Иван Чигринов - Плач перапёлкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Чигринов - Плач перапёлкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1970, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Плач перапёлкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Плач перапёлкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Плач перапёлкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Плач перапёлкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марыля начавала на другой палавіне хаты, за філёнкавымі дзвярамі.

Не спадзяваўся Зазыба, але раптам адолеў і яго сон — згубілася недзе, як у бары рэха, неспакойная думка, і вочы, што стаялі слупом, перасталі гарэць сухім агнём. Здаецца, даўно ўжо прыходзілі да яго сны, можа, нават таму, што на старасць падалося, аднак сёння раптам пачало вяртацца якраз тое, што, бадай, і не ўспаміналася ўжо... Ён бачыў, як ехалі з бацькам па дубовыя штандары ў раскосы, вярсты за чатыры ад вёскі: тады задумалі яны перасыпаць сваю хату. Дрэва — дуб — для штандараў бацька нагледзеў загадзя, нават згаварыўся з лесніком, і яны неўзабаве пачалі пілаваць яго без асаблівай перасцярогі. Тырса, што сыпалася з дубовай прарэзіны, была цёплая і мяккая, і Дзяніс, тады яшчэ падлетак, зграбаў яе са свайго лапця і, пакуль бацька падбіваў абухом клін, каб не заціснула пілу, прасейваў паміж пальцаў, паглядаючы ўгору — калі будзе падаць дрэва? Але тое стаяла сабе і нават не трымцела. Піла тым часам не шкадавала яго, усё глыбей уразалася ў моцную, як косць, балоніну. Дуб пражыў у лесе гадоў трыста, не меней. Пра гэта сказаў Дзянісу бацька. І яшчэ бацька папярэдзіў: «Баронь бог, не адбягай нікуды, як затрашчыць. Стой на месцы». Але Дзяніс, калі пахілілася дрэва, забыўся на бацькаву параду. Пабег якраз у той бок, куды мелася бабахнуцца дрэва. Уратавала хлопца, што дрэва расло вілаватае: калі яно гахнулася на зямлю, Дзяніс апынуўся паміж сукоў. Вядома, страху ды болек набраўся. Але больш дасталося бацьку — той, як прыехалі з раскосаў, праляжаў ажно некалькі тыдняў у хваробе, бо не вытрымалі нервы. І вось цяпер Зазыбу нечага прысніўся той страшны выпадак, і ён зноў спалохана бег па раскосах, чуючы над сабой трэск дрэва. Аднак гэты раз беглася чамусьці не так прытка, і наогул усё рабілася быццам назнарок: Дзяніс, ужо дарослы, як на сённяшні дзень, адно коўзаўся па мокрай траве, а дрэва ўсё нахілялася над ім, пагражала раструшчыць...

Пабудзіла Зазыбу Марфа.

— Немцы! — трывожна шапнула яна.

Зазыба кінуў з услона ногі, прахапіўся, як і не спаў.

— Дзе?

— Паслухай...

Каб не выдаць сябе, Зазыба асцярожна штурхнуў акно. Адна аканіца падалася на вуліцу, у твар дыхнула сцюдзёнасцю і пахамі позняга лета, але вуха нічога не лавіла.

Тады Зазыба пасунуў наперад другую аканіцу, вылез па плечы вонкі. Але і цяпер нічога не чуваць было — ні аднаго гуку.

— Папрышчылася табе, — сказаў ён жонцы амаль на ўвесь голас.

— Не, я бытта не спала, — не паверыла тая.

Зазыба яшчэ колькі хвілін павісеў на падаконніку, але якога-небудзь старонняга гуку і цяпер не пачуў — вёска па-ранейшаму была стоеная.

І тады за дварамі ў аўсе, быццам неаготаўшыся ад чаго, свіснула раз ды другі перапёлка.

— Піць!.. Піць!..

Спярша Зазыба нават не падумаў, што гэта падала голас перапёлка.

Але вось пачулася больш выразнае і поўнае:

— Піль-піль-віць... Піць-піль-віць... Піць-піль-віць, — і тады Зазыбу ажно заманулася паслухаць чутачку.

— Піць-піль-віць...

Але ж сёлета ці не запознены спеў яе?

— Піць-піль-віць...

Зазыба падумаў так і нібыта з падманутым пачуццём памкнуўся зачыніць акно. Але дакрануўся рукой адно да аканіцы. Нешта як стрымлівала пацягнуць яе на сябе. Можа, самы перапёлчын голас.

— Піць-піль-віць... Піць-піль-віць...

У ім не было тае ядранай і бесклапотнай зухаватасці, якая, быццам удар хлыстоўскі, ажно падсцёбвае часам і прыўзнімае настрой.

— Піць-піль-віць... Піць-піль-віць...

Сёння перапёлка, няйначай, плакала — ці то гняздзечка яе разбурыў хто, ці яшчэ якая бяда прымусіла агалошваць тугой наваколле, але замест звычайнага спеву чуўся плач:

— Піць-піль-віць... Піць-піль-віць...

Зазыба нарэшце адчуў гэта, і ў галаве ягонай узнікла пакутлівая думка: калі птушкі так плачуць са свайго гора, то як жа тады павінны галасіць людзі, у якіх гора наогул бывае незраўнана больш, а цяпер дык і зусім цераз край?

Успомнілася:

Перапёлка, трасцяно гняздзечка,

залато яечка,

перапёлка!

Перапёлка, пастушкі пагоняць,

гняздзечка разбураць,

перапёлка!

— Ніякіх немцаў няма, — лагодна ўшчуваючы жонку, кінуў ён у цёмную хату і задыхаў на ўсе грудзі. — Табе і праўда нешта папрышчылася.

Але Марфа сама падышла да акна.

— Ат жа і праўда нічога нячутна, — згадзілася яна праз нейкі момант.

— А чаму раптам падумалася табе? — спытаў Зазыба.

— Да падалося, што машына прайшла.

— Дзе?

— Па вуліцы.

— Тады б яна і цяпер гула.

— А хто яе ведае...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Плач перапёлкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Плач перапёлкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кэндзи Маруяма
Иван Чигринов - Свои и чужие
Иван Чигринов
Иван Чигринов - Оправдание крови
Иван Чигринов
Иван Чигринов - Плач перепелки
Иван Чигринов
Пётр Чигринов - Под тремя коронами
Пётр Чигринов
Иван Чигринов - Апраўданне крыві
Иван Чигринов
Ник Ремени - Не плач, кохана!
Ник Ремени
Виктор Соловьев - Плач ангела
Виктор Соловьев
Надія Гуменюк - Плач пересмішниці
Надія Гуменюк
Отзывы о книге «Плач перапёлкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Плач перапёлкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x