Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы і не пачулі, як прыйшоў Парыпан. Убачылі толькі, што стаіць на парозе, смяецца і рукамі паказвае, што мы надта ўжо вялікія ўдарнікі. Павітаўся падышоў з намі за руку, не баяўся, што рукі нашы былі ў іржы. Мы перасталі бразгаць малаткамі, толькі Валодзя не кінуў — яму было ўсё роўна: Парыпан гэта прыйшоў, ці хто. Тады Парыпан падаў і яму руку. Валодзя павітаўся, як стары, і глядзеў усё на нас, што мы будзем рабіць. Вочы ў яго гарэлі, як вугольчыкі. Думаю, зарагоча хлапец на ўсю хату. Я тады насупілася, і ён апусціў галаву, махаў толькі малатком. Парыпан нагнуўся над ім, паклаў яму далонь на галаву.

— А ты ведаеш, як гэта цацка завецца, па якой ты малатком лупіш? Не-е? Гэта, брат, фуфцікі... Фуфцікі... Не чуў? Давай разам смяяцца. Табе, бачу, смяяцца хочацца...

I яны засмяяліся на ўсю хату. Смяяліся і мы з бацькам, як сёння помню... Валодзя мой тады аж малаток з рук выпусціў. Парыпан сагнуўся, падняў і падаў яго Валодзю.

— Пляшчы, пляшчы... Фуфцікі... Я і не ведаў, што такі ўдарнік пры немцах у вёсцы расце...

Парыпан быў добра апрануты, ва ўсё новае: у новыя чорныя картовыя штаны і ў чорны доўгі пінжак з самаробнага сукна. Кашуля белая, раскошная яму, зашпілена на ўсе гузікі. Я яго такім прыбраным ніколі не бачыла. Ды тады надта прыбрацца і не было ў што: данашвалі ўсё крамнае, калі ў каго яно яшчэ было. А Парыпан жа лесніком ужо не рабіў. Хадзіў усё па вёсках, аж за Вілію нават,— "наразаць пілы"...

— Прыйшоў да цябе, сусед,— сказаў ён бацьку — ён усіх у Лонве зваў суседзямі,— падмаладзіцца...

- Бацька мой,— так Грасыльда заўсёды звала свайго мужа, Завішнюк не чуў, каб яна яго калі назвала па імені,— стрыг усіх мужчын у вёсцы. I партызаны з усяго "Жалезняка" стрыгчыся прыязджалі,— кожны дзень поўна хата...— Грасыльда ўздыхнула.— У бацькі і машынка свая была, асталася. Сагнаў ён Валодзю з услончыка, паставіў услончык пасярод хаты і пасадзіў на ім Парыпана. Парыпан зняў свой пінжак — у хаце было горача,— занёс на куфар. Сеў, папрасіў хустку "на карак ускінуць", каб валасы не сыпаліся за шыю. Я падала з цвічка ручнік, новы, дастала толькі раніцай...

Глядзела я на Парыпана і не пазнавала. Сядзіць і маўчыць, думае ўсё нешта сваё і думае. Вачэй не падымае — ні на мяне, ні на бацьку. А яны ў яго сумныя, крані яго пальцам, здаецца,— заплача. Чалавека, бачу, нешта трывожыць, а ён маўчыць.

— Як будзем стрыгчыся, Мікола? Пад польку? — спытаўся ў яго бацька.

— Ды пад по-о-ольку...— уздыхнуў Парыпан і зноў маўчаў. I калі бацька кончыў яго стрыгчы, падняўся з услончыка, нагнуўся да самай падлогі і пачаў пальцамі збіраць валасы.

— Падмяту сама! — крычу я на яго, а ён усё роўна збірае. "Такая чыстая падлога",— кажа мне. Тады ўжо бацька ўмяшаўся і накрычаў сам на яго.

Парыпан занёс услончык да печы, дзе на каленечках ля снарада сядзеў Валодзя і абцугамі раскручваў на пасечаным дроце калючкі.

— На, бяры, кляпі, фуфцікі...— Ён пагладзіў Валодзю на галаве.— Ударнік...

Пасля сядзеў ля акна за сталом і галіўся бацькавай брытвай. Галіўся памалу, як першы раз, нібыта баяўся парэзацца. Скончыўшы галіцца, выцер твар рукавом пінжака, склаў асцярожна брытву, занёс у парог і кінуў на прыпечак паперыну са стала, аб якую выціраў брытву. Вярнуўся, сеў зноў на сваё месца. Маўчаў, тады загаварыў, ціха, нудна, як бы адзін дзе ў лесе сам з сабой:

— У вас работа... а я адвітацца прыйшоў...— Ён зноў памаўчаў і глядзеў у запечак, на Валодзю.— Вы добрыя людзі, хай у вас будзе ўсё добра. Колькі разоў я маніўся прыйсці пагаварыць да вас, а і на двор баяўся заходзіць. Пра мяне ўсяк гаварылі...

Мы з бацькам пераглянуліся і не ведалі, што рабіць. Я дык зноў спалохалася была, як цяпер помню.

— Не бойцеся...— Парыпан падняўся быў ісці.— Галава ў мяне была і асталася на карку. I вы даруйце мне, калі што, можа, не так здаралася. Жылі мы ў адной вёсцы...

— Ды што з табой, Мікола? Гаворыш нешта...— аж зазлаваўся на яго бацька.

— Не-е, сусед. Прыйшоў адвітацца. Мне ўжо тут не жыць. Не жылец я ў Лонве...— Ён уздыхнуў і нагнуўся над сталом, загаварыў цішэй.— Адхадзіў я сваё па лесе...— Зірнуў ён на мяне, і я ўбачыла, што чалавек вось-вось заплача. Заплача — і нічым яго не суцешыш...

— Ты што? Як сабраўся куды на той свет ад нас? — падняў на яго галаву бацька,— відаць, незалюбіў.

— Ды не. Пайду далёка. За Вілію...

— Што-о ты... Хітрыш, Мікола,— не адступаўся ад яго бацька.

— Ды пілы ўсё... Не вярнуся я ўжо да вас...

Тут і я ўмяшалася. "Прымы, мусіць, Мікола, недзе добрыя апытаў",— кажу і міргаю бацьку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x