай з дзёрзкім характарам, стаіць амаль што недасягальная мэта" даведацца, каму спатрэбілася выкрасці яе, а пасля, нечакана для самой сябе, выратаваць свет. Усё гэта не можа адбыцца без дапамогі цэлай каманды хлопцаў і дзяўчат, якія, натхнёныя энергічнасцю сваёй сяброўкі, заўсёды гатовы пускацца ў самыя неверагодныя авантуры. Але ніякія прыгоды не адбыліся б, каб не дзіцячая мара галоўнай гераіні аб вялікім чамадане з кракадзілавай скуры...
Аповесць адрасавана маладзёжнай аўдыторыі.

Чамадан з кракадзілавай скуры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чамадан з кракадзілавай скуры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Юля, ну хопіць ужо, што з табой сёння? — вызверыўся Дзіма і зрабіў спробу закрыць дзверы між кухняй і вітальняй, каб пакінуць Аліну і сябе сам-насам. Юля прытрымала дзверы каленем:

— А што — «хопіць»? Ну, што? Што я сказала не так? Мужчыны павінны зарабляць мужчынскай працай і выглядаць па-мужчынску, у нас заўсёды так было, толькі ты адзін падаўся ў менеджары ды чуб абстрыг набок, мне перад сябрамі і сяброўкамі сорамна, усе з мяне смяюцца, кажуць, што мой брат — гомік!

— Юля! — закрычаў Дзіма і запусціў у сястру магніцік з халадзільніка.

— Ага, магнітамі кідаешся, і ўніверсітэт кідаць збіраешся, у цябе будзе цяпер мянушка — «Кідалава!» — крыкнула Юля і знікла ў паўзмрочных нетрах кватэры.

— Кідаць універсітэт? — Аліна схапіла са стала чайную лыжачку і кінула яе ў Дзіму. — Я гляджу, у вас тут модна кідацца рознымі рэчамі, дык і я таксама дазволю сабе! Паслухай мяне! Невукі яшчэ ніколі не прыносілі карысці чалавецтву, яны станавіліся толькі гарматным мясам падчас войнаў і рэвалюцый! Ну, а мне невук зусім без патрэбы. З табой жа і пагаварыць не будзе пра што!

Дзіма нахіліўся, чайная лыжачка адрыкашэціла ад кафельнай сцяны і ўпала ў ракавіну. Юля пракрычала, заглушаючы тэлевізар:

— Ён нават не хоча запісвацца ў аўташколу — баіцца, што мы яго зробім «вадзілам»!

Дзіма зачыніў дзверы кухні на зашчапку.

Аліна паказытала гаршчок з «сукуленцікам» вялікім пальцам правай нагі, а левай зноў уключыла электрачайнік, што стаяў на стале:

— Вось як. Не хочаш у аўташколу? Ідзеш супраць волі бацькоў? А-я-яй, ганьба табе!

— Не, аміга міа, я вельмі паважаю сваіх бацькоў. Проста Юля хоча, каб у мяне з’явілася машына — яна б тады брала яе пакатацца.

— А чаму Юля сама не здасць на правы?

— Ды ўжо здала, але машыны ў дасягальнай будучыні яна не дачакаецца.

— Гэта яшчэ чаму?

— Бацька кажа, што жанчына за рулём — гэта смяротніца. Ён, калі даведаўся, што Юля запісалася ў аўташколу, два тыдні з ёй не размаўляў. І з мамай, бо тая грошы дала. А што ж рабіць, грошы цяпер не вернеш…

— Як я зразумела, ты хочаш зберагчы жыццё і здароўе сястрычкі, адмовіўшыся ад аўтамабіля? Дзіўны метад. Але ў нечым ты маеш рацыю, - Аліна ўспомніла, як дабіралася да Дружнага, і сэрца пахаладзела. — Мусіць, твой бацька мяркуе слушна. Я сама б ніколі не села за руль, калі б жыццё не прымусіла.

— Ты за рулём? — здзівіўся Дзіма.

— Вызірні ў акенца. Там б’е капытом мой жалезны конь!

Дзіма падышоў да акна, пасунуў трускалкаа-яблычную фіранку і прысвіснуў, кінуўшы пагляд на аўтамабіль Аліны:

— Ого, нішто сабе! Які велізарны! Як ты з ім упраўляешся?

— Я, даражэнькі, упраўляюся з цэлым прадзюсарскім цэнтрам, так што мой «буцэфал» — гэта кветачкі.

— «Буцэфал»? Гэта марка?

— Не-е, гэта мянушка.

Загрымелі металам ключы, у вітальню ўвайшлі Мотузы-старэйшыя і ўнеслі некалькі трубак шпалер, вядзерца з фарбай і кавун. Дзіма выбег з кухні і прашаптаў Юлі, што павісла на шыі ў маці:

— Ты б Алініны падарункі запхнула пад ложак, а то мала ці што…

Калі Дзімавы бацькі зайшлі ў кухню, Аліна прыбрала ногі з падаконня, устала, шырока ўсміхнулася два тыдні таму адбеленай усмешкай і гучна павіталася:

— Добрай раніцы!

Дзіма расквітнеў ад штучнай радасці і весела прамовіў:

— Тата-мама, знаёмцеся, гэта Аліна!

— Аліна? — здзівілася мама. — Пра Аліну ты нічога не казаў.

— Ён проста не ведаў, з чаго пачаць! — сказала Аліна і зняла з падножкі электрачайнік, што паспеў закіпець, і заліла растваральную каву ў кубачак, знойдзены ў шафцы над мыйкай.

— А вы даўно сябруеце? — спыталася мама.

— Хутка будзе год. Праўда, за гэты час бачыліся ўсяго тры разы, у асноўным перапісваемся па інтэрнэце. Але ж сяброўства вымяраецца не піва-гадзінамі, праведзенымі ў парку на парэнчах, вы не знаходзіце? Хочаце кавы?

Аліна ў любым памяшканні вельмі хутка асвойвалася і пачынала адчуваць сябе гаспадыняй: частыя пераезды прывучылі яе лічыць сваім жытлом любое месца, дзе ёсць спраўныя чайнік і санвузел.

— Так, мажліва… — адказала Дзімава маці адначасова на два пытанні і асцярожна апусцілася на стул, паправіўшы валасы, пафарбаваныя ў няпэўна-каштанавы колер дастаткова, каб забіць сівізну, але недастаткова, каб упрыгожыць жанчыну.

Аліна выцягнула з шафкі яшчэ два кубкі, абдала кіпнем і насыпала ў іх кававую субстанцыю — без дапамогі лыжачкі, на вока, адразу з бляшанкі. Гэта была не тая кава, якую трэба вымяраць лыжачкамі, каб цябе не назвалі марнатраўцай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чамадан з кракадзілавай скуры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чамадан з кракадзілавай скуры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чамадан з кракадзілавай скуры»

Обсуждение, отзывы о книге «Чамадан з кракадзілавай скуры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x