Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Панок адагнуўся і прыслухаўся — гудзела. Ён тады глянуў у гарод на выбірачак: у баразне стаяла Верка з бульбай у руках і глядзела на яго. Ён хацеў быў крыкнуць, чаго гэта яна стала і стаіць; махалі ў гранках рукамі, сагнуўшыся, выбірачкі — нічога не чулі, гамонячы. Ён падумаў тады, што, можа, яму здалося; пасля пачуў, як зноў за хатай дробненька і дзярката хлябешча, і ўскочыў на ногі. Згледзеў адразу, як, пастаўшы, паднялі галовы выбірачкі, пасля ўбачыў, як за хатай, над самым Выганчыкам за ракой, ляціць, скрывіўшыся, самалёт. Вялікі, чорны, у два крылы, што ў дзве шырокія дошкі, ён ляцеў якраз на ферму — на гарод. Калі ён быў ужо над самай аселіцай — кратаў рагатым крыллем, — Панок убачыў яшчэ два самалёты, а за імі воддаль і яшчэ тры. Яны ляцелі над самым соснікам за Боганчыкавым хлевам і вышэй, як гэты, што над аселіцай, — ад іх аж трашчала ўвушшу.

— Заходзяць ад лесу!.. — крыкнуў ён адразу і ўбачыў, што стаяць пасярод гарода выбірачкі, ніхто не кратаецца... Пазадзіралі толькі вышэй галовы: аж цяпер згледзелі самалёт, што ляцеў з-за рэчкі. Самалёт мінуў ужо хату і ляцеў над самай вуліцай — ля хваста ў яго выразна быў відаць жоўты крыж.

Панок хацеў быў крыкнуць выбірачкам у гарод, каб не надта задзіралі галовы, як яго схапіў раптам кашаль. Затупаў на мяжы па пяску конь, падняўшы пыл, таптаў лейцы з пастронкамі; пасля Панок пачуў, як на двары за тынам глуха трэснула, нібы хто стукнуў векам па пустой кадзі ля студні; тады захлопала на вуліцы ля паркана і па гародзе ля плота — па самай паспешцы. На паспешцы падняўся з зямлі ахапкам белы дым, усё роўна як там панаставілі новых мяшкоў з бульбай праз усю гранку; захліпала полымя — гарэла зямля і мёрзлы бульбеўнік.

Даг-даг-даг... — застукала над галавой, ядрана і сіпата. Фюр-р-р... Фюр-р-р... — засвісцела ценка і праціўна, і пачало покаць ва зямлю ля плота: пок, пок... Тузануў пастронкі конь, падкінуў плуг, але каня не пусціў ворчык.

— Ве-ерка!.. Дзеці ў хаце!.. — закрычаў Панок; пасля хацеў крыкнуць Насце, каб не стаялі бабы, клаліся ў барозны.

Калі ён глянуў на гарод, убачыў, што бегае ля Махоркавай пуні конь і там крычаць мужчыны, тады згледзеў, як пусціліся з гарода мяжой па паспешцы адна за адной выбірачкі — лезуць у плот у спрагу і бягуць загуменнем за ферму ў лазу.

Даг-даг-даг... — стукала ўжо над Боганчыкавым хлевам. Самалёты, што ляцелі над соснікам, павярнулі ад лесу і хлебясталі цяпер над самай вёскай; з доўгімі і шырокімі чорнымі крыллямі, яны, здавалася, зачэпяцца на двары за асвер.

— Верка! — крыкнуў зноў Панок і ўбачыў, што яна ўжо ў спразе — бяжыць на вуліцу. — Дзяцей вынось!

Пасля ён пабег сам у спрагу... Таркануўся быў на вуліцы на пяску, мусіць, хацеў, вярнуўшыся, падбегчы яшчэ да каня — конь тузаў ля плота пастронкі, — тады піхнуў ад сябе вароты — Верка была іх зачыніла за сабой — і ўскочыў на двор.

Даг-даг-даг... — хлебястала цяпер ужо недзе ў вёсцы. На загуменні падняўся ўгару сівы дым і калыхнулася полымя — белае днём, што сонца — Гарэла Махоркава пуня — снапы. Пасля Панок убачыў, як дым падняўся пасярод вёскі.

Ля самага акна на двары ён пачуў, як запахла дымам і есца ў вочы. Схапіў кашаль, не даючы бегчы.

Зноў загудзела над самым дваром.

Дзверы былі расчынены, і ён, учапіўшыся за вушак, крыкнуў у сенцы:

— Дзяцей!.. Дзяцей вынось... Ве-е-ерка!..

Калі Панок пачуў, як глуха застукалі па калдобах цяжкія з мяхамі разводы і яго валіць да ляжэйкі, здагадаўся: панёс конь.

Ён ухапіўся ў дзве рукі за лейцы, але яны вышмаргнуліся з пальцаў, абдзёршы да крыві скуру; тады, нагнуўшыся ўперад, ён акруціў лейцы каля рук: каля адной і каля другой аж у два разы. Конь напінаў лейцы, задзёршы галаву і выставіўшы ўперад шыю — усё роўна як падносіў пад нож, і Панок пачуў, што яго цягне лейцамі ў перадок: каню пад заднія ногі...

— Тыр-р-р... Скаціну маць!.. — закрычаў ён і закашляўся.

Конь, вывернуўшы з пяску на ўбітае, мінуў адразу Боганчыкавы калёсы, зачапіўся быў колам за заднюю вось, мінаючы Махорку, і цяпер пёр угалоп у лагчыну, куды сыпаліся немцы. Седзячы высака на мяхах, Панок бачыў, як немцы, бегучы, стралялі назад — да маста.

Жых... Жых... — зверху на спіну каню і на выцягнутыя рукі яму, Панку, сыпаліся сасновыя лапкі, дробныя, што пасечаныя тапаром, нібы хто церабіў уверсе соснік.

Ззаду ля маста стагнала ўсё на свеце; здавалася, недзе кіпіць вар у вялікім гаршку...

— Махо-орка!.. — клікнуў быў Панок і аглянуўся назад, але нікога не згледзеў: ні Махоркі, ні Боганчыка. Дарога была пустая, як хто вымеў. Конь браў рэдкім соснікам пад гару: трашчала пад коламі сучча, па вачах білі калючыя сасновыя лапкі, свісталі над галавой кулі, як хто махаў ценкай пугай: піць... піць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.