Янка Брыль - Ніжнія Байдуны

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ніжнія Байдуны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніжнія Байдуны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніжнія Байдуны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніжнія Байдуны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніжнія Байдуны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Колькі там і азадку таго, — зноў удакладняе Цімох. — Высах і ён ад злосці.

— Ну, — згаджаецца хросны. — Аленка ў крык: «Табе ж не можна! Ты ж святы!» А ён: «Можна, — кажа, — такую, як ты, можна. Гасподзь скаціну вервіем з храма святога выганяў!» А пута тое, тое вервіе, у яго яшчэ ж і мокрае: ён толькі што кабылу з поплава прывёў. Святою раніцай і пачалі…

Тут ужо хросны не можа стрываць і рагоча.

І Цімох разгінаецца над ім, не стрыжэ.

— З расіцай яно лепш, — удакладняе ён і гэта. — І касіць, і з бабай…

Цімох прыйшоў не толькі стрыгчы хроснага — прынёс і порткі шыць.

У той час хросны быў яшчэ, і праўда, дужы. Шыў і кажухі, і суконныя сярмягі, якія ў нас называлі буркамі. А порткі — колькі хочаш. Мог і клёш, і «гальфе», і ні тое ні сёе.

— Прымерку зробім, — сказаў ён, падзякаваўшы за стрыжку.

Але спачатку адышоўся да парога, высцепаў полачку ад валасоў, склаў яе з прафесійнай павагай да кожнай тканіны, тады ўзяў з качарэжніка венік, падмёў ад зэдліка ў качарэжнік, зэдлік паставіў да грубкі і паўтарыў:

— Давай будзем мераць.

— А на чорта нам тая прымерка? — лена і мудра спытаўся Цімох. — Мне абы крэсла спераду.

Хросны спачатку проста абураецца:

— Ну што гэта ты, Цімоша, гаворыш? Трэба ж мне і дліна, і паясніца, і ў подшагу…

А потым хросны смяецца:

— «Крэсла спераду»… А мо табе яго ззаду зрабіць? Як у малых цыганянят? З распоркаю на ўсю…

ЖЫВОЕ СЛОВА

Неяк на багатым нясвіжскім кірмашы маладжавы вясёлы мужчына так падахвочваў мяне браць яго яблыкі:

— Яны ж у мяне, таварыш, не глядзяць, а смяюцца!

І праўда, яблыкі былі вялікія, румяныя, адно ў адно.

А хросны казаў калісьці і так:

— Выйшаў я ноччу на двор, а кабыла мая: «Гы-гы-гы!..»

Нават і яна ў яго была вясёлая, як там тады ні жылося і кабыле, і гаспадару.

Маці наша расказвала, што маленства ў хроснага было цяжкае: сіратой ды калекам пры нямоглай матцы і старэйшым браце. Дрэнны быў чалавек гэты яго старэйшы брат Баўтрук, але «Бог даў — пайшоў у Плёхава ў багатыя прымы». А хроснага мой бацька, старэйшы за яго і ўжо тады з надзейным заработкам у горадзе, уладзіў вучыцца за краўца, а потым «Рафалак наш, — мама казала, — пачаў жыць з іголкі».

Дзядзька Баўтрук як закрычыць у Плёхаве на карову: «У хлеў, каб ты здохла!», дык ажно ў нас, у Ніжніх Байдунах, чуваць, за два кіламетры. Сыны ў яго падняліся, два дзецюкі, як дубы, і сам здаравенны, гарласты.

— Нікога не баіцца, нічога не стыдзіцца. Сам — пастронкам не падпяражаш, бо што ж, жыве — вароты пірагом падпёртыя.

Так гаварыў пра свайго брата хросны. Бывалі яны адзін у аднаго вельмі рэдка («Абыходжу я Баўтручка, як тую барану»), але пра адно здарэнне ў братавай хаце хросны расказваў аднойчы так дакладна, праўдзіва, што нібы ён і сам тады там начаваў. Можа, зрэшты, і начаваў, мы пра гэта не думалі.

Мы — гэта я і ўсе тры яго хлопцы. На шарай мы сядзелі без агню, толькі што ў дзверцах грубкі гуло і зыркала полымя. Цётка Агата кудысьці пайшла, і хроснаму было ад гэтага свабадней. Бо вельмі ж яна ўсё вучыла яго, камандавала, вечна ён нечым ёй не падабаўся.

Гаварыў ён ніколі не спяшаючыся, ні за машынай, ні іголкай шыючы, ну, а цяпер, у нядзелю, тым больш.

— Легла Матруна на печы. Палеглі хлопцы, заслон да лавы прыставіўшы. Дзякуй Богу, здаровыя, пасолі густое з картопляй ды з хлебам як натопчуцца — ажно тыя дошкі-дылёўкі пад імі равуць. Паснулі ўсе, а сам Баўтрук не спіць, ляжыць на ложку і пазяхае на ўсе чалеснікі, абдумвае, які б яшчэ інтэрас дзе зрабіць. А потым чуе ён: у кухні штосьці шмотаецца… І ўсё яно во так: «Буль-буль! Кех-кех! Буль-буль-буль! К-кех-кех-кех!..» Баўтрук і здагадаўся: «Злодзей лезе! Добра, што я не сплю». Ды як зараве: «Хлопцы, уставай!» Тыя ўсхапіліся, пабралі яны — хто што, і цераз сені ў камору. Батарэйку свецяць — нікога няма. Што за чорт?..

Ён робіць паўзу, а мы, слухачы, насцярожваемся ў гэтым пытанні: і сапраўды — што за чорт?..

— А гэта ў кухні, у баковачцы. Свіное цеста ў цэбры. Падыходзіла ў цяпле ды толькі булькала сабе ды кехкала…

Смяюцца вясёлыя, чырванашчокія хлопцы. І сам іх тата смяецца, нібы і не вельмі старэйшы за іх. І я, ужо сталы дзяцюк, таксама смяюся, прыемна адпачываючы. Хлапчукам — калі што смешна, дык яно і праўдзіва, тым больш што гэта ж іх тата расказвае. А я ўжо тады і праўду асноўную бачыў: праўду беднага, добрага, разумна-вясёлага чалавека.

— Бываюць людзі злосныя, зайздросныя, — гаворыць хросны, памаўчаўшы. — У Плёхаве быў адзін такі, Кукель. Без нагі, на дзеравяшцы хадзіў. І цвік убіты ўнізе, каб не паслізнуцца. Дык ён тыя разы ў цэркві так і мяргуе, каб на нагу каму наступіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніжнія Байдуны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніжнія Байдуны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніжнія Байдуны»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніжнія Байдуны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x