• Пожаловаться

Андрэй Федарэнка: Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка: Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2014, ISBN: 978-985-02-1519-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Федарэнка Ціша

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Андрэй Федарэнка: другие книги автора


Кто написал Ціша? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Грошы я на дзяцей траціла, а тушонку куплю — ежце! Хай вашы дзеці так наядзяцца мяса, як мае! — дзёрзка адказвала ганарыстая, непакорная ўдава.

Тым больш, што дзеці ў яе да таго часу павырасталі, а Стах і Стэфан дык нават паспелі адслужыць і ажаніцца.

Але ў душы, канечне ж, перажывала. Людзі бачылі несправядлівасць, спачувалі ёй, раілі:

— Напішы ў Маскву.

— Не буду я пісаць ні ў Маскву, ні ў Берлін! Хіба ён вінаваты, што загінуў не так, як ім хочацца?

Уся гэтая гісторыя пачалася даўно, калі Марк яшчэ не быў жанаты, а Петрыка нават на свеце не было, цягнулася вось ужо цэлых адзінаццаць гадоў і перыядычна не давала маці спакою.

— Адзінаццаць… ці то ўжо больш, на дванаццаць месяцаў, — пачынала множыць маці, збівалася. — Ды павышэнні кожны год… Кватэру, палац можна было б адбудаваць! Каб хаця палавіну тых грошай — і Марку не трэба было б у заробкі ездзіць, гібець у той Сібіры… Даўно б у мікрараёне жылі… Ці хаця б Петрыку вунь адкладвалі… А так — абы-што!

— Не ўбівайся, донечка… Гэта не тыя грошы, якіх шкадаваць трэба.

— Дык крыўдна ж вельмі, несправядліва! Можа, варта было б саступіць? Хай бы перазахавалі… Цела мёртвае, а грошы ж жывыя. Мо і цяпер не позна, калі б вы саступілі, дык і яны за ўсе гады разлічыліся б…

Бабуля Домна падціскала вусны і ўпарта маўчала. Ды і маці казала ўжо без энтузіязму. Яна як хутка загаралася, так і астывала, і ў канцы рабілася поўнай саюзніцай бабы Домны; ужо ёй самой было няёмка, што лішні раз развярэдзіла сямейную драму.

Выліўшы душу, выказаўшыся, яна зараз жа пачынала шкадаваць, апраўдваць свякруху, і вінаваціла ўжо не Домну, а «тых» — маўляў, хоць бы, бессоромнікі, ільготы пакінулі: зубы паставіць, за электрычнасць менш плаціць, у транспарце бясплатна ездзіць, у чарзе не стаяць, ну, мала што.

І канчалася ўсё аднолькава — скрушнымі жаночымі ўздыхамі і цвёрдым перакананнем:

— Няма справядлівасці на свеце!

3

Яшчэ баба Домна любіла ладзіць «вячоркі». Раз у два-тры месяцы ў яе збіраліся такія ж, як яна, пенсіянеры. Прыходзіла сямейная пара — Аўрам з Марыйкаю, Аўрам — у вышытай сарочцы, з баянам, жонка — у белым з чырвонымі пеўнямі фартуху. Адзінокая Марта, хворая на расшырэнне вен, сядзела ў Домны яшчэ з раніцы, чакала; пра яе расказвалі, што яна ўмудрылася за ўсё жыццё ніводнага дня не працаваць, ціхім ходам перажыла многіх здаровых, нават і тых, у каго не было расшырэння вен; зімой чытала кніжкі і глядзела тэлевізар, а ўлетку грэла на сонцы ногі з і праўда выпуклымі, чорнымі, як п’яўкі, венамі. З’яўляўся Зміцер, колішні пастух, мясцовы паэт і спявака, прыгожы статны дзед, з белым кліночкам барады; адзіны на ўсю Слабаду чалавек, які з самага маленства насіў акуляры з круглымі шкельцамі, з пазалочанымі дужкамі; жартавалі, што ён нарадзіўся ў малюсенькіх акулярчыках, якія потым раслі разам з ім, — гэты ніколі не быў жанаты, але, відаць, валодаў нейкай незвычайнай, магічнай сілаю — умеў перадаваць сваю знешнасць на адлегласці, і ў слабадскіх жанчын сяды-тады нараджаліся хлопчыкі, надта ж на яго падобныя. Дапаўняў кампанію яшчэ адзін бабыль, гарбаты Якаў. Гэты прыходзіў з пілой пад пахаю і з лукам, зробленым з сагнутай лазіны, самым звычайным, як дзеці робяць, толькі замест капронавай цецівы ў яго была нацягнута жалезная струна. Петрыка ён называў «унучкам» і любіў гайдаць на назе.

Петрык таксама прымаў пасільны ўдзел у падрыхтоўцы «вячорак». У яго абавязкі ўваходзіла калоць малатком абрыкосавыя кастачкі і выбіраць адтуль ядры. На іх настойвалася славутая Домніна «абрыкосаўка».

Рассаджваліся за круглым сталом, з любоўю Домнай сабраным. Усё было акуратна раскладзена па талерачках, прыгожа нарэзана: каўбаса, мяска, гуркі-памідорчыкі, салаты-цыбулькі, яйкі сырыя і вараныя… Урачыстая, радасная, памаладзелая Домна разлівала з графіна ў чаркі залаціста-жоўтую «абрыкосаўку». Выпівалі, закусвалі. Аўрам чапляў на плячо шлейку баяна. Домна брала бубен. Якаў згінаў пілу — звычайную, якой дровы рэжуць, з паліраванымі ручкамі, і пачынаў вадзіць па белым палатне сваім самаробным «смыкам». Гучала яшчэ прыгажэй, чым на скрыпцы! Піла то згіналася, то разгіналася, вібрыравала і выдавала такія жалобныя гукі, што заходзілася сэрца. Зміцер пачынаў спяваць, пабліскваючы акулярамі. Да яго далучаліся астатнія. З расчыненага вакна, у якім ветрык пухіром надзімаў фіранку, на ўсю вуліцу неслася зладжаным хорам:

Ой, не пакіну гарэлачку піці,
Бо — салодная!
Ой, не пакіну дзяўчынку любіці,
Бо — лагодная!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка: Ланцуг
Ланцуг
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Нічые
Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер
Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.