Георгій Валкавыцкі - Ашчэпкі (1998-2000)

Здесь есть возможность читать онлайн «Георгій Валкавыцкі - Ашчэпкі (1998-2000)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ашчэпкі (1998-2000): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ашчэпкі (1998-2000)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак" і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.

Ашчэпкі (1998-2000) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ашчэпкі (1998-2000)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хамская нацыя! — хрыпіць з Гродна крэсавяцкі бард.

— Каго маеш на ўвазе? — натапырваю вушы.

— Беларусаў, — сапе.

— Няўдзячыня жлобы! — адтуль жа ўторыць яму пан Малевіч. — За курорты ў Лукішках і Картуз-Бярозе раззбройвалі сваіх паноў, Пінск здабываць хацелі...

Здзіўляецеся? Дык і ў Беларусі няма ніводнага Беларуса. Адны „ічы”, „укі”, „онкі” і „енкі”. Кожнага ўвядуць у зман.

А хто ў белменным тыглі? Германюк, Швед. Ускочыў Латышонак. І ўсё. Ніводнага Беларуса. Які воўк у якую пушчу іх паперацягаў? Абярнуліся ў насельнікаў, самавызначыліся. Блізкія і далёкія, відушчыя і сляпыя, вядомыя і невядомыя, вялікія і малыя, ганаровыя і ганебныя, добрыя і злыя, светлыя і хамуты, свядомыя і несвядомыя, левыя і правыя, чорныя і карычневыя, тутэйшыя і мысцовы, выкраінцы і руські, карытнікі і porządni, prawosławni і Słowianie, учарашнікі, сеннікі і заўтрачы. І дзіва дзіўнае, з прыходам буржуяў зніклі бебурнацы. У нас усё як не ў людзей.

А якія нашы роды! Беламызыя, Белавусыя, Белазорыя, Балдакі, Баркулакі, Блуднікі, Блізнюкі, Бізуны, Бобікі, Бобрыкі, Бонды, Бузуны, Бурылы, Гадуны, Галаўні, Галышы, Гарбачы, Галадкі, Галаскоў, Гарачыя, Дубіны, Дылі, Казарэзы, Каты, Хаботкі, Хвайкі, Хранюкі, Церабеі, Часуны, Чарапкі, Чобаты, Каўбасюкі, Каўтуны, Каўшылы, Кіндзюкі, Курдзюкі, Налівайка

Глытнулі!

Ніяк не магу ўцяміць, чаму наш найслаўны паэт, ідучы ў свет з патрыятычнай заявай „Я — беларус!”, не ўзяў з сабою і адпаведнай заяве шапкі. Як прыемна лунала б у свеце гордае імя „Беларус”. Не, падшыўся пад шведа.

Няма нашага імя на блакітнай планеце. Праўда, у час суседскай перабудовы бачыў я на беластоцкім рынку мінчука („енку”) з намаляванай на спіне шыльдай „Я — Беларус”. Ды насіўся ён з гэтай ношай як курыца з яйкам, і хутчэй нагадваў камічнага цыркача, чым нацыянальнага героя.

Дык хто мы такія? Куды шлях трымаем? На Пінск, як пагаварвае гродзенскі баламут, ці на Захад?

Адны кажуць:

— Беларусы — талерантны народ.

Другія аспрэчваюць:

— Беларусы не столькі талерантны, колькі баязлівы, нясмелы народ.

А я пратэстую! Мы не дужа ваяўнічыя і не асабліва палахлівыя. Мы з гістарычнага сплаву — прабеглыя, з пекнай будучыняй, круцялі.

Усміхніцеся апанураныя Сакраты, свет пабудаваны пад наш нораў.

Флюгер

Як ні дзіўна, але П. Філюку заўсёды сняцца праведныя сны. Дзякуючы ім стаў ён пазачасавым шчалкапёрам. За маанцаў славіў герояў векапомных дзён, узнімаў сцяг перамогі святла над цемрай, а перш за ўсё — даказваў шляхетнасць свайго роду і фальшывасць Арцёмкіна і ягоных нашчадкаў. У выяўленчым запале губляў пачуццё рэальнасці. Арцёмкіны былі на плыні і маанскі веснік, каб не прыдбаць уплывовых ворагаў, не пускаў на свае палоскі мройных наскокаў ідэйнага маанца, чым наклікаў на сябе справядлівы гнеў мройніка. Сны рваліся, затым выбухалі з новай сілай. П. Філюк не здаваўся ў баях за новы лад.

Прайшлі гады. Задрыпонія вярнулася ў ранейшую стадыю. Маанскі веснік разам з маанцамі кануў у Лету. На небакраі адроджанага жыцця нарадзіўся і адэкватны вястун — выразнік запаветных думак сонцавітаў. Паплылі новыя казкі і новыя песні. І першым запявалам аказаўся авангардыст маанцаў. Цяпер, узяўшы на ўзбраенне святыя вартасці, паганіць чорную ноч маанскай акупацыі і славіць узышоўшае над Задрыпоніяй доўгачаканае сонца. Заадно сноўдае змагарным пяром у азіяцкія рылы былых саратнікаў.

— Кожны нумар адкрывалі партрэтам свайго любімага правадыра, — дакарае. — Крытыку душылі!

Ведае, хто ж будзе рыцца ў ягоных снах. Спадзяецца і на маанцаў: не пакінулі ж сонцавітам неапублікаваных мрояў. На ўсякі выпадак застрахаваўся ўсхваленнем Арцёмкіных, заганы якіх у новай рэчаіснасці набылі станоўчую якасць.

— Ганаруся такімі землякамі! — заявіў.

Убачыў П. Філюк і страшны сон: сусед Васька Ук, якога надоечы сцябаў за службу ў грахоўнай маанскай фармацыі, зноў наверсе. Дык прачуліў гонарам і сяброўствам Ваську.

Флюгерны П. Філюк. Не вырывайма яго з гаючых сноў. Можа прачнуцца ў непрадбачанай рэчаіснасці.

Сценька Разін сатаніст

Два Нулі абрынуў на М. Х. усведамляльную дубіну за рускія песні, якія яшчэ сёй-той шануе ў Беластоку. Іх нават тут любяць! Вось праваслаўная супольнасць запрасіла да сябе рускі хор з Вільні. (І там яшчэ любяць рускіх?) І ён, замест літоўскіх песняў — які скандал! — выконваў рускія. Прыехалі з еўрапейскай Літвы, дык спявайце па-літоўску. А ніўскі карэспандэнт хваліць азіятчыну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ашчэпкі (1998-2000)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ашчэпкі (1998-2000)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ашчэпкі (1998-2000)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ашчэпкі (1998-2000)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x