Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

О-о, ребята, гэ, хлопцы, не ў каня корм. Жнівень то прыгажэй! — і калі вы гэтага не адчуваеце…

10. Капсула

Аднойчы глядзім абавязковую праграму «Час». Дзіўнаватае, калі не сказаць дзікаватае, відовішча. Усе ў споднім, палавіна голых да пояса — падшываюцца каўнерыкі. А ў тэлевізары тым часам рэпартаж-сюжэт: старшакласнікі-выпускнікі (не намнога маладзейшыя за нас) закладваюць у падмурак нейкай стэлы капсулу з пажаданнямі самім сабе, што б яны хацелі выканаць праз 30, здаецца, гадоў. Тады яны збяруцца тут, капсулу адкапаюць і даведаюцца, хто сябе спраўдзіў. Журналісты, канечне, лезуць са сваімі мікрафонамі, гэткі exit-poll — «што вы там панапісвалі?»

І вось адна дзяўчынка, самая лепшая, самая модная, самая разумная, самая… — адказвае: «Напісала — мару прачытаць за гэты час усяго Льва Талстога».

Цікава, што жадаюць сабе цяперашнія выпускнікі? Ды і ці засталася цяпер гэтая традыцыя з капсуламі?

…Які ж я ўдзячны Богу і лёсу, што не да канца мяне скалечыла ў той арміі, і жыццё маё не пайшло па іншай каляіне, і не стаў я ні трактарыстам, ні будаўніком, ні палітыкам, ні алігархам, а знайшоўся ў мяне і час, і жаданне, і магчымасць прачытаць і ўсяго Талстога, і нават (запознена апраўдваючыся перад Міхалюком) — усяго Чэхава, з прадмовамі і дробным шрыфтам набранымі каментарамі.

11. Песні і пісьмы

Знаходзіліся і такія, каму падабался ў арміі, прывыкалі — так прывыкаюць да турмы і да торбы. Морды ў такіх таўсцелі, фігуры, наадварот, спраўнелі, страйнелі ад рэжыму і фізічных практыкаванняў. Ды і самі казалі:

— А мне наравіцца тут!

Непісьменны Вася Аксёнаў часта круціўся перад люстэркам, стараючыся зірнуць сабе на спіну, і казаў: «Вось каб бацька мяне пабачыў!»

Астатнія, у каго былі галовы на плячах, ратаваліся тым, што вынеслі з папярэдняга жыцця. Дзіравілі іголкаю лічбы-даты ў каляндарыках. «Масла з’елі — дзень прайшоў»… «Дембель стал на день короче»… «Только сон приблизит нас к увольнению в запас»… Жылі ўспамінамі, пасылкамі, пісьмамі. Песнямі. Днём гарлапанілі, маршыруючы па плацы:

Стоим мы на посту
Повзводно и поротно,
Велики, как скала,
Надёжны, как гранит,
Мы — армия страны,
Мы — армия народа,
Великий подвиг наш
История хранит!

А ўвечары ў «Чырвоным кутку» пад гітару:

Только вечер настаёт —
Кент в кустах чувиху жмёт,
А я жму свой автомат,
Потому что я солдат.
День и ночь, ночь и день
На плече моём ремень…

Або «Дзедаўскую калыханку»: «Пусть приснится дом родной, баба с пышною…»

Але самае галоўнае, канечне, — гэта пісьмы. Матэрыяльны знак, доказ, што цябе не забылі, пацвярджэнне, што ёсць недзе іншае жыццё, і яно чакае цябе. Пісьмо можна трымаць у тумбачцы (дзённікі весці не давалі), насіць з сабою, перачытваць. Калі салдат трапляе «на губу», у першую чаргу ў яго адбіраюць лісты. «Десять лет без права переписки» — так некалі называлі расстрэл.

М. Таніч па-лесапавальнаму проста заклікаў: «Всего лишь: только две, только две зимы, только две, только две весны ты в кино, ты в кино с другими не ходи…» Калі ты ў турме ці на лесапавале, там хоць нейкае, хоць фіктыўнае абвінавачванне, і суд, і прысуд… А тут? За што пакутуюць сілком разлучаныя хлопец з дзяўчынаю? Уяўляеце, што такое для іх дзве зімы плюс дзве вясны? Не ведаю статыстыкі, але думаю, працэнтаў 90 дзяўчат не дачэкваюцца з войска каханых, і язык не паварочваецца іх вінаваціць, што не вытрымалі гэты дужа жорсткі, незаслужаны, незразумелы эксперымент, гэты бясконцы, як для 17—19-гадовых дзявочых галоў, тэрмін.

Тыя ж, хто дачэкваўся, дык гэта выключна дзякуючы пісьмам. У таго ж Таніча, дарэчы: «Письма нежные очень мне нужны, я их выучу наизусть…»

А «наизусть» іх мог вывучыць не толькі адрасат.

«У нашай Савецкай Арміі поўная воля, сапраўдная дэмакратыя, — казаў нам старлей — камандзір узвода, родам з Гомеля (а беларусаў не любіў, зямляк хрэнаў). — Гэта вам не войскі краін НАТА, дзе афіцыйна дазволены алкаголь і наркотыкі (і так захочацца на міг у тыя войскі НАТА!), потым заступаюць у дзяжурства і ў любы час здуру-сп’яну могуць націснуць кнопку, і ў нас паляцяць ядзерныя ракеты. Таму вы павінны быць заўсёды напагатове. А тыя, хто вас чакаюць, павінны ведаць, што ўсё ў вас добра».

…Ціха ў вучэбным класе. Палітычная карта свету на дошцы, у розныя колеры пафарбаваны краіны сацыялізму і капіталізму. Узводны пахаджвае, мякка паскрыпваючы ботамі, між радоў. Як настаўнік, зазірае каму-небудзь праз плячо… Пішам лісты дадому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x