Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом з дамавікамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом з дамавікамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Загадка Шэкспіра і Сервантэса не давала Марціну спакою да дзявятага класа…
У самалёце Марцін… працягваў думаць пра Шэкспіра і Сервантэса. Ён — гэта сталася важным элементам гульні — выдатна ведаў іх жыццяпісы разам з легендамі, дыскусіямі і здагадкамі і сачыў за ўсімі новымі знаходкамі ды версіямі».

Дом з дамавікамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом з дамавікамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не давядзе мне люстра, што стары я,
Пакуль тваё юнацтва не міне…

Пасля душу Марцін пераканаўся, што сітуацыя не змянілася. Ён паторгаў сябе за вусы, як заўсёды рабіў, калі хацеў утаймаваць нервы, і ўголас сказаў, што рады за суседзяў, але гукаізаляцыя ў чатырохзоркавым гатэлі магла б быць і лепшай.

18

Вяртаючыся са сняданку, Марцін убачыў на кансолі каля ампірнага люстра вялікі, плецены з лазы, кошык, поўны жаўтабокіх груш і вінаграду. Густоўная картка паведамляла, што пачастунак — прабачэнне за начны пярэпалах. Марцін выбраў дзве грушкі і цяжкую чорную гронку з буйнымі ягадамі.

Да вінаграду ён ставіўся асабліва. У дзяцінстве іх невялікая сям’я з яго, мамы і бабулі жыла беднавата, і вінаград ён еў раз на год — у дзень нараджэння. У той жнівеньскі, ужо з подыхам блізкай восені ранак Марцін прачынаўся, ведаючы, што побач з ложкам стаіць на зэдліку талерка з вінаградам, і гэта — ягоны святочны сняданак, пасля якога дазволена паваляцца ў пасцелі, а калі захочацца, то і зноў заснуць.

Мама зазвычай купляла яму на рынку якраз такую, цёмна-фіялетавую, неверагодна сакаўную ды салодкую і, пэўна, самую дарагую гронку. Калі Марцін ласаваўся падарункам, здаралася, што адна-дзве вінаградзіны адрываліся і закочваліся пад ложак. Ён абавязкова знаходзіў іх, абціраў ад пылу і парушынак і таксама з’ядаў. Гадоў да дванаццаці Марцін думаў, што дні нараджэння — найшчаслівейшыя ў жыцці.

Мамы даўно не было на свеце, але ён і цяпер не ўяўляў дня, калі прыйшоў на свет, без вінаграду. Буйная ягадзіна не ўтрымалася на гронцы і, упаўшы на падлогу, закацілася за лядоўню. Марцін знайшоў яе, выцер і кінуў за шчаку.

Знізу патэлефанавалі. Стакгольмскі выдавец Нільс чакаў яго ў кавярні, каб разам выправіцца на кніжны кірмаш.

19

Нільс, з якім яны дагэтуль звязваліся адно праз электронную пошту, выявіўся чалавекам надзвычай камфортным ва ўсім, пачынаючы з аблічча. Гэта быў падхорцісты бландын, чые нечакана карыя, як у самога Марціна, вочы не дазвалялі назваць яго тыповым скандынавам. Нільса вылучала няспешлівасць і, як уявілася Марціну, упэўненасць у кожным слове і руху — пачынаючы ад прывітальнага поціску сухой цёплай рукі. Адчутай да выдаўца сімпатыі спрыяў і іхні прыкладна аднолькавы век.

Велізарнай палёгкай было тое, што Марцін мог гаварыць на сваёй мове. З ліставання, якое распачыналася па-англійску, ён даведаўся, што Нільс тры гады працаваў у Львове і вывучыў украінскую. Пазней — калі швед стварыў сваё выдавецтва — тая акалічнасць прывяла яго да ідэі спецыялізавацца на кнігах усходнееўрапейскіх аўтараў. На Марцінаву просьбу Нільс у лістах перайшоў на ўкраінскую і сам прапанаваў адказваць па- беларуску. У выпадку неразумення яны паслугоўваліся англійскай, але такое здаралася нячаста.

Калі яны селі ў цягнік, Марцін зрабіў усцешлівае адкрыццё, што Нільс па-ўкраінску не толькі ўпэўнена піша, але і гаворыць. Зрэшты, у дарозе яны размаўлялі няшмат. Нільс выбачыўся і, папіваючы каву, узяўся рэдагаваць тэрміновы тэкст: ягонае выдавецтва мела ўсяго трох супрацоўнікаў. Аднак заўтра, сказаў швед, ён будзе дзеля госця самым гаваркім чалавекам у Швецыі.

Цягнік мякка бег на поўнач. Марцін глядзеў на бясконцыя лясы, азёры ды скалы і спадзяваўся ўбачыць статак дзікіх аленяў, аднак Нільс патлу- мачыў, што для гэтага трэба праехаць сотні кіламетраў.

Узгадваючы сённяшнюю начную прыгоду, Марцін думаў, што магічны дзень яшчэ наперадзе, але ўсё незвычайнае, відаць, ужо адбылося. Праўда, Сервантэс і Шэкспір не пакінулі яго. За вакном праплывалі серабрыстыя ветракі электрагенератараў, і памяць адразу адгукнулася:

Тут вачам іхнім адкрылася ці то трыццаць, ці то сорак ветракоў, якія стаялі пасярод поля, і Дон Кіхот звярнуўся да пахолка з наступнымі словамі: «Лёс кіруе намі найлепшым чынам»…

Пасля маленькага, лялечнага гарадка яны праміналі доўгае возера з парослымі хвоямі скалістымі выспамі. Марціну ўзгадалася, як у юнацтве, аддаючыся сваёй гульні, ён у адпаведныя красавіцкія дні па-хлапчукоўску сам шукаў прыгодаў і аднойчы прыехаў у родных мясцінах на вялікае лясное возера.

20

На лодцы, узятай у дзеда-рыбака, што жыў у доме на высокім беразе, Марцін адплыў далёка на сярэдзіну. Возера ўражвала спакоем і бязлюднасцю. Яму не сустрэлася ніводнай лодкі, адно чародка вужоў, якая кіравалася некуды па сваіх вужыных справах. Вясновы дзень быў па-летняму цёплы. Марцін склаў вёслы, паслаў на карме вятроўку, прылёг на ласкавым сонцы і няўзнак заснуў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом з дамавікамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом з дамавікамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дом з дамавікамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом з дамавікамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x