Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Неяк ён казаў, каб зайшоў і прынёс сваё апавяданне ў літаратурную старонку. Я іншым разам наведаюся.

— То чаго ж, ёсць яшчэ супрацоўнікі. Праўда, сёння ўжо ўсе разбегліся. Хіба, можа, Галаўко ў сябе.

«А гэта хто?» — ледзь не выдаў сябе Вадзім, што нікога тут не ведае.

— Не, я заўтра лепш зайду, — хлопец завярнуўся і азадачаны падаўся ў гасцініцу.

Калі прывёў у парадак рэчы, перакусіў каўбасы з хлебам, глынуў з бутэлькі лімоннага напітку, выйшаў прайсціся. Глянуць, ці ёсць дзе блізка сталоўка, магазін гаспадарчых рэчаў. Калі ён тут асталюецца, то спатрэбяцца кіпяцільнік, ранейшы перад самым ад’ездам перагарэў, шчотка для абутку, новы, большы ўжо, кубак грэць ваду, яшчэ тое-сёе з дробязей. Сёння, хоць такі магазін знайшоў, не хацелася нічога купляць. Мо ён дарэмна прыехаў. Калі той таўсматы сказаў, што рэдактара не будзе (няўжо ён сам на яго месцы?), то хто ж тады выслухае яго. Нехта Галаўко? Але хто ён? І ці мае ён права прыняць яго на работу? Во ўліп, дык уліп. Паехаў, загадзя не пазваніўшы. У гасцініцы, калі нікога не было каля дзяжурнай, папытаў, быццам няўзнак:

— Вы ведаеце Адама Вікенцьевіча Мальцава, ну, рэдактара вашага «Бальшавіка»?

Дзяжурная неяк спуджана паглядзела на Вадзіма, падцяла губы і нічога не сказала.

Раніцай а дзявятай гадзіне Вадзім зноў ужо быў у рэдакцыі. Гэты раз спытаў у стрэчнага мужчыны, дзе сядзіць таварыш Галаўко.

— Ну, я і ёсць Галаўко. А вы прынеслі нешта?

— Ды я... я... — Вадзім замяўся. — Мне абяцалі тут працу. Во, прыехаў учора.

Галаўко, нічога не сказаўшы, кіўнуў галавой, даў знак, каб ішоў за ім. Ужо ў сваім кабінеце падаў руку, назваўся:

— Павел Іванавіч.

Вадзім назваў і сябе.

— О, то мы чакалі вас, думалі, што не прыедзеце. Мне Адам Вікенцьевіч казаў пра вас.

— А дзе ён сам? — сцішыў голас Вадзім. — Там у яго кабінеце.

— А-а, то адзін з органаў кампрамат на яго страчыў, нас па чарзе ўсё цягаў. Во жытуха, вайну перажылі, а гэтыя ўсюды і зараз шукаюць ворагаў. У Мінску, можа, не так. А нашы на месцах са скуры вылузваюцца, каб выслужыцца. Тут яшчэ па лясах фашысцкіх недабіткаў і іх памагатых хапае. Нападаюць на магазіны, забіваюць часам актывістаў. А гэтыя... Ат, што пра іх казаць.

— Майго сябра таксама хацелі выключыць з універсітэта, што ўтаіў пра бацькоў, якіх раскулачылі, хоць яны былі не больш, чым сераднякі. Хацелі з камсамола прагнаць, але мы ўсе разам неяк адбіліся.

— Вам пашанцавала, — ляпнуў далонню па стале Павел Іванавіч. — Не вельмі яны адступаюць ад таго, каму ўпіліся зубамі ў горла. Мальцава абвінавацілі ў нацыяналізме. Шыюць яму нейкі артыкул.

Вадзіма загадам в. а. рэдактара Галаўко прызначылі літсупрацоўнікам аддзела пісьмаў, даручыўшы, акрамя ўсяго іншага, раз у тры месяцы рыхтаваць літаратурную старонку. Загадчыкам аддзела быў былы літсупрацоўнік Максім Пятровіч Адашэвіч, досыць ужо сталы, пад пяцьдзясят гадоў, мужчына з вялікай дарожкай-лысінай праз усю галаву. У рэдакцыі ён лічыўся старажылам, выдатна ведаў раён, гісторыю вёсак, селішчаў, абхадзіў пешшу ці аб’ездзіў усе славутыя тут мясціны. Да Вадзіма ён паставіўся памяркоўна.

— Калі і назаўсёды застанешся, — казаў, паказваючы яму рабочае месца, — не пашкадуеш. Тут цікавыя людзі, якія многа перажылі, пабачылі. А дзяўчаты якія! Пабудзеш калі на танцах-шманцах, убачыш сам, колькі прыгажунь. Ды яны і самі цябе падчэпяць.

Перш-наперш Вадзім пачаў знаёміцца з падшыўкай «Бальшавіка». Узяў з першага студзеня і па сённяшні дзень. Матэрыялы былі галоўным чынам прысвечаны сельскім будням. Зараз распачалося жніво і карэспандэнцыі з месцаў з бляклымі фотаздымкамі расказвалі пра камбайнераў, якія сёлета збяруць ураджай не менш як па дваццаць цэнтнераў з гектара, пра даярак і свінарак, якія пад муд­рым кіраўніцтвам роднай партыі, выконваючы яе запаветы, абавязваюцца даць дзяржаве шмат мяса і малака. Поспехам іхнім былі прысвечаны тры паласы. І толькі на чацвёртую старонку траплялі якія-небудзь допісы селькораў таксама з услаўленнем свайго жыцця-быцця. І рэдка калі мільгала штось крытычнае, галоўным чынам пра нядбайнага калгаснага брыгадзіра, які не паклапаціўся пра належны рамонт тэхнікі і тым самым байкатуе выкананне дзяржаўнага плана. Трохі чыхвосцілі п’яніц, тых, хто без дайпрычыны не выйшаў калі ў поле, на луг і тым самым нанёс гаспадарцы значную шкоду. Культурнае жыццё асвятлялася як бы мімаходзь, быццам галоўным было — напоўніць страўнік, амбар, бітон малака. Літаратурныя матэрыялы — вершы, апавяданні — страчаліся рэдка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.