Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзеці ў школу не хадзілі, і двор парос густой белай дзяцельніцай з дзядзеўнікам, хоць касі; распусціліся ля самага ганка белыя раманы, шырокія, з даланю; за студняй ля частаколу на мяжы набух цёмна-жоўтымі пупышкамі, як ад мёду, высокі і зялёны, малады дзівасіл.

Голыя, без травы, на двары былі толькі дзве сцежкі; сівыя ад пяску, убітыя босымі нагамі, што сырая гліна на таку, яны блішчалі цераз увесь двор ад школы да хлева, куды ўсю вясну бегалі дзеці, і да студні, адкуль насілі ваду.

На двары было пуста і горача; пуста было і на грэблі, і ў Кур'янаўшчыне. Пад самым Сушкавам, за дарогай, далёка над садам вісела маленькае сонца, бралася на паўдня. Хацелася ў Дальву: дамоў. Пайсці, сесці на двары на калодку пад парканам і глядзець здалёку на месца, дзе стаяла да пажару хата. Хата была з трысценем, а зусім мала заняла двара — адну чорную латочыну. На такой латочыне, здавалася, цяпер не зрубіш вялікай хаты. Хацелася яшчэ пайсці, узяўшы ў школе рыдлёўку, і капаць пажарышча — перасыпаць з месца на месца пясок і попел са шклом у тым куце, дзе стаяў куфар...

У Дальве было відаць белае пачэсанае бярвенне — ляжала ў некага на гародзе ў спаленым канцы вёскі: яго навазілі адразу пасля пажару.

Янук пайшоў бы ў вёску, каб не згледзеў, як у лагчыне ля Сушкава падняўся пыл. Калі Янук павярнуўся і глянуў на дарогу, немцы ўжо ішлі дзядзінцам — па траве. Пярэднія ехалі на веласіпедах; сядзелі на іх што на плоце, ажаргаўшы жэрдзе; заднія ішлі пехатой — кучкамі.

Янук доўга стаяў на двары, тады ўзяў падышоў да самых варотцаў і апёрся грудзьмі на частакол. Немцы на яго не глядзелі — ніводзін не павярнуў галавы. Ішлі запыленыя, як з млыну; Янук згледзеў, што ў тых, якія ехалі, ажаргаўшы высокія чорныя веласіпеды, за плячыма былі вінтоўкі, пазатыканыя белымі, скручанымі ў трубачку анучкамі.

Янук бачыў немцаў першы раз: у Дальве яны яшчэ ні разу не былі, хоць гаварылі, што яны ўжо занялі Краснае. Яму здалося, што ўсюды стала яшчэ горш ціха і ён зусім нічога не чуе. Ён стаяў і глядзеў, як яны труць нагамі траву на дзядзінцы, ідучы, і кураць. Кураць усе да аднаго, нават тыя, што едуць на веласіпедах. Дастаюць папяросы з маленькіх белых бліскучых пачкаў, кідаючы парожнія пачкі пад ногі, прыкурваюць, дымяць, усё роўна што пара ідзе ў іх з рота на марозе ў кожнага; здаецца, глытаюць і дым і пыл з-пад ног, пасля плююць у пясок і шпурляюць далёка ад сябе запалкі — аж на двор да школы.

Запахла з дарогі пылам — стаптанай нагамі сухой травой і дымам ад папярос. Дым пахнуў густа і мякка, і ад яго аж круціла ў носе...

Янук тады адшчапіў кручок у варотцах і выйшаў на дзядзінец. Стаяў спачатку ў канаторжніку ля самага частаколу, прыціснуўшыся, і глядзеў, як да варот паварочваюцца галовы ў пілотках — немцы пачалі глядзець на яго. Яму здалося, што яны пайшлі бліжэй, ля самага частаколу, і тады баяўся, каб не стапталі ногі.

Ён убачыў цяпер, што немцы ўсе ў жоўтых дзягах: і падпяразаны шырокімі жоўтымі дзягамі, і плечы ў іх пераматаны, што ў коней, жоўтымі набераткамі, і вінтоўкі ў іх кароткія і жоўтыя... Самі толькі сівыя ад пылу і ўсе дробныя і маладыя, маладзей за мужчын у вёсцы. Яны ўсё ішлі і ішлі без аддухі, пасля зноў ехалі на веласіпедах і курылі, кідаючы акуркі яму аж пад ногі.

Янук тады выйшаў на сцежку проці варот. Згледзеў адразу, што немцы абыходзяць яго. Ён тады стаў стукаць пальцам сабе ў грудзі, пасля выцягнуў руку:

— Т-тваю маць...

Немцы абыходзілі яго, азіраючыся і скалячы зубы: нешта гаварылі...

— Тваю м-маць... — запыкаў ён зноў вуснамі, здалося, аж сам пачуў, і паказваў пальцам на папяросы.

Немцы сталі яшчэ больш выскаляцца — што сабакі — і стукалі яго рукамі па плячы...

— Т-тваю маць... — пыкаў і пыкаў ён вуснамі.

Пасля ён убачыў, як да варот пад'ехалі два немцы на веласіпедах. Першы, маладзенькі і чорненькі, увесь у бліскучых гузіках спераду на грудзях, саскочыў з веласіпеда і скоранька паставіў яго ля частаколу — Янук падумаў адразу, што немец будзе нечага заходзіцца ў школу. Другі немец, такі ж малады, у галіфэ і бліскучых ботах — гузікаў на грудзях у яго было менш, — толькі саставіў нагу на зямлю: апёрся, трымаючыся рукамі за руль, што за рогі.

Пасля першы, што саскочыў з веласіпеда, падбег да яго, Янука, і паказаў рукой на галаву — у немца краталіся сківіцы, відаць, загаварыў. Тады зноў паказаў на галаву — адной і другой рукой.

Янук падумаў, што немец хоча, каб ён здзеў з галавы шлём, — у яго быў надзеты шлём з задзёртымі і зашпіленымі збоку на гузікі вушамі, з пупам наверсе і з цвёрдым брылём. Новы яшчэ шлём, Піліп прынёс яго летась зімой з фінскай вайны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.