Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Акцызнік сядзеў на ложку і церабіў пальцамі калені, бы да яго са слоў старшыні нічога зусім не далягала.

Міхал тады падышоў да самага ложка:

— Дагавор твой кончыўся даўно... Ты гэта ведаеш? Табе Волька Янкава ўжо напамінала. Пара вярнуцца ў калгас. Мы цябе пусцілі па-добраму. На год. Ды, можа, і не пусцілі б, каб з раёна не было ўказання. Сваё ты даўно адбыў. Ды і што ты там цяпер у леспрамгасе робіш? У лес ты не ходзіш...Кантору сеў вартаваць. Лёгкі хлеб. А нам людзі патрэбны. А твой дагавор кончыўся ўжо месяц назад, ці што. Будзем пісаць нарад. Варочайся, а то — вернем. Я хоць і храновы старшыня, але яшчэ старшыня. I вярну. Народ мяне ставіў, народ цяпер з мяне і патрабуе... Да малатарні патрэбны людзі... Цяні яшчэ не скошаны...

Акцызнік раптам аж падскочыў на ложку — як укусіў хто чалавека.

— Народ цябе паставіў? Народ? Хіба не помняць лонваўцы, як цябе прыязджалі ставіць? Хіба памяць у іх адсохла? Гм? Ты ўсё нейкую цёмную ноч з сябе строіш... Трэба будзе, дык і перад народам адчытаешся... Народ яго ставіў... Ты відзеў...— Акцызнік устаў і, зыбаючыся на нагах і выцягнуўшы руку, пайшоў да Міхала.— А ты кінь... Сам кінь. Не чакай справаздачнай сходкі... Адкажыся. Калгас-то давёў... Кінь сам, не чакай, пакуль народ цябе скіне. Кінь старшыньства, вазьмі ў мяне сякеру, я яе табе дам, не адбяру, як ты ў мяне хочаш адабраць... Вазьмі сякеру і — у квартал... Памахай рукамі, а не языком. Навучыўся махаць языком, што траплом, ты скажы... А да вайны — ніхто ніколі цябе не чуў. Пры немцах, мусіць, пачаў вучыцца. Што ты мне круціш. Ты ж пайшоў у солтысы. Хоць трошкі — ды пабыў, паслужыў... Я ж цябе, калі быў у партызанах, меў поўнае права сам прыйсці і прыхлопнуць. У партызаны ты нешта не пайшоў з камі. Партызанскім солтысам пасля стаў. А можа, ты ім стаў, каб грэх свой выкупіць?.. Можа, табе сказалі: ці так, ці гэтак... Коні, падводы, сена-салома, сена-салома. Мясцо ў лазенцы вэндзіў... Ну і за Вілію па сала нам ездзіў... Ездзіў, было... Помню. А вінтовачкі-то ты ў руках не патрымаў. Не патрымаў. Не ведаеш нават, ці цяжкая яна. На жывот усё свой спасылаўся. А ці была там язва ў цябе, дык адзін чорт ведае, як і адзін чорт толькі ведае, хто цябе да немцаў на службу ставіў. Нашы ці вашы... У-у-у...— Акцызнік зашлёпаў босымі нагамі па падлозе, забегаў ля акна.— Ён у мяне сякеру прыйшоў адбіраць. Ці чулі вы... Хлеб адымаць. Дагавор... Дагавор яму кончыўся... 3 раёна далі ўказанне мяне адпусціць... А колькі я цябе папайваў, каб ты той дагавор падпісаў, га? Забыўся, скаціна? А цяпер — раён. Каб жа я тады ведаў, што раён. Не-е... Цяпер-то я гэтага табе не дарую. Будуць ведаць і ў раёне. Шпікуля-ант!.. Ён мяне без хлеба хоча пакінуць!.. А можа, я ўжо рабочы? Рабочы... Ты ведаеш, што такое рабочы... Сам быў... А можа, я хачу свой хлеб зарабляць у лесе, а не ў цябе? А можа, я на цябе глядзець не хачу!.. У-у-у...

Акцызнік забегаў па ўсёй хаце.

Завішнюк стаяў ля стала як укопаны. Не ведаў, што рабіць. Хацеў спачатку пакінуць мужчын адных, пайсці, але Міхал яго не пусціў. Значыць, без яго, Завішнюка, ён гэтага не сказаў бы Акцызніку. Цяпер жа, калі Акцызнік затупаў па хаце, як стары казёл у Грасыльды ў гародчыку, Завішнюк адышоўся ад стала і стаў сярод мужчын. Падумаў, што Акцызнік яшчэ п’яны і пад злосную руку можа кінуцца на старшыню.

Акцызнік раптам стаў, спяшаючыся, апранацца. Соваў рукі ў рукавы кашулі і ніяк не мог лучыць.

— Ён мной камандаваць прыбег... Ці чулі вы... 3 самай раніцы. На пуць мяне настаўляе. Як казла за рогі бярэ. Асазнаў. Вырас за вайну да начальства. На чужой крыві... калі хочаш маё знаць. Людзі кроў пралівалі, а ты адседжваўся!..— Акцызыік крычаў, крычаў на ўсю хату, нацягваючы на ногі гумавыя боты. 3 першай хаты выглянула Юзэфа і хуценька зачыніла дзверы, а ён усё крычаў: — Асазнаў... Нашым стаў! Нашым!.. Відзелі яго... Ласку нам зрабіў... Стаў нашым — і ў начальства. А ў калгас чаму да вайны не пайшоў з усімі? А што ты вырабляў, як зямлю пры немцах дзялілі? Асазнаў... А ці пайшоў бы ты цяпер з вінтоўкай у руках на немцаў? Ці пайшоў?.. Асазнаў... А ці пайшоў бы кроў праліваць? Не-е-е, мусіць... Язву сваю бы ў жмені панёс, у вочы б тыкаў, каб усе людзі відзелі... Вон з маёй хаты... Я хоць і п'яніца апошні, але ў мяне душа чыстая... Чыстая... Я кроў праліваў... А ён — сякеру ў мяне з рук... Дагавор... Відаць, хочаш, каб я ў цябе яшчэ адкупіўся на год?.. Гарэлкай?.. Вон з хаты! У-у-у...

Акцызнік, відаць, не пачуў, як бразнулі дзверы і выбег з хаты Міхал, бо, калі падняў галаву ад сваіх гумавых ботаў і ўбачыў, што ў парозе пуста,— злякнуўся і змоўк. Пасля падышоў да стала, да Завішнюка, змучаны, спацелы. У яго тросся надбародак, скакалі падстрыжаныя вусікі разам з верхняй губой і гарэлі вочы нейкім упартым і добрым, дзіцячым бляскам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x