Томас Вісландэр - Мама Му будуе дамок

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Вісландэр - Мама Му будуе дамок» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мама Му будуе дамок: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мама Му будуе дамок»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Мама Му будуе дамок” – адна з кніг пра карову Маму Му. “Карова не будуе дамкоў” – так казалі Маме Му. Але ж ёй вельмі хацелася мець сапраўдны дом. Гэтая гісторыя распавядае, як займець тое, чаго ты сапраўды хочаш.

Мама Му будуе дамок — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мама Му будуе дамок», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Мама Му стаяла на пашы Якая цудоўная восень думала яна Лісце такое - фото 1 Мама Му стаяла на пашы Якая цудоўная восень думала яна Лісце такое - фото 2 Мама Му стаяла на пашы Якая цудоўная восень думала яна Лісце такое - фото 3

Мама Му стаяла на пашы. “Якая цудоўная восень”, - думала яна.
“Лісце такое каляровае. А як прыгожа, калі сонца свеціць
скрозь галінкі дрэваў.” Раптам яна нешта ўбачыла.
- Пакажу Крумкачу, калі прыляціць, - сказала яна.
– Вось ужо ён узрадуецца!

ХЛОПХЛОПБУМ Гэта прыляцеў Крумкач Прывітанне Крумкач сказала Мама - фото 4

ХЛОП-ХЛОП-БУМ. Гэта прыляцеў Крумкач!
- Прывітанне, Крумкач! – сказала Мама Му.
- Здароў, Мама Му, - павітаўся Крумкач.
- Хадзі, я табе нешта пакажу,
- паклікала яго Мама Му і пайшла да дрэваў,
што раслі за кароўнікам.
- Ды бачыў я ўжо гэта ўсё... - прабурчэў Крумкач.
– Што там у цябе ізноў ?
- Му-у, гэта вельмі прыгожа, - сказала Мама Му.
– Вось пабачыш!

Во сказала Мама Му і зірнула ўгару Глядзі Во здзівіўся Крумкач - фото 5

- Во! – сказала Мама Му і зірнула ўгару. – Глядзі!
- Во? – здзівіўся Крумкач. – Ты хацела
паказаць мне звычайнае дрэва ?
У мяне шмат справаў! І няма ні
хвіліны, каб глядзець абы на што.
- Але зірні вунь туды, Крумкач.
Паглядзі ўважлівей і ты ўбачыш,
што там зрабілі дзеці.

Што спытаў Крумкач Куча дошак Навошта гэтыя дзеці зацягнулі столькі - фото 6 Што спытаў Крумкач Куча дошак Навошта гэтыя дзеці зацягнулі столькі - фото 7

- Што?! – спытаў Крумкач. – Куча дошак?
Навошта гэтыя дзеці зацягнулі
столькі дошак аж на самае дрэва?!
- Гэта ж дамок , Крумкач.
- Дамок вунь там ?
- Так, - сказала Мама Му. – Дзеці такія разумныя.
Яны распілавалі дошкі ды збілі іх цвікамі.
І дамок гатовы! Му-у, які прыгожы.
- І нічога ён не прыгожы, - запярэчыў Крумкач.

Але карр закрычаў Крумкач Яны сыходзяць Цяпер калі дамок ужо - фото 8

- Але кар-р! – закрычаў Крумкач. – Яны сыходзяць!
Цяпер, калі дамок ужо збудаваны, яны не могуць сысці!
- А можа ім трэба дахаты? – разважліва сказала Мама Му.
- Дахаты! – абурыўся Крумкач. – Нельга вяртацца дахаты,
толькі збудаваўшы дамок. Трэба ім карыстацца!
Заўсёды будуюць, каб мець, а не проста, каб будаваць.

А цяпер я хачу пабудаваць дамок сказала Мама Му Крумкач не паверыў сваім - фото 9

- А цяпер я хачу пабудаваць дамок, - сказала Мама Му.
Крумкач не паверыў сваім вушам:
- Дамок? – паўтарыў ён.
- Му-у, - сказала Мама Му. – Дамок. На дрэве.
- На дрэве? – перапытаў Крумкач. – Не, не, не!
Ён пачаў гаварыць вельмі павольна і выразна:
- Ты карова, Мама Му. Паўтарай за мной:
“Я – карова. Каровы не лазяць па дрэвах
і не будуюць дамкоў”. Паўтарай.
- Я хачу пабудаваць дамок.
Крумкач пачаў ізноў, яшчэ павольней:
- Не! Слухай уважліва і паўтарай:
“Каровы. Не. Будуюць. Дамкоў”. Давай.
- Зараз мне трэба знайсці малаток і цвікі.

А дзе карова возьме дошкі спытаў Крумкач Здаецца дзеці пакінулі - фото 10

- А дзе карова возьме дошкі? – спытаў Крумкач.
- Здаецца, дзеці пакінулі колькі дошак, - сказала Мама Му.
- А што гэта там !? – закрычаў Крумкач.
- Малаток, Крумкач. Трэба ўзяць малаток і …
- Але ж ты карова ! Каровам не патрэбны малаток.
- Так, патрэбны, калі яны будуюць дамкі.

Крумкач схапіўся за галаву Але ж каровы не будуюць дамкоў Трэба біць - фото 11

Крумкач схапіўся за галаву:
- Але ж каровы не будуюць дамкоў!
- Трэба біць пасярэдзіне, каб патрапіць
ў цвік, - сказала Мама Му.
- Але, паслухай! – закрычаў Крумкач.
– У цябе ж няма ніводнай рукі! У цябе чатыры нагі.
У цябе няма чым трымаць малаток .

Крумкач заплюшчыў вочы У яе атрымалася прашаптаў ён Мама Му лупіла - фото 12

Крумкач
заплюшчыў вочы:
- У яе атрымалася!
– прашаптаў ён.
Мама Му лупіла малатком
і выглядала
вельмі задаволенай.
Яна спявала:
- Па цвіку, па цвіку,
па цвіку ку-ку, ку-ку.
Яна азірнулася,
каб паглядзець,
ці атрымалася забіць цвік.
- Я больш не магу
гэтага бачыць, - сказаў Крумкач.
– У мяне алергія на кароў,
якія забіваюць цвікі.
Чырвань высыпала па ўсім целе.
Я захварэў. Я паляцеў дахаты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мама Му будуе дамок»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мама Му будуе дамок» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мама Му будуе дамок»

Обсуждение, отзывы о книге «Мама Му будуе дамок» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x