Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так моцна крычыць Тодарчык, кліча. Юрка падумаў, што той крычыць, стаўшы на калёсах, і сам падымаецца, каб угледзець таго, але нічога не відаць за садам. Юрка доўга ўзіраецца на дарогу, і тады яму здаецца, што ён бачыць Тодарчыка. Той стаіць у чорнай кашулі і чорных штанах на калёсах, шырокі, сагнуты, падняўшы левую руку ў плячы,— на крывых нагах і глядзіць у зямлю, як заўсёды. Не ўзнімае воч. А яны ў яго сумныя: пасля вайны ён астаўся адзін, усіх у яго спалілі... I бровы ў Тодарчыка калматыя, суровыя, і валасы бурыя, не пасівелі...

"Што мядзведзь... Касалапы...— думае Юрка, хоць ніколі мядзведзяў і не бачыў. А яны ж у вайну прыйшлі аднекуль аж у лонваўскія лясы..."

Пасля Юрка ўспамінае, што і яго Валуёк заве "касалапы". I зваць пачаў пасля таго, як раз, сеючы за гумном бульбу, яго, Юрку, усадзілі ў пусты мяшок і завязалі. Можа, ён тады, як быў у мяшку, і касалапіў, а так ён, здаецца, ступае прама і ногі ў яго не крывыя, як у Тодарчыка.

Валуёк яшчэ заве яго, Юрку,— руды мядзведзь... Ну і хай заве — Юрка не баіцца, што руды... Зусім не баіцца. Калі сад, павярнуўшыся бокам, павузеў і паменшаў, Юрка ўгледзеў далёка ля лесу на самай гары могілкі і дарогу, што цягнулася недзе да іх цераз белае ад іржышча поле. Там, на дарозе, здавалася, стаялі на адным месцы дзве падводы. Іх даганяў ужо і стары Тодарчык: яго кабыла бегла па чорнай дарозе.

Юрка ткнуў пугаўём пад хвост Смыку — той пачаў брыкацца: закідаў нагу і стукаў надковай аж па аглоблі. Бегчы — не бег. Спацеў раптам увесь, з-пад падсядзёлка пайшла пена. Форскаў, махаў галавою. Хапіла яму, відаць, за дзень. Трэці раз схадзіў з мяхамі ў Разіна. Недалугі ён, мусіць, яго ніхто з хлапцоў ніколі не хоча запрагаць, хапаюць лепшых. А Волька Янкава тады просіць яго, Юрку. Дзіўная яна. Брыгадзір — а ніколі на Юрку не крыкне. Яна ж магла і загадаць яму, як Міхал. Той дык толькі і загадвае, сувіраецца на баб дзень і ноч. I ў вёсцы, і на загуменні. "Лопнеш! — крычыць,— а ў мяне на работу пойдзеш! Выкуру з нары!.." А Волька не такая. Прыйдзе на двор, пакліча з хаты і глядзіць у вочы: нешта ёй трэба, ведаеш ужо. I вочы ў яе добрыя, блакітныя, як і нажутка, у якой яна заўсёды ходзіць і на якую заўсёды ў яе набіраецца асця ад ячменю. Глядзіць у вочы, пасля пакладзе руку на галаву, пагладзіць ціха — чуваць нават, што рука ў яе цёплая,— і скажа: "А Смык толькі цябе і слухае..." I, калі Юрка маўчыць, пагнецца і зашэпча на самае вуха: "Памажы, пляменнік... (Яна яму ніякая не цётка, яна і Валуйка пляменнікам заве.) Не магу баб ад малатарні зрываць. Не хапае рук".

I Юрка слухае Вольку. Шкадуе ён і Смыка. Падарвалі яго, відаць, недзе ў дарозе, бо кінулі салдаты на выганчыку, калі стаялі адразу пасля вайны ў вёсцы. Юрка знайшоў яго тады ў кустах на балоце і прыехаў на ім конна да Волькі на двор...

Калі мінуўся пясок, пачало трэсці на калдобінах. Дарога тут была цвёрдая, што камень, і Смык цокаў надковамі, зыбаючыся на нагах.

Юрка зусім адпусціў лейцы.

"Дзе ты іх дагоніш..."

Зноў схаваліся з вачэй далёкі лес і могілкі: дарога вяла ў лагчыну, у бярэзнік.

Калі нарэшце Смык патрухаў, з-пад калёс пачалі пырскаць і біць па твары дробныя каменьчыкі. Яны траплялі ў рот, тады ўспаміналася, як у пачатку лета, калі налівалася жыта і калі ў Лонве нічога не было есці, Юрка з маці рвалі каласы. Ад сырога і салодкага, як малако, жыта яшчэ больш хацелася есці і вяла хоць куды галава...

Цяпер у калгасе жыта многа, дзень і ноч малоцяць. I ніяк яго не перавозяць у гэта Разіна...

Юрка любіў малаціць.

Лапоча і звініць, аж заходзіцца малатарня. Наверсе стары Тодарчык ці сама Волька Янкава кідаюць снапы ў барабан — у чорную ляпу малатарні. Яна хапае ўсё на свеце. Толькі снапы трэба развязваць. Але раскручваць перавяслы доўга, адзін чалавек не спраўляецца. I тады прыдумалі рэзаць іх вострым нажом. Аж тры дні сядзеў ён, Юрка, ля барабана, рэзаў перавяслы і падсоўваў, а то і падкідваў снапы пад рукі старому Тодарчыку. У вочы сыпала асцё і пыл, калола ў твар вострая салома — снапы камлямі,— а ён, Юрка, глядзеў толькі, каб не разануць нажом сабе па руцэ, не чуў, што баляць паясніца і рукі ў плячах. Затое, калі пераставаў гусці трактар і трэсціся малатарня, Юрка мог адзін адваліцца на салому на малатарні, спакойна ляжаць, не кратаючыся, і глядзець у неба. Яно бывае рознае: густое, блакітнае, а то аж белае, калі свеціць сонца. У хмарныя дні яно нізкае, апускаецца над самай фермай, кладзецца аж на стрэхі кароўнікаў і сцірты саломы — яго з малатарні можна дастаць рукой. Падняцца трэба толькі. Але цяжка падняцца, каб і хацеў,— разамлелі ногі, баляць плечы, ныюць і пякуць на далонях мазалі ад нажа. Хочацца спаць, але не заплюшчваюцца вочы: пад павекі набілася пылу і асця. Яшчэ — хочацца есці. Але няма каманды знізу: "Канчай!.. Палудзень!.." Нешта, мусіць, у трактарыста заела, чуваць, як там ляпаюць у жалеза і лаюцца мужчыны. Юрка тады паварочваецца на малатарні на бок і бачыць ля кароўніка трактар "ХТЗ" з зубамі на колах. Да яго ад малатарні цягнецца шырокі пас — выслізгаўся, блішчыць на сонцы. Ля самай выхлапной трубы — чырвоныя вяргіні, гараць, што жар. Трактарыст любіць іх і кожны дзень — раніцай — прыносіць ад некага свежую густую кветку-шышку (а то і дзве) і торкае за дроцік ля выцяжной трубы. Пасля заводзіць трактар...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.