Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяджу я, сын, ля стала натапырыўшыся... Холадна ўсёй, лахман нейкі стары на плечы ўскінула... Дрыжу, дзе там той сон... Гляджу, раптам нейкі цень ад нашай варыўні на гарод паўзе. Шырокі, калышацца. Пастаіць, пастаіць на зямлі — зноў скалыхнецца, пабольшае. Жудасна стала, зубы ляскаюць. Хачу бацьку разбудзіць, а не магу крыкнуць... Не падымуся нават, як хто на плечы ўзваліўся. А цень усё бліжэй і бліжэй да акна сунецца. Пастаіць, пакратаецца і сунецца. Я ўжо думала, што заснула, працёрла вочы... Ажно нешта раптам блісь ад месяца над варыўнёй. Тады адразу ад сцяны чалавек адлучыўся і, узяўшы ў рукі нешта бліскучае, стаў ісці па прызбе да акна, якраз сюды, дзе я сядзела. Маленькі, як цяпер помню, у круглай кубанцы, тады такія партызаны насілі. Сэрца ў мяне маё хворае закалацілася... Падышоў ён да акна, ціха-ціха, я дык і не пачула... Галавой ледзь дастае да ніжняй шыбіны. Падняў руку і ціхенька пальцамі па шыбіне — дзын... Шыбіна была дрэнна прыстаўлена,— як зазвініць... Ён аж прыкарэў да сцяны, як муха... А ў мяне і душа замерла. Немцы ж у Міхала... Па вуліцы поўзаюць. Страляць толькі што кінулі. Холадна мне тады стала ўсёй. Пасля дрыжыкі як хто рукой зняў. Мусіць, закамянела... Паправіла лахман на плячах, паглядзела на бацьку: спіць,— і выйшла ціхенька на ганак. Пастаяла на двары, нідзе нікога. Зайшла тады за сенечкі, вунь туды, сын, - Грасыльда паказала рукой на варыўню,— дзе цяпер драбіна стаіць. Захінулася за вугал. Стаю. Падышоў да мяне маленькі той, што ў акно стукаў. Бачу, хлапчаня зусім, як мой Валодзя. Паказаў ён мне рукамі, каб я адвязала белую хустку,— яна ў мяне на галаве была. Гэта, каб здалёку мяне не ўвідзелі... Глянула я пад варыўню і ледзь не абамлела. Там аж пяць чалавек паклалі рукі на свае аўтаматы і на мяне іх наставілі... Не на мяне, сын, гэта мне так здалося. Немцы ж недзе на вуліцы... Пасля, гляджу, ідуць да мяне. Адзін да аднаго прыхінуўшыся. Адзін ступіць — і ўсе за ім. А па зямлі цень шырокі сунецца... Падышлі яны да мяне, сталі пад страхой, там вунь, дзе аконца варыўні,— пяць чалавек, ніколі не забудуся. Маленькі пры мне стаіць.

— Немцы ў вёсцы...— шапчу я і паказваю рукамі.— Штаб...

— Знамо... Гэта не штаб...— адказвае скоранька маленькі, як цяпер помню. За старшага ў іх, думаю... Пасля кажа, а я вушам сваім не веру: — Нам нужна к Парыпанаваму калодцу. Блуждаем усю ноч. Два разы ў баю былі...— Гэта ён мне, бабе, так і кажа пра свой бой. А сам чуць стаіць на нагах...— Нужан чалавек, хто б даставіў да Парыпанавага калодца. I скарэй... Врэмя дорага...

Я падумала была адразу: "Трэба разбудзіць бацьку..." — а тады нехта самую як за язык пацягнуў. "Ідзіце за мной, хлопцы..." — кажу яму. Маленькі той, у кубанцы, толькі паглядзеў на мае босыя ногі, пасля зрабіў нейкі знак тым, што стаялі пад варыўнёй...

Пралезла я памалу і пайшла ля паркана,— да сосніку падалася, да ям,— Грасыльда кіўнула галавой, паказваючы на гароды,— тут бліжэй да лесу, думаю. Іду, а мне, бабе, бегчы хочацца — баялася, мусіць. Хутчэй бы ў лес, там — бог бацька... А малы шэпча мне, што бегчы не трэба, трэба памалу ісці і сагнуцца. Сагнулася я і пайшла паперадзе, спатыкаючыся ў бульбоўніку. А бульбоўнік тады вялікі парос за плотам, чалавека хаваў. Гляджу, і ўсе шасцёра пазгіналіся ў бульбоўніку. Ды іх ужо было і не шасцёра. Двое дык адразу недзе з-пад тыну ля вуліцы вылезлі і далучыліся,— у засадзе былі. А ля ям — яшчэ гэтулькі... I скрынкі на зямлі стаяць іхнія. Як у вас цяпер: і малыя і вялікія. Падымаюць іх адразу на плечы, як мяне ўбачылі. I ўсе яны, гляджу я на людзей, што дзеці. Ці, можа, мне поначы здалося тады так. I ўсё на іх у гразь укачанае...

Павяла я іх соснікам,— вунь там, дзе ямы, лахман свой на плячах папраўляючы. На пагранзастаўскую дарогу выйшла. Іду, як маці з дзецьмі. А дзяцей тых... Аж дваццаць налічыла. Можа, іх і менш было. Была з імі і дзяўчынка. Адна... Беленькая, што ваша Света. Ідуць яны за мной і ні пра што не пытаюцца. Ціхенька так. Свеціць толькі ліхтарыкам з рукава той малеыькі на сваю карту. Змэнчаныя, бачу, людзі. Зварыць бы ім бульбы і спаць пакласці, думаю... Пачалі ў вёсцы немцы зноў страляць. У нашым канцы... Агледзелі нешта, мусіць. Душа мая туды рвецца. Там жа Валодзя з бацькам... Доўга тады ўсё немцы стралялі ў нашым канцы. Рэха па лесе ідзе, а людзі маўчаць. Спяшацца толькі пачалі. Маленькі патушыў свой ліхтарык і сказаў, каб я хустку дзе схавала белую. Я яе ў руках несла... Тады я паклала яе за пазуху, як цяпер помню...— Грасыльда была аціхла і доўга маўчала. Угарэліся трэскі, якія яна ўзяла ўскінула на вуголле. 3 гаршка, дзе была вада на чай, пайшла пара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x