• Пожаловаться

Іван Навуменка: Жуль Верн

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Навуменка: Жуль Верн» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Жуль Верн: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жуль Верн»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Іван Навуменка: другие книги автора


Кто написал Жуль Верн? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жуль Верн — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жуль Верн», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта было цудоўна — вандраваць па свеце. Знікала ўсё дробязнае, будзённае, душа поўнілася радасцю адкрыцця, самаахвярнасцю подзвігу. У часы такіх вандровак забываліся ўсе крыўды і згрызоты, і я адчуваў сябе найвялікшым уладаром, які раздае людзям толькі радасць і шчасце.

Пазней паявіліся жывыя чараўнікі, якія правялі па свеце з компасам і картай і прымусілі пільна прыгледзецца да таго, што ляжыць пад нагамі.

Геаграфію ў пятым і шостым класах выкладаў Антон Антонавіч Струк, нізенькі чорны чалавек з глюгастым, як у турка, носам. Яго незвычайнасць праявілася з першага ўрока.

Географ таропка ўвайшоў у клас, шпурнуў на стол туга напакаваны жоўты партфель і, узяўшы рукі ў бокі, арліным позіркам акінуў прыціхлыя рады пяцікласнікаў.

— Дзяжугны, кагты, — загадаў ён страшэнна картавым голасам.— Геаггафія — навука дакладная...

Дзяжурныя кінуліся за картамі.

I адразу пачалося нешта падобнае на магію. Антон Антонавіч не паварочваўся тварам да карты. Ён стаяў да яе спіной. Але яго ўказка, нібы разумная жывая істота, надзвычай дакладна апускалася на горныя хрыбты, плыла па рэчках ад вытокаў да вусця, адзначаючы ўсе звіліны, парогі і перакаты.

Пазней высветлілася, што Антон Антонавіч усюды быў і ўсё бачыў. Ён ніколі пра гэта не казаў прама. Усё разумелася само сабой.

— Мы ідзём па Сахары, — гаварыў географ. — Вады трэба ўзяць не менш чым на пяць сутак, каб дайсці да бліжэйшага аазіса. На галаве ў нас пробкавыя шлемы, іначай мы не пройдзем і палавіны шляху — загінем ад сонечнага ўдару. Тэмпература — пяцьдзесят шэсць па Цэльсію. Пад нагамі гарачы, нібы прысак, пясок. Пакладзіце туды яйка, і яно праз паўгадзіны спячэцца, не трэба ні агню, ні кіпеню. На сотні кіламетраў вакол нас мёртвая шэрая пустыня. Пясок, пясок і пясок. Заўважце, у ім вельмі многа серы, але яе тут не здабываюць. Расліннасці амаль няма, толькі зрэдку каля падножжа бархана ўбачыш калючыя кусцікі той жа пароды, што і наш каракумскі саксаул. Прабяжыць яшчарка, можна наткнуцца на маленькую змейку, падобную на мядзянку. Яе ўкус смяртэльны.

Мы шукаем у Сахары нафту, — вёў нас далей Антон Антонавіч. — Нафта тут павінна быць. Пра гэта сведчаць выветраныя рэшткі дэвону, якія трапляюцца на шляху. Некалі тут быў квітнеючы край, былі гарады і людныя паселішчы. А яшчэ раней, мільёны год назад, Сахара была дном акіяна.

Мы ідзём па Сахары за Антонам Антонавічам месяц, два, тры. Скура ў нас стала чорная. Мы загартаваліся і лягчэй пераносім страшэнную спёку. Слабыя і хворыя, вядома, адсталі. Яны вярнуліся назад...

Я бачыў сябе сярод тых, што загартаваліся. Назад я не вярнуўся б нават перад пагрозай смерці. Тыя, што адправіліся ў падарожжа, што адкрываюць невядомае, не павінны думаць пра смерць.

Але былі сярод нас і слабыя...

— Кірыла Бомзель, — выклікаў назаўтра майго суседа Антон Антонавіч. — Пакажы Сахару і раскажы, што ты пра яе ведаеш.

Кірыла ляніва ўставаў з самай задняй парты, за якой ён сядзеў, і медзведзяватай паходкай ішоў праз увесь клас да карты. Карта была нямая, і Кірылава ўказка ў пошуках Сахары блукала недзе па прасторах Ледавітага акіяна. Па класе поўз прыдушаны смех. Нарэшце Кірыла спыняў пошукі, апускаў кудлатую галаву і калупаў указкай насок чаравіка.

— Не можаш знайсці Сахары, — стараючыся быць ветлівым, гаварыў географ. — Ну, тады раскажы, што ты пра яе ведаеш.

— У Сахары горача,— пачынаў Кірыла і, насупліваючыся, змаўкаў. Пра Сахару ён болей нічога не памятаў. Ён стаяў абыякавы, прыціхлы і пазіраў некуды ў акно. Але так лёгка адступіцца ад някемлівага вучня географ не жадаў. Ён хацеў разбудзіць яго інтарэс.

— Можа, ты ведаеш, што ёсць карыснага ў Сахары? — данытваўся Антон Антонавіч.

— Там ёсць змеі. Яны вельмі кусучыя,— паведамляў Кірыла і цяпер ужо змаўкаў канчаткова.

Кірыла ў Сахару не збіраўся. Па свеце ён разам з намі не вандраваў. Гэта было ясна.

— Садзіся, вельмі дрэнна, — ужо злосна гаварыў географ.— Гэта твой пяты кол у чвэрці. Здаецца ж, нармальны чалавек: галава, рукі, ногі, як у людзей, а ведаў ніякіх. Завошта цябе бацька корміць хлебам? Што з цябе будзе?..

Кірылава няласка да навукі была дробяззю ў параўнанні з тым радасным, захапляючым, што прыносіў нам кожны ўрок. Свет быў вялікі, агромністы, разнастайны. Ён быў створаны для нас. 3 падземных глыбінь білі гаючыя ключы, яны маглі паставіць чалавека на ногі, калі ён знямогся ў дарозе. Зямля прыхавала для нас нафту, вугаль, золата: гэта трэба толькі знайсці. Зямля шанавала тых, хто шукае, хто служыць ёй. Засмяглая Сахара бралася пракарміць усё чалавецтва, дай ёй толькі вады! Неспакойны вецер гатоў быў круціць усе млыны і рухавікі, толькі іх пабудуй! Упартыя рэкі маглі пацячы куды хочаш — перасячы іх шлях плацінамі. Усё ў тваёй уладзе, чалавек!..

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жуль Верн»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жуль Верн» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жуль Верн»

Обсуждение, отзывы о книге «Жуль Верн» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.