Яўген Ліпковіч - Дзевяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Ліпковіч - Дзевяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзевяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзевяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзевяць гісторый пра будучыню без пабочных эфектаў. “Дзевяць” – першая электронная кніга, вынік хаатычнай пасіянарнай дзейнасці блогера і медыяскандаліста Яўгена Ліпковіча.

Дзевяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзевяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Адкладзенае жаданьне
Дзяўчынка трымала палец у носе Гмурман адарваўся ад газэты Ён не цярпеў - фото 9

Дзяўчынка трымала палец у носе. Гмурман адарваўся ад газэты. Ён не цярпеў чытаць з экрана кампутара і аддаваў перавагу сапраўднаму прадукту з пахам друкарскай фарбы.

— Што? — ён паправіў акуляры.

Хлопчык устаў на дыбачкі і паставіў на прылавак чорны пакет. Усярэдзіне было нешта цяжкае. Пакет крыху зьехаў наніз, і зь яго паказалася шырокае рыльца слоіка. Ён зрабіў крок назад.

— Дзеці, — сказаў Гмурман, — аналізы прымаюць насупраць Батанічнага саду. Там ёсьць эўрапейская мэдыцына.

«Не на ноч сказаўшы», — дадаў ён сабе пад нос: печань нагадала пра сябе.

Дзяўчынка паглядзела на старога. «За такія вочы некалі будуць ехаць у зачынены шлягбаўм!» — падумаў Гмурман. Ён паляпаў па кішэнях камізэлькі, залез у шуфляду стала і дастаў бляшаную скрынку зь ледзянцамі, якія засталіся з тых часоў, калі ён яшчэ спрабаваў кінуць курыць.

— Дзякуй, — дзяўчынка сунула цукерку за брудную шчаку і зрабіла кніксэн. Стары ўсьміхнуўся, зморшчыны разгладзіліся, печань крыху адпусьціла.

— І кавалер хай не саромеецца.

— Я не кавалер, — пакрыўдзіўся хлопчык.

— Ён не кавалер, — пацьвердзіла дзяўчынка.

Гмурман падняў рукі ўгору. Хай будзе не кавалер.

— Ён Сеня, — сказала дзяўчынка. Палец перабраўся з правай наздры ў левую.

— Ах, Сеня… Вельмі прыемнае імя. А вас як завуць? — ён паглядзеў на дзяўчынку.

Ён іх раней бачыў, яны жылі на суседняй вуліцы. Дзеці як дзеці — ганялі на роліках па асфальце, поркаліся ў прыдарожным пыле, гулялі ў мяч проста пасярэдзіне дарогі…

— Каця. Мне хутка будзе пяць гадоў. А вас?

Гмурман не чакаў пытаньня і крыху разгубіўся.

— Мяне можна называць Барыс Львовіч. Хай Сеня возьме ледзянец.

Хлопчык нерашуча муляўся.

— Малады чалавек, — падбадзёрыў яго Гмурман, — глядзіце, пасьля пашкадуеце.

Сеня зрабіў маленькі крок да бляшанай скрынкі, якая ляжала на прылаўку каля чорнага пакета. Каця дакорліва пакруціла галавой. Хлопчык адступіў.

— Яму нельга салодкае, — строга сказала Каця, — ён у шпіталі ляжаў.

Гмурман спачувальна ўздыхнуў.

— Ох, як нядобра.

Ён узяў скрынку, зьбіраючыся схаваць яе назад у стол, але спыніўся і запрапанаваў Каці яшчэ адну цукерку.

— Ну дык вось, — ён павярнуўся і паказаў на паліцы, даючы зразумець, што гатовы распачаць дзелавую частку: — Людзі сюды здаюць рэчы.

На паліцах уперамежку ляжалі парцалянавыя сабакі, кітайскія вазы, антыкварныя відэакамэры. Невялікая мініятура малавядомага мастака галяндзкай школы суседнічала з парусьнікам, які быў зь любасьцю ўціснуты ў бутэльку з вузкім рыльцам. Рэчаў было шмат, яны былі розныя. Наборы сталовага срэбра чаргаваліся з падзорнымі трубамі ручной работы, цяжкі што не падняць камінны гадзіньнік суседнічаў з альбомамі, напханымі паштовымі маркамі.

Хлопчык падышоў да прылаўка, зьняў пакет. У слоіку плавала невялікая рыбка. Гмурман узьняў акуляры на лоб, падсьлепавата прыжмурыўся, пасьля апусьціў іх і павярнуўся да хлопчыка.

— Гэта табе дзе? — спытаўся ён. — Гэта табе заапарк?

Хлопчык зьлёгку пляснуў сястру далоньню па сьцягну. «Я ж казаў», — зашыпеў ён.

— Адчапіся, — Каця павярнулася да Гмурмана. — Яна ўмее гаварыць.

Гмурман паглядзеў на Кацю, пасьля на слоік. Звычайная залатая рыбка.

— Вядома, — ён дазволіў сабе крыху ўсьміхнуцца. Сапраўдны талент расьце на суседняй вуліцы. Шыкоўная зьмена. Сеня глядзеў у падлогу.

— Яна сказала… — працягнула Каця, але Сеня зноў паспрабаваў яе абарваць. — Адчапіся!

Каця павярнулася і ўдарыла брата па плячы. Гмурман цярпліва чакаў.

— Яна сказала, што толькі адно засталося.

Каця для большай пераканаўчасьці ўзьняла ўгару ўказальны палец. Сеня моцна таргануў сястру за сукенку. Каця ўдарыла брата па патыліцы.

— Дзеці, — Гмурман сабраў бровы да пераносься, паспрабаваў прыбраць з голасу рыпучы старэчы гук, — тут вам не спартовы бокс. Тут вам лямбард.

Хлопчык апусьціў галаву яшчэ ніжэй і гучна засоп.

— Так ня пойдзе, — Гмурман, трымаючыся за печань, выйшаў з-за прылаўка. Ён дастаў з кішэні камізэлькі чыстую насоўку і прыклаў яе да Сеневага носа.

— Налягайце, малады чалавек, — ён глядзеў на паліцы, — не саромцеся.

Каця засьмяялася, брат бліснуў вачыма.

— Мы будзем чысьціць каналізацыю, ці што? — спытаўся Гмурман, ён ужо бачыў тое, што шукаў. — Выганяйце соплі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзевяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзевяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзевяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзевяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.